ВІЛЬЁМ, Віём (Vuillaume) Жан Батыст (7.10.1798, г. Мірэкур, Францыя — 19.3.1875), французскі майстар смычковых інструментаў. У 1828 адкрыў у Парыжы ўласную майстэрню, дзе з 1835 вырабляў скрыпкі, альты, віяланчэлі паводле ўзораў А.Страдывары, Дж.Гварнеры дэль Джэзу і інш., з 1865 — інструменты ўласных мадэлей; вырабляў і смычкі. Яму належаць некалькі эксперым. інструментаў: актабас (вял. кантрабас, даўж. 345 см), кантральта (альт, 413 мм, амаль удвая шырэйшы за звычайны). У 1867 вынайшаў мех. педаль-сурдзіну (прымацоўвалася да падгрыфка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РНЫ (Уладзімір Барысавіч) (н. 11.11.1941, с. Тоцкае Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. спартсмен і трэнер (парашутны спорт). Засл.майстар спорту (1973), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). Чэмпіён свету ў групавым скачку і камандным першынстве (1966), у акрабатычных скачках у асабістым (1968) і камандным (1972—76) пяршынствах. Абсалютны чэмпіён Еўропы (1975), СССР (1972). Чэмпіён СССР (1967, 1971—73, 1977—78). Шматразовы рэкардсмен свету, СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НГЕР ((Singer) Іцхак) (14.7.1904, в. Лявонцін, каля Варшавы — 27.7.1991),
яўрэйскі пісьменнік (пісаў на ідыш). З 1935 у ЗША. Першы раман «Сям’я Мушкат» (1950). З 1953 яго творы перакладаліся на англ. мову (некаторыя пераклады друкаваліся раней за арыгінал). Аўтар раманаў «Нявольнік» (1962), «Сядзіба» (1967), «Маёнтак» (1969), «Шоша» (1978), аповесцей. Майстар кароткага апавядання (зб. «Дурань Гімпл і іншыя апавяданні», 1957). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНКЕ́ВІЧ (Марыя Міронаўна) (н. 13.3.1924, в. Карзюкі Мінскага р-на),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыла студыю пры т-ры імя Я.Купалы (1948), у якім працавала да 1995. Характарная актрыса камедыйнага плана, майстар эпізадычных роляў: Агата, Адэлька («Паўлінка» Я.Купалы), цётка Каця, Застрамілава («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К.Крапівы), Сарока («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Аксюта («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБКО́Ў (Уладзімір Анатолевіч) (н. 30.4.1948, г. Новасібірск, Расія),
бел. спартсмен (класічная барацьба). Засл.майстар спорту СССР (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). З 1978 трэнер (з 1981 у Рэсп. комплекснай школе вышэйшага спарт. майстэрства). Чэмпіён свету (1971, Сафія; 1973, Тэгеран; 1974, Катавіцы; 1975, Мінск). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1970, Эдмантан); бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1972, Катавіцы). Чэмпіён СССР (1973). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. Выступаў у найлягчэйшай вазе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Восіп, бел. цаніннік і разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Паходзіў са Шклова. Майстарбеларускай рэзі, вучань Палубеса ў 1661—66. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Прымаў удзел у вырабе кафлі для Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра пад Масквой (1658—66). З 1666 працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве. Разам з К.Міхайлавым і інш. аздабляў разьбой дзверы, ліштвы, мэблю (?) для царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), магчыма, вырабляў і кафлю для печаў.
расійскі спартсмен (акад. веславанне). Засл.майстар спорту (1956). Скончыў Валгаградскі ін-тфіз. культуры (1969). Чэмпіён Алімп. гульняў (1956, Мельбурн; 1960, Рым; 1964, Токіо) у гонках на байдарках-адзіночках. Чэмпіён свету ў веславанні на байдарцы-адзіночцы (1962), Еўропы (1956, 1959, 1961, 1964), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1967), бронз. прызёр першынства Еўропы (1957, 1958). Чэмпіён СССР у веславанні на байдарцы-адзіночцы (1956—66) і на парнай двойцы (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗБЕ́ГІ (Аляксандр) (20.1.1848, г.п. Казбегі, Грузія — 22.12.1893),
грузінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1880. Майстар псіхалагізаванага пейзажу. У рамане «Элгуджа» (1881), аповесцях «Элісо» (1882), «Ціко» (1883), «Хевісберы Гоча» (1884), «Пастыр» (1885), п’есах «Адзін з няшчасных» (паст. 1880), «Раніца пасля вяселля», «Арсен» (абедзве паст. 1882) і, інш. адлюстраваў драм. старонкі жыцця і змагання горцаў за сваю свабоду, незалежнасць, чалавечую годнасць. Яго творы прасякнуты ідэямі гуманізму, верай у нязломнасць духу груз. народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПТУР (Анатоль Аляксандравіч) (н. 18.2.1947, в. Слабада Мінскага р-на),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966). Засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1970). Чэмпіён Еўропы (1969, Масква), СССР (1970) на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м. З 1976 трэнер зборнай каманды СССР па веславанні на байдарках і каноэ па Беларусі. З 1997 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАНЫ́НА ((Castagnino) Хуан Карлас) (18.11.1908, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна — 21.4.1972),
аргенцінскі мастак; прадстаўнік аргенцінскага «новага рэалізму». Вучыўся ў Вышэйшай нац.маст. школе ў Буэнас-Айрэсе (1929—34). У 1938—40 працаваў у Італіі, Францыі, Іспаніі. Майстарманум. жывапісу, станковай карціны і графікі. Сярод твораў: «Жанчына з Пармы» (1944), «Чалавек з ракі» (1948), «Селянін» (1951); размалёўкі «Чалавек — Космас — Надзея» (1959) у «Парыжскай галерэі», «Вуліца прачынаецца» (1961) у галерэі «Абеліск» у Буэнас-Айрэсе і інш.