прыродная вобласць у Азіі. Уключае п-аў Індакітай, Малайскі архіпелаг і прылеглыя тэрыторыі. Пл. 4,5 млн.км. Нас. каля 450 млн.чал. (1999). Пераважае рэльеф сярэднягор’яў і ўзгорыстых раўнін. Клімат вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны мусонны. Прыродная расліннасць — трапічныя лясы і саванны. Пераважае арашальнае земляробства (гал. культура рыс), разнастайная прам-сць у прыбярэжных раёнах. На тэр. П.-У.А. знаходзяцца краіны: Бруней, В’етнам, Інданезія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма, Сінгапур, Тайланд, Усх. Тымор; часта да яе адносяць і Філіпіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ А́ЗІЯ,
прыродная вобласць у Азіі. Уключае п-аў Індастан з суседнімі астравамі, Інда-Гангскую раўніну і яе горнае абрамленне (паўд. схілы Гімалаяў, Гіндукуша, паўд.-ўсх. ўскраіну Іранскага нагор’я). Пл. 4,5 млн.км². Нас. каля 1300 млн.чал. (1999), Прыродная расліннасць: трапічныя лясы, саванны, на З участкі пустынь і паўпустынь. На раўнінах пераважае арашальнае земляробства. На тэр. П.А. знаходзяцца дзяржавы: Індыя, Пакістан, Бангладэш, Непал, Бутан, Шры-Ланка і Мальдывы; зрэдку ў склад П.А. ўключаюць Паўднёва-Усходнюю Азію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТАРЫ́Я (ад лац. sanitas здароўе),
практычныя мерапрыемствы, накіраваныя на аздараўленне жыцця, працы і адпачынку насельніцтва. Тэарэт. асновы С. і сан. нарматывы распрацоўвае гігіена. Падзяляецца на жыллёва-камунальную (сан. добраўпарадкаванне нас. месцаў, жылых і грамадскіх будынкаў) і вытв. (прадухіленне або памяншэнне ўздзеяння на працуючых шкодных вытв. фактараў). Правядзенне сан. мерапрыемстваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» (2000). Кантроль за правядзеннем сан. і проціэпідэмічных мерапрыемстваў ажыццяўляе санітарна-эпідэміялагічная служба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка БССР у 1924—27 і 1935—38. Утворана 17.7.1924, пл. 8,4 тыс.км², нас. 273,1 тыс.чал. Цэнтр — г.Слуцк. Складалася з 7 раёнаў, 89 сельсаветаў, 1 горада (Слуцк), 5 мястэчак (Капыль, Любань, Старобін, Старыя Дарогі, Цімкавічы). Акр.газ. «Вясковы будаўнік». 12.4. 1927 акруга скасавана, яе тэрыторыя перададзена Бабруйскай і Мінскай акр. 21.6.1935 утворана зноў (як памежная). Складалася з 6 раёнаў. Акр.газ. «Праўда на рубяжы». 20.2.1938 скасавана, тэрыторыя ўключана ў Мінскую вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМБА́ВА (Sumbawa),
востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. каля 13,3 тыс.км². Нас. каля 1 млн.чал. (2000). Берагі моцна расчлянёныя, шмат бухтаў, каля ўзбярэжжа каралавыя рыфы. Рэльеф гарысты, выш. да 2821 м (вулкан Тамбора). Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1200 мм за год; засушлівы сезон на працягу 6 мес. Трапічныя лясы, хмызняковыя зараснікі і саванны. Вырошчваюць рыс, кукурузу, сою, какосавыя пальмы, тытунь, каву. Жывёлагадоўля, у т. л. конегадоўля. Рыбалоўства. На С. — гарады Сумбавабесар, Раба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАДАЛІ́ТНАЯ ЗДЫ́МКА,
адна з тапаграфічных здымак для атрымання контурнага плана мясцовасці. Выконваецца з дапамогай тэадаліта. Выкарыстоўваецца для гарыз. здымкі горных вырабатак (маркшэйдэрская Т.з.), у інж. мэтах на раўнінных тэрыторыях, у нас. пунктах, на трансп. вузлах і інш., у маштабах 1:2000 і больш. Комплекс работ: згушчэнне здымачнай сеткі, здымка контураў і прадметаў мясцовасці з запісам вымярэняў і вядзеннем абрысу, вылічэнне каардынатаў пунктаў, пабудова каардынатнай сеткі і нанясенне пунктаў па каардынатах, стварэнне контурнага плана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЕ́ЎСКІ Аркадзь Сільвестравіч (3.2.1921, в. Асееўка Мінскага р-на — 17.2.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі юрыд. тэхнікум, Тамбоўскае ваен.пях. вучылішча (1942), Ленінградскую вышэйшую бранятанк. школу (1946). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі. Стралк. батальён на чале з капітанам Х. вызначыўся ў студз. 1945 пры прарыве абароны праціўніка, захопе некалькіх нас. пунктаў на тэр. Польшчы. Пасля вайны ў нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮШКО́ЎСКІ Назар Логінавіч (1926, в. Круча Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.5.1968),
поўны кавалер ордэна Славы. У Чырв. Арміі з 1944 на 3-м Бел., 1-м Укр. франтах. Нам. камандзіра стралк. ўзвода ст. сяржант Ю. вызначыўся ў сак. 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: узняў узвод у атаку і першы ўварваўся на ўскраіну нас. пункта Штрагаў (Верхняя Сілезія); у вулічных баях у гарадах Фалькенберг і Нейсе асабістым прыкладам натхняў байцоў на рашучыя дзеянні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ЖЫНСКІ ПАВЕ́Т.
Існаваў у 1921—40 на тэр.Зах. Беларусі і БССР. Утвораны 4.2.1921 у складзе Навагрудскага ваяв. Польшчы. Пл. 3545 км², нас. 98 511 чал. (1919). Цэнтр павета — г.Валожын. Уключаў 11 гмін: Бакштаўскую, Валожынскую, Вішнеўскую, Волменскую (з 1926), Дзераўнянскую (да 1926), Івянецкую (з 1926), Іўеўскую і Ліпнішскую (да 1926), Налібоцкую, Палачанскую (да 1926), Пяршайскую (з 1926), Седлішчанскую, Суботніцкую (да 1926). З ліст. 1939 у складзе БССР, са снеж. ў Баранавіцкай вобл., дзе ў студз. 1940 на яго тэр. ўтвораны Валожынскі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́ЙСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939—44. Утворана на тэр.б. Віленскага ваяв. Польшчы пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Цэнтр — г. Вілейка. Уключала 7 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Свянцянскі. Пл. 20,7 тыс.км², нас. 938,3 тыс.Чал. (1941). 15.1.1940 паветы скасаваны, вобласць падзелена на 22 раёны [Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзскі, Гадуцішкаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Ільянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладзечанскі, Міёрскі (Мёрскі), Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Свянцянскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі]; уключала 9 гарадоў (Ашмяны, Вілейка, Глыбокае, Дзісна, Докшыцы, Маладзечна, Паставы, Свянцяны, Смаргонь), 4 гар. пасёлкі (Браслаў, Відзы, Дунілавічы, Радашковічы). Абл.газ. «Сялянская газета». 20.9.1944 Вілейская вобласць перайменавана ў Маладзечанскую вобласць.