ваенныя дзеянні паміж ханам Вялікай Арды Ахматам і вял. князем маскоўскім Іванам III у 1480. У 1476 Іван III прыпыніў выплату Ардзе штогадовага грашовага «выхаду», які збіраўся з рус. зямель з часоў Батыя. Хан Ахмат, заняты барацьбой з Крымскім ханствам, толькі ў 1480 вырашыў пачаць актыўныя дзеянні супраць маскоўскага княства. Ён правёў перагаворы з вял. князем ВКЛ і каралём Польшчы Казімірам IV аб ваен. дапамозе. Іван III у сваю чаргу заключыў ваен. саюз з крымскім ханам Менглі-Гірэем (сапернікам Ахмат-хана) і дамовіўся пра выступленне яго супраць Казіміра IV. У студз. 1480 супраць Івана III паўсталі яго браты Барыс і Андрэй Большы, незадаволеныя ўзмацненнем улады вял. князя. Выкарыстаўшы гэтыя абставіны, восенню Ахмат распачаў свой паход. Імкнучыся абысці р. Ака, 8 кастр. Ахмат падышоў да прытока Акі р. Угра. Яго спроба фарсіраваць раку была адбіта сынам Івана III Іванам Маладым і братам вял.кн. Андрэем Меншым. Ахмат адышоў, верагодна, да Варатынска, дзе стаў чакаць падыходу Казіміра IV. Іван III, замацаваўшыся ў г. Крэменец, з мэтай выйграць час пачаў перагаворы з Ахматам. 30 вер.—3 кастр. Іван III паразумеўся з мяцежнымі братамі, і іх палкі прыйшлі ў Крэменец. 26 кастр. Угра замерзла. Аднак Ахмат, даведаўшыся пра месцазнаходжанне войск братоў Івана III і не атрымаўшы дапамогі ад саюзніка (у гэты час Менглі-Гірэй напаў на паўд. землі ВКЛ), не адважыўся наступаць. 11 ліст.тат.-манг. войскі адышлі на поўдзень. 6 студз. 1481 Ахмат быў забіты пры сутычцы з войскамі цюменскага хана Ібака, і ў Вял. Ардзе пачаліся міжусобіцы. Гэтыя падзеі паклалі канец мангола-тат. панаванню і Рус. дзяржава стала суверэннай.
Літ.:
Насонов А.Н. История русского летописания XI — начала XVIII в М., 1969. С 418—435;
Базилевич К.В. Внешняя политика Русского Централизованного государства. Вторая половина XV в. М., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЭ́СІЯ (ад лац. aggressio напад),
выкарыстанне ўзброенай сілы адной дзяржавай (групай дзяржаў) супраць суверэнітэту, тэр. цэласнасці, паліт. незалежнасці другой дзяржавы або народа (нацыі). Найб. небяспечная ўзброеная (прамая) форма агрэсіі. Існуе таксама паняцце ўскоснай агрэсіі, пры якой дзяржава-агрэсар скрыта выкарыстоўвае ўзбр. сілы (напр., праз узбр. банды наёмнікаў, нерэгулярных вайск. фарміраванняў). Паводле Статута ААН, Савет Бяспекі можа кваліфікаваць як агрэсію і інш.дзеянні. Адпаведна з міжнар. правам агрэсія — злачынства супраць міжнар. міру і таму цягне за сабой міжнар. адказнасць. Дзяржава, якая стала аб’ектам агрэсіі, мае права на прыняцце мер індывідуальнай і калектыўнай абароны. Савет Бяспекі ААН правамоцны прыняць рашэнне аб выкарыстанні да агрэсара мер, у т. л. ваеннага характару (напр., у 1991 узбр. сілы НАТО выступілі супраць Ірака, які захапіў Кувейт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАШЫ́ЛАЎ Клімент Яфрэмавіч (4.2.1881, с. Верхняе Луганскай вобл., Украіна — 2.12.1969),
