псеўдадзяржаўнае ўтварэнне ў перыяд расісцкага праўлення на тэр.Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР). Дыскрымінацыйная форма ажыццяўлення палітыкі апартэіду з мэтай сегрэгацыі афр. насельніцтва па племянных, тэр., прац. адзнаках і аслаблення фронту нац.-вызв. барацьбы. На 1981 у ПАР існавала 10 бантустанаў, якія фактычна былі яе ўнутр. калоніямі і займалі 13% тэрыторыі, дзе пражывала 75% насельніцтва краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫБУ́ЦІ (Djibouti),
горад, сталіца дзяржавы Джыбуці. Засн. ў 1888. 290 тыс.ж. (1989). Свабодны (з 1981) порт у зал. Таджура (ч. Адэнскага зал.), мае вял. значэнне для знешняга гандлю Эфіопіі. Вываз скур і кавы, увоз нафты і нафтапрадуктаў, прамысл. абсталявання. Пачатковая чыг. станцыя на чыгунцы ў Эфіопію. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл. цэнтр краіны. Харч.прам-сць. Суднаверф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛАМАБА́Д,
сталіца Пакістана. Знаходзіцца на Пнкраіны на выш. 550 м, прымыкае на Пд да г. Равалпіндзі. У адм. адносінах — федэральная сталічная тэрыторыя цэнтр. падпарадкавання. Нас. 1,5 млн.ж. (1991, з прыгарадамі). Міжнар. аэрапорт. Вузел аўтадарог і 3 чыгунак. Прам-сць: лёгкая, паліграф., харчовая. Цэнтр рамёстваў і нар. промыслаў. Ун-т. НДІ атамнай энергіі, НДІ ісламазнаўства. Нац.б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙФЫ́Н,
горад у цэнтр.ч. Кітая, паблізу р. Хуанхэ, у прав. Хэнань. Адзін са старэйшых гарадоў Кітая, сталіца краіны ў 10—12 ст. 508 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Вытв-сць абсталявання для хім. прам-сці, с.-г. машын, хім. і тэкст.прам-сць. Шматлікія арх. помнікі, у т. л. пагада Тэта (Жалезная пагада) 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́СЦІЛЬ ((Klestil) Томас) (н. 4.11.1932, Вена),
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат, эканаміст. Скончыў Венскі эканам.ун-т. У 1960-я г. сакратар федэральнага канцлера І.Клаўса. З 1969 на дыпламат. службе. У 1978—82 прадстаўнік Аўстрыі пры ААН, да 1987 пасол у ЗША. З 1992 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, садзейнічаў уступленню краіны ў Еўрап. саюз (1.1.1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКА́ЗЧЫКІ ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ,
выражаныя ў лічбах характарыстыкі ўласцівасцей эканам. аб’ектаў, працэсаў або рашэнняў, якія паказваюць стан эканомікі краіны, рэгіёна, прадпрыемства, сям’і і інш., а таксама змены гэтага стану, эканам. развіццё, рост, уздым або спад. Адрозніваюць П.э. колькасныя, якасныя, адзінкавыя і групавыя (агрэгаваныя, сінтэтычныя, абагульненыя). У залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляюцца на аналіт., прагнозныя, планавыя, разліковыя, стат., справаздачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́ЙБА,
горад на ПнЗ Венесуэлы. Адм. ц. штата Сулія. Засн. ў 1571. 1603 тыс.ж. (1997). Найб. нафтавы порт краіны, на зах. беразе праліва, які злучае воз. Маракайба і Венесуэльскі зал. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр Маракайбскага нафтагазаноснага раёна. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць: хім., нафтахім., цэм., харч., дрэваапр., гарбарна-абутковая. Ун-т. Арх. помнікі (сабор, цэрквы) каланіяльнай эпохі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНДО́СА (Mendoza),
горад на З Аргенціны. Адм. ц.прав. Мендоса. Засн. ў 1561. Каля 700 тыс.ж. з прыгарадамі (1997). Чыг. вузел. Аэрапорт. Важны эканам. і культ. ц. Заходняга р-на краіны. Цэнтр буйнога раёна вінаградарства і вінаробства. Прам-сць: харч. (у асноўным перапрацоўка фруктаў і агародніны), нафтаперапр., цэм., тэкстыльная. 3 ун-ты. Музей натуральнай гісторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПАГА́НДА ВАЙНЫ́,
распаўсюджанне ў любой форме поглядаў, ідэй, адкрытых заклікаў з мэтай выклікаць агрэсію адной краіны супраць другой. П.в. з’яўляецца міжнародным злачынствам. Яна забаронена спец. рэзалюцыяй Ген. Асамблеі ААН у 1947 пад пагрозай крымінальнага пакарання. У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь ёсць спец. артыкул, у якім прадугледжана таксама адказнасць асоб, што займаюць вышэйшыя дзярж. пасады, за П.в.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́МАС (лац. primas галоўная асоба ад primus першы),
1) у рымска-каталіцкай царкве тытул арцыбіскупа (мітрапаліта), які валодае ганаровым (часам і юрыдычным) першынством над астатнімі біскупамі і мітрапалітамі пэўнай краіны. На Беларусі рымска-каталіцкая царква мае свайго арцыбіскупа мітрапаліта і юрысдыкцыі П. ў Польшчы не падлягае.
2) Афіцыйны тытул архіепіскапа Кентэрберыйскага ў Англіі як першаіерарха англіканскай царквы.