нацыянальны парк у Перу, у Зах. Кардыльеры Анд. Пл. 340 тыс.га. Засн. ў 1975. Выш. да 6768 м (самы высокі пункт краіны — г. Уаскаран, складзеная з дыярытаў і андэзітаў). Высакагорныя стэпы, вышэй за 5200 м — шматгадовыя снягі. У складзе фауны: вікунья, андыйскі алень, кондар. Біясферны рэзерват.