савецкі парт., дзярж. і ваен. дзеяч, Маршал Сав. Саюза (1935). Двойчы Герой Сав. Саюза (1956 і 1968), Герой Сац. Працы (1960). У грамадз. вайну камандзір і чл.РВС шэрагу армій і франтоў. З 1925 нарком абароны СССР. З 1940 нам. старшыні СНКСССР, з 1946 — СМСССР. Чл. Палітбюро (Прэзідыума) ЦККПСС у 1926—60. У 1953—60 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Уваходзіў у бліжэйшае паліт. акружэнне І.В.Сталіна, адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х г. сярод ваенных. Уваходзіў у т.зв. антыпартыйную групу (В.М.Молатаў, Л.М.Кагановіч, Г.М.Малянкоў і інш.), аднак на пленуме ЦККПСС (чэрв. 1957) прызнаў свае памылкі і асудзіў фракцыйныя дзеянні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НА-ФІЛІПІ́НСКАЯ ВАЙНА́ 1899—1901,
каланіяльная вайна ЗША супраць Філіпін. Не прызнаўшы незалежнасці маладой Філіпінскай Рэспублікі, ЗША абвясцілі сябе яе суверэнам. Размешчаная на Філіпінах 25-тысячная армія ЗША 4.2.1899 разгарнула баявыя дзеянні супраць рэсп. войскаў (каля 16 тыс.чал.). Але за паўгода яна прасунулася толькі на 100—120 км на Пн ад Манілы. Выклікаўшы сярод філіпінцаў раскол, які прывёў да прымусовай адстаўкі кіраўніка ўрада А.Мабіні і забойства галоўнакамандуючага рэсп. арміяй А.Луны, амер. войскі ў кастр. пачалі новае наступленне. Пераход на бок ЗША часткі мясц. памешчыкаў і буржуазіі аслабіў супраціўленне філіпінскай арміі, і яна распалася на партыз. атрады. Паланенне прэзідэнта Э.Агінальда (23.3.1901) і яго прысяга на вернасць ЗША фактычна спынілі вайну. Баі партыз. груп працягваліся да 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-АМЕРЫКА́НСКАЯ ВАЙНА́ 1812—14.
Выклікана гандл.-эканам. супярэчнасцямі паміж Англіяй і ЗША, а таксама захопніцкай палітыкай пэўных амер. колаў у адносінах да Канады. Зачэпкай да вайны паслужылі захопы і вобыскі англ. флотам амер. суднаў у адкрытым моры. У чэрв. 1812 ЗША аб’явілі вайну Англіі. Англічане перакінулі свае войскі ў Паўн. Амерыку. На моры Англія панесла значныя страты, але і спробы амерыканцаў уварвацца ў Канаду поспеху не мелі. Перамогі на азёрах Эры (вер. 1813) і Шамплейн (вер. 1814) забяспечылі ЗША кантроль над важнымі воднымі шляхамі. Англ. войскі блакіравалі ўзбярэжжа ЗША, у жн. 1814 захапілі Вашынгтон, аднак развіць наступленне не змаглі. Баявыя дзеянніамер. войскаў набылі характар барацьбы за захаванне незалежнасці краіны. У 1814 у г. Гент (Бельгія) падпісаны дагавор, які аднавіў даваен. становішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬФ (Wolff) Крысціян (24.1.1679, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 9.4.1754),
нямецкі філосаф, ідэолаг ранняга Асветніцтва. Праф. філасофіі і матэматыкі ў Гале (1706—23 і з 1740) і Марбургу (1723—40). Вучань Т.В.Лейбніца. Абараняў зыходныя палажэнні тэорыі натуральнага права, адстойваў абстрактныя гуманіст. ідэалы, сваю філасофію разглядаў як сродак для дасягнення «ўсеагульнага шчасця людзей» («Логіка, ці Разумныя думкі пра сілы чалавечага розуму», 1712). Бога лічыў істотай, якая валодае абсалютнай сілай і розумам, з’яўляецца творцам прыроды («Разумныя думкі пра Бога, свет і душу чалавека, а таксама пра ўсе рэчы ўвогуле», 1720). У творах «Палітыка, ці Разумныя думкі пра грамадскае жыццё людзей» (1721), «Разумныя думкі пра дзеянні прыроды» (1723), «Філасофія маралі, ці Этыка» (1750—53) імкнуўся распрацаваць усёабдымную сістэму ведаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНАХА́РСТВА,
