АБДУЛА́ САБІ́Р (сапр.Абдулаеў Сабірджан; 18.9.1905, г. Каканд, Узбекістан — 1972),
узбекскі паэт, драматург.Нар. паэт Узбекістана (1965). Засл. дзеяч мастацтваў Узбекістана (1944). Аўтар зб-каў паэзіі «Вясна» (1931), «Дружба» (1937), «Песні жыцця» (1962), гісторыка-біягр. рамана «Маўлона Мукімі» (1965), драм на тэмы сучаснасці, муз. драм на сюжэты нар. паданняў («Тахір і Зухра», 1943, «Алпамыш», 1958, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРЫ́Т (ад лац. antrum пячора, поласць + ...im),
запаленне слізістай абалонкі і касцявых сценак поласці соскападобнага адростка скроневай косці — антрума. Назіраецца ў дзяцей першых месяцаў жыцця. Узнікае як ускладненне вострага сярэдняга атыту, іншы раз ад агульнага знясілення арганізма (пры таксічнай дыспепсіі, пнеўманіі). Падстава на падазрэнне антрыту — цяжкі, зацяжны, востры атыт і завушны абсцэс пасля прарыву гною з антрума. Лячэнне хірургічнае.
хамса, рыба атр. селядцападобных. Жыве ў водах Атлантычнага ак. ад Паўночнага м. да Біскайскага заліва.
Даўж. да 20 см, маса да 19 г. Цела цыгарападобнае, спінны плаўнік невялікі. Трымаецца чародамі. Робіць сезонныя і вертыкальныя сутачныя міграцыі. Корміцца планктонам. Палавой спеласці дасягае на 2-м годзе жыцця. Жыве да 4 гадоў. Мае прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́ДЭР (англ. brooder ад brood сядзець на яйцах),
прылада для абагравання маладняку с.-г. птушкі ў першыя тыдні жыцця. Бываюць эл. і газавыя. Электрычныя падзяляюцца на парасоністыя (абагравальнік — эл. спіраль) і лямпавыя (абагравальнік — інфрачырвоная лямпа, выпрамяненне якой эфектыўны прафілактычны і лячэбны сродак). У газавых брудэрах паветра награваецца полымем газоўкі або керамічным выпрамяняльнікам. Лямпавыя брудэры выкарыстоўваюцца і для абагравання парасят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК МОГИЛЁВСКОГО ЗЕ́МСТВА»,
часопіс. Выдаваўся ў 1914—17 у Магілёве на рус. мове. Меў на мэце служыць інтарэсам і патрэбам земскага і гар. самакіравання, пераважна заходніх земстваў, утвораных у адпаведнасці з указам ад 14.3.1911. Асвятляў дзейнасць земскіх устаноў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, эканам.жыцця губерні, змяшчаў агляды дзейнасці земстваў інш. губерняў, пастановы ўрада па земскіх справах. Выйшла 67 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДУКІНД (Widukind, Witikind, Wittekind) Корвейскі (каля 925 — пасля 973), нямецкі сярэдневяковы гісторык, саксонскі бенедыкцінскі манах абацтва Корвей у Вестфаліі. Аўтар «Гісторыі саксаў» (у 3 кн., даведзена Відукіндам да 967; прадоўжана невяд. аўтарам да 973), у якой апісаны падзеі паліт. і ваен.жыццясаксаў (войны з венграмі і славянамі) і дзейнасць першых двух герм. каралёў Саксонскай дынастыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРА́Н (Пятрос) (1.6.1852, г. Стамбул, Турцыя — 2.2.1872),
армянскі пісьменнік. Жыў у Турцыі. Аўтар гіст. трагедый «Чорныя землі» (1868), «Арташэс Міратворац» (1869), «Звяржэнне дынастыі Аршакідаў» (1870), «Захоп Ані, сталіцы Арменіі» (1871) і інш., сац. драмы з тагачаснага жыцця «Тэатр, або Адвержаныя» (1871), лірычных вершаў, цесна звязаных з нац.-вызв. барацьбой арм. народа, прасякнутых нац.-патрыят., грамадз. і філас. матывамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАРЯ́»,
грамадска-паліт. газета. Выходзіць з 1939 у Брэсце 3 разы на тыдзень на рус. і бел. мовах. У 1939 наз. «Рабочий», у маі 1943 — ліп. 1944 выдавалася ’падпольна. Асвятляе падзеі грамадска-паліт., эканам. і культ.жыцця Брэстчыны. Змяшчае на літ. старонках «Заранка» маст. творы, «Далягляд» — матэрыялы па л-ры і мастацтве, гіст.-культурнай спадчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЯ-УЛЬ-ХАК (Махамад) (12.8.1924, г. Джаландхар, Індыя — 17.8.1988),
пакістанскі ваен. і дзярж. дзеяч. Удзельнік інд.-пакістанскіх войнаў (1965, 1971). З 1973 генерал і нач. штаба сухапутнай арміі. У 1977 узначаліў дзярж.ваен. пераварот, у 1977—78 кіраўнік урада і ваен. адміністрацыі. З 1978 прэзідэнт Пакістана. Імкнуўся да ісламізацыі эканам. і грамадскага жыцця ў краіне. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯМЛЯ́ І ЛЮ́ДЗІ»,
абласная грамадска-паліт. аграпрамысл. штотыднёвая газета. Выходзіць з 1992 у Магілёве на бел. і рус. мовах. Асвятляе надзённыя праблемы жыцця рэспублікі, дзярж. палітыку ў галіне сельскай гаспадаркі, шляхі сац.-эканам. развіцця вёскі, прапагандуе вопыт калектыўных і фермерскіх гаспадарак аграрна-прамысл. комплексу. Мае рубрыкі: «Навіны, падзеі, факты», «Чарнобыльскае рэха» і інш.