«КО́НАДНІ»,
ілюстраваны літ.-маст. часопіс бел. эміграцыі ў ЗША. Выдаваўся Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Йорку на бел. мове ў 1954—55, 1958 і 1963 (выйшла 8 нумароў, № 5—6 здвоеныя). Друкаваў паэзію, прозу, літ. крытыку, публіцыстыку бел. эмігранцкіх пісьменнікаў, хроніку літ. і навук. жыцця, пераклады з ням., укр. і польскай літаратур, рэпрадукцыі карцін М.Сеўрука, П.Мірановіча, М.Навумовіча і інш.
т. 8, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)