рака ў Рагачоўскім і Жлобінскі.м р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р.Дняпро. Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 396 км². Пачынаецца за 2,5 км на Пн ад в. Рыскоў Рагачоўскага р-на, вусце за 2 км на У ад г. Жлобін. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна на вялікім працягу трапецападобная (пераважна шыр. 1—2 км), у нізоўі невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча на працягу 35 км (ад вытоку да в. Асінаўка Жлобінскага р-на) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДЫШАЎ Арцём Іванавіч (5.10.1910. в. Лазаравічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.1.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з 1943 партызан, камандзір узвода партыз. палка на Магілёўшчыне. З 1944 на 2-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант С. вызначыўся ў баі на Пд ад Магілёва, дзе пасля пераправы цераз Дняпро ў баі за в. Стайкі гранатамі знішчыў дзот. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯКО́Ў Абрам Яфімавіч (29.5.1908, г. Крычаў Магілёўскай вобл. —3.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў курсы ВПШ, потым на парт. рабоце ў Ташкенце (Узбекістан). У Чырв. Арміі з 1930. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Варонежскім фронце, удзельнік Курскай бітвы 1943. Нам. камандзіра процітанк. артыл. палка па паліт. частцы маёр С. вызначыўся ў баях за Дняпро каля г. Канеў (Украіна): 30.9.1943 умела арганізаваў фарсіраванне Дняпра, асабістым прыкладам натхняў артылерыстаў на адбіццё атак ворага; загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РАЎ,
рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас.р.Дняпро). У верхнім цячэнні наз. Сураўка. Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 215 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Завідаўка Клімавіцкага р-на, вусце ў в. Фёдараўка Касцюковіцкага р-на. Цячэ па паўд.-ўсх.ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна выразная, пераважна трапецападобная, шыр. 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЁЎ Іван Іванавіч (1919, г. Стары Аскол Белгародскай вобл., Расія — 21.2.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). На фронце з 1941. Стралк. рота на чале са ст. лейтэнантам Х. вызначылася ў баі каля в. Вішчын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., дзе ў выніку атакі вызваліла вёску, стварыла плацдарм для пераправы баявой тэхнікі палка па лёдзе цераз Дняпро. Загінуў у баі. На месцы бою ў в. Вішчын помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЦВЕРНЯ,
радовішча пяскоў у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Чэцверня. Пластападобны паклад звязаны з эолавымі і алювіяльнымі адкладамі 1-й надпоймавай тэрасы р.Дняпро. Пяскі жоўтыя, шаравата-жоўтыя, шэрыя, дробна- і буйназярністыя, кварцавыя, з дамешкамі палявых шпатаў, месцамі гліністыя, з уключэннем дробнага жвіру. Разведаныя запасы 26,3 млн.т, перспектыўныя — 23,9 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 15,2—25 м, ускрышы (пяскі) 0,1—4 м. Пяскі пры ўмове абагачэння прыдатныя ў ліцейнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК Зіновій Самуілавіч (19.11.1904, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 14.12.1968),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Сімферопальскі камВНУ (1924), курсы ўдасканалення камсаставу (1940), курсы «Выстрал» (1943). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр., Бел. франтах. Камандзір стралк. роты ст. лейт. Гарэлік вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.: 16—18 кастр. дэсантная група пад яго камандаваннем першая фарсіравала Дняпро, вызваліла в. Шчытцы, заняла ўмацаваны рубеж, перарэзала важную магістраль праціўніка. Да 1945 у Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЧА,
рака ў Лагойскім і Мінскім р-нах Мінскай вобл., у бас.р.Дняпро. Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 297 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Селішча Лагойскага р-на, цячэ па Мінскім узв., на рацэ вадасх.Вяча. Даліна трапецападобная, шыр. 200—300 м. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, выш. каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шыр. 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізаванае і часткова абвалаванае. Цячэ ў зонах адпачынку Вяча і Мінскае мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ Мікалай Кузьміч (15.12.1917, в. Гапонавічы Крупскага р-на Мінскай вобл. — 11.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сызранскае танк. вучылішча (1942). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Варонежскім франтах. Вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Кіеўскай вобл. Танкавая рота пад камандаваннем лейтэнанта К. 26 вер. фарсіравала Дняпро каля в. Зарубінцы; 28—29 вер. каля в.Вял. Букрын адбіла 6 контратак, падбіла 6 танкаў і самаходных гармат, знішчыла 2 мінамётныя батарэі, 50 станковых кулямётаў ворага. Загінуў у баі. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ Іван Сцяпанавіч (18.11.1911, г. Новакубанск Краснадарскага краю, Расія — 28.5.1994),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.лейт. (1960). Скончыў Тбіліскае ваенна-паліт. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію Генштаба (1946). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Бел. і інш. франтах. 30.9.1943 стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка К. вызначыўся ў Камарынскім р-не: фарсіраваў Дняпро, захапіў плацдарм і адбіў некалькі контратак праціўніка. Да 1972 у Сав. Арміі.