вядомыя са стараж. часоў у розных народаў прымітыўныя спосабы лячэння, якія суправаджаліся пэўнымі рытуаламі. Напачатку З. не аддзялялася ад народнай медыцыны, пазней ператварылася ў лекарскую магію. У аснове такой магіі — вера ў звышнатуральныя сілы, у тое, што чалавек пры пэўных умовах можа ўздзейнічаць на гэтыя сілы. Звычайна знахары выкарыстоўвалі замовы, магічныя дзеянні, травы. Некаторыя з іх валодалі пэўнымі ведамі нар. медыцыны, самі збіралі зёлкі і па стараж. рэцэптах рыхтавалі лячэбныя настоі, адвары, мазі; лячылі «рожу» (рожыстае запаленне), «вогнік» (высыпка, лішаі на скуры), а таксама такія хваробы, як «пярэпалах», «порча», «сурокі» (хваробы ад ліхога вока), «падвей» (ад скразняку), «прыстрэк», «крыкса-плакса» і інш. У наш час З. амаль выцеснена кваліфікаваным мед. абслугоўваннем і традыц.нар. медыцынай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУПЕ́НЬсапраўднага ліку a з натуральным паказчыкам n,
здабытак n сумножнікаў, кожны з якіх роўны a. Запісваецца , дзе a — аснова, n — паказчык С., an — С.
Паняцце С. абагульняецца на выпадак любога рацыянальнага паказчыка С: a0 = 1 (a ≠ 0); a−n = 1/an (a ≠ 0);
(a > 0, m, n — натуральныя лікі). Асн.дзеянні над С. з дадатнай асновай: an∙am — an+m, an/am = an−m, (an)m = anm, (ab)n = an∙bn, (a/b)n = an/bn = an∙b−n. У тэорыі аналітычных функцый разглядаюць С. камплексных лікаў з камплекснымі паказчыкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РТА Трафім Раманавіч, магілёўскі летапісец канца 17 — пач. 18 ст. Быў купецкім старастам, неаднаразова выбіраўся ў магістрат лаўнікам. У традыц. пагадовай форме склаў першы магілёўскі летапіс (звесткі за 1526—1701), які ўвайшоў у Магілёўскую хроніку. Гісторыю Магілёва пачаў з 1526, найб. падрабязна апісаў падзеі 2-й пал. 17 ст. Цікавіўся гісторыяй Расіі, Польшчы, у летапісе выкарыстаў хронікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, розныя гіст. запісы. Належаў да патрыятычна настроенай гар. арыстакратыі, цесна звязанай з нац.-культ. традыцыямі. Прытрымліваўся памяркоўных поглядаў. Асуджаў выступленні магіляўчан супраць гар. улад (паўстанне 1610 называў бунтам), адмоўна ставіўся да уніятаў, не ўхваляў дзеянніўкр. казакоў на Беларусі.
Літ.:
Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». Магілёў, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР ВАЕ́ННЫХ ДЗЕ́ЯННЯЎ (ТВД),
пэўная тэрыторыя і прылеглая да яе марская і паветраная прастора, дзе могуць весціся (вядуцца) ваен.дзеянні; частка тэатра вайны. Уключае некалькі стратэг. напрамкаў і раёнаў (акіянскіх зон і марскіх раёнаў).
У 2-ю сусв. вайну на кожным Т.в. дз. размяшчаліся буйныя стратэг. групоўкі ў складзе некалькіх аператыўных аб’яднанