СМАЛЯКО́Ў Абрам Яфімавіч (29.5.1908, г. Крычаў Магілёўскай вобл. —3.10.1943),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў курсы ВПШ, потым на парт. рабоце ў Ташкенце (Узбекістан). У Чырв. Арміі з 1930. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Варонежскім фронце, удзельнік Курскай бітвы 1943. Нам. камандзіра процітанк. артыл. палка па паліт. частцы маёр С. вызначыўся ў баях за Дняпро каля г. Канеў (Украіна): 30.9.1943 умела арганізаваў фарсіраванне Дняпра, асабістым прыкладам натхняў артылерыстаў на адбіццё атак ворага; загінуў у гэтым баі.

т. 15, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)