РУ́ЖЫЧКА ((Ruźićka) Леапольд) (13.9.1887, г. Вукавар, Харватыя — 26.9.1976),
швейцарскі хімік-арганік. Замежнычл.АНСССР (1958). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Карлсруэ (1910). У 1912—25 і 1929—57 у Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху (з 1923 праф.). У 1926—29 ва Утрэхцкім ун-це (Галандыя). Навук. працы па даследаванні біясінтэзу і хім. будовы, а таксама сінтэзу прыродных аліцыклічных злучэнняў, у т. л. тэрпенаў, стэроідных гармонаў, пахучых рэчываў. Вынайшаў прамы спосаб вызначэння вугляроднага касцяка сесквітэрпенаў (1921). Сінтэзаваў аліцыклічныя кетоны з 8—34 атамамі вугляроду ў цыкле (1920—34), цыбетон (1926), гармоны андрастэрон (1934) і тэстастэрон (1935, адначасова з А.Ф.Бутэнантам). Вызначыў будову мускону (1926), сантаніну (1930), абіяцінавай к-ты (1932). Сфармуляваў біягенетычнае ізапрэнавае правіла (1953). Нобелеўская прэмія 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́У ((Skou) Енс Крысціян) (н. 8.10.1918, г. Лемвіг, Данія),
дацкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1965), Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1977). Замежнычл.Нац.АН ЗША (1988). Д-р медыцыны (1954). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1944). З 1947 у Орхускім ун-це (з 1963 праф. і кіраўнік Ін-та фізіялогіі, у 1978—88 кіраўнік Ін-та біяфізікі). Навук. працы па вывучэнні мясц. анестэтыкаў, біяэнергетыцы жывой клеткі, мембраннай біяхіміі і фізіялогіі. Адкрыў (1957) іоннатранспартны фермент натрыйкаліевую адэназінтрыфасфатазу, які ажыццяўляе адзін з фундаментальных працэсаў у жывой клетцы — перанос іонаў Na+ і К+ праз клетачную мембрану. Заклаў асновы мембраннай біяхіміі трансп. пратэінаў. Нобелеўская прэмія 1997 (разам з П.Д.Боерам, Дж.Э.Уокерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ДВАРД ((Woodward) Роберт Бёрнс) (10.4.1917, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 8.7.1979),
амерыканскі хімік-арганік. Чл. Нацыянальнай АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежнычл.АНСССР (1976). Скончыў Масачусецкі тэхнал.Ін-т (1936). З 1937 у Гарвардскім ун-це (з 1950 праф). Навук. працы па хіміі складаных біялагічна важных арган. злучэнняў. Сінтэзаваў хінін (1944), антыбіётык патулін (1950), картызон (1951), рэзерпін (1956), хларафілы а і б (1960), тэтрацыклін (1962), вітамін B12 (1971) і інш.; устанавіў будову шэрагу антыбіётыкаў. Сфармуляваў правілы: для вызначэння батахромнага эфекту алкільных замяшчальнікаў у спалучаных дыенах (1941, правіла Вудварда), актанта для вярчальнай дысперсіі кетонаў (1961), захавання арбітальнай сіметрыі для ўзгодненых рэакцый (1965, правіла Вудварда — Гофмана). Нобелеўская прэмія 1965.
Тв.:
Рус.пер. — Сохранение орбитальной симметрии М., 1971 (разам з Р.Хофманам).
галандскі фізік і хімік, адзін са стваральнікаў тэорыі цвёрдага цела. Замежнычл.АНСССР (1924) і інш. акадэмій. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1910). З 1911 праф. ун-таў Швейцарыі і Германіі, у 1934—39 дырэктар Ін-та фізікі кайзера Вільгельма (Берлін), у 1940—50 праф. Корнелскага ун-та (ЗША). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, тэорыі будовы малекул і квантавай тэорыі атама. Пабудаваў мадэль цвёрдага цела (1912), устанавіў залежнасць цеплаёмістасці крышталёў ад т-ры (гл.Дэбая закон). Распрацаваў дыпольную тэорыю дыэлектрыкаў, прапанаваў рэнтгенаўскі метад даследавання дробнакрышт. матэрыялаў (гл.Дэбая—Шэрэра метад). Нобелеўская прэмія 1936.
Літ.:
Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981. С. 486—491.
аўстрыйскі геолаг. Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1901; чл.-кар. 1887). Скончыў Венскі палітэхнікум (1852). Праф. геалогіі Венскага ун-та (1857—1901). У 1898—1911 прэзідэнт Венскай АН. Вывучаў геал. будову і тэктоніку Альпаў, Ламбардскай упадзіны, Апенінаў. У працы «Паходжанне Альпаў» (1875) развіў погляды пра ўтварэнне гор на аснове кантракцыйнай гіпотэзы, якая тлумачыла тэктанічныя працэсы і ўзнікненне складкавасці ахалоджваннем і сцісканнем Зямлі. У гал.навук. працы «Аблічча Зямлі» (т. 1—3, 1883—1909) звёў і абагульніў рэгіянальныя даследаванні, праведзеныя ў пач. 20 ст. ў розных краінах, і на аснове кантракцыйнай гіпотэзы абгрунтаваў прынцып будовы і развіцця зямной кары. Залаты медаль імя П.П.Сямёнава-Цян-Шанскага Рус.геагр.т-ва, Залаты медаль імя Ч.Лаеля Лонданскага геал.т-ва.
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1934). Замежнычл.-кар.Рас.АН (1924) і ганаровы чл.АНСССР (1929). Скончыў Школу фізікі і хіміі (1891) і Нармальную школу (1897) у Парыжы. З 1902 у Калеж дэ Франс (з 1902 праф.), адначасова з 1905 у Школе фізікі і хіміі (з 1925 дырэктар). Навук. працы па іанізацыі газаў, квантавай тэорыі, тэорыі адноснасці, магнетызме і ультраакустыцы. Стварыў статыстычную тэорыю дыя- і парамагнетызму (1903—05). Незалежна ад А.Эйнштэйна ўстанавіў сувязь паміж масай і энергіяй (1906) і выявіў існаванне дэфекту масы (1913). Распрацаваў асновы гідралакацыі, першым выкарыстаў ультрагук для падводнай сігналізацыі і выяўлення падводных лодак (1916). Актыўны антыфашыст і прыхільнік Народнага фронту Францыі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. труды. М., 1960.
Літ.:
Старосельская-Никитина О.А. Поль Ланжевен. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́Й (Linné, Linnaeus) Карл фон (23.5.1707, Росхульт, Швецыя — 10.1.1778), шведскі прыродазнавец, стваральнік сістэмы класіфікацыі расліннага і жывёльнага свету. Акад. Каралеўскай швед.АН (1739), чл. Парыжскай АН (1762). Замежнычл. Пецярбургскай АН (1754). Вучыўся ў Лундскім (1727) і Упсальскім (з 1728) ун-тах. У 1735—38 заг.Бат. сада ў г. Хартэкамп (Галандыя), з 1739 заснавальнік і першы прэзідэнт швед.АН, з 1741 ва Упсальскім ун-це. Навук. працы па сістэматыцы, батаніцы, заалогіі, медыцыне, мінералогіі. Увёў бінарную (двайную) наменклатуру (1735), паводле якой кожны від раслін і жывёл абазначаецца 2 лацінскімі назвамі — радавой і відавой. Стварыў штучную класіфікацыю раслін і жывёл, вылучыў клас млекакормячых (да якога аднёс і чалавека), апісаў каля 1500 відаў раслін. Аўтар кніг «Сістэма прыроды» (1735), «Віды раслін» (1753), «Філасофія батанікі» (1754) і інш. Прытрымліваўся поглядаў аб нязменнасці відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁСБА́ЎЭР ((Mōssbauer) Рудольф Людвіг) (н. 31.1.1929, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі фізік-эксперыментатар. Чл. Баварскай АН (1967), замежнычл.Нац.АН ЗША (1978), Рас.АН (1982) і інш.
Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1955), у 1964—72 і з 1977 праф. гэтага ун-та. У 1960—64 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1961 праф.). У 1972—77 дырэктар Ін-та Лаўэ—Ланжэвэна ў г. Грэнобль (Францыя). Навук. працы па гама-спектраскапіі, фізіцы цвёрдага цела, ядз. і нейтрыннай фізіцы. У 1958 адкрыў з’яву ядз. гама-рэзанансу (гл.Мёсбаўэра эфект). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1985). Нобелеўская прэмія 1961 (разам з Р.Хофстэдтэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Эффект RK и его значение для точных измерений // Наука и человечество. М., 1962;
Резонансная спектроскопия гамма-излучения: Лекция. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТЭЛЬСАН ((Mottelson) Бенжамін Рой) (н. 9.7.1926, г. Чыкага, ЗША),
амерыканска-дацкі фізік-тэарэтык. Чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1958). Замежнычл.Нац.АН ЗША (1973). Скончыў ун-т Перд’ю (1947). З 1950 у Ін-це тэарэт. фізікі ў Капенгагене, з 1953 у Еўрап. цэнтры ядз. даследаванняў, з 1957 праф.Сканд. ін-та тэарэт. фізікі. У 1993—97 дырэктар Еўрап. цэнтра тэарэт.ядз. фізікі (Італія). Навук. працы па ядз. фізіцы. Распрацаваў абагульненую (калектыўную) мадэль ядра (разам з О.Борам; 1952). Пабудаваў звышцякучую мадэль ядра (разам з Борам, Д.Пайнсам; 1958). Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Борам, Дж.Рэйнуотэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Структура атомного ядра. Т. 1—2. М., 1971—77 (разам з О.Борам);
Элементарные виды возбуждения в ядрах // Успехи физ. наук. 1976. Т. 120, № 4.
расійскі геолаг і палеантолаг. Акад.АНСССР (1946; чл.-кар. 1933). Замежны член Сербскай АН (1968). Скончыў Горны ін-т у Петраградзе (1915), з 1920 праф. гэтага ін-та. У 1946—51 старшыня Прэзідыума Туркм. філіяла АНСССР, у 1946—52 дырэктар Лабараторыі азёразнаўства АНСССР. Навук. працы па стратыграфіі, палеанталогіі, палеагеаграфіі палеазою і карысных выкапнях Урала, Сярэдняй Азіі, Усх.-Еўрап. платформы, па вывучэнні фацый і інш. Кіраваў складаннем геал. карт СССР. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1946. Залаты медаль імя М.М.Пржавальскага 1927. Залаты медаль імя А.П.Карпінскага АНСССР 1949.
Тв.:
Учение о фациях: Геогр. условия образования осадков. Т. 1—2. М.; Л., 1955—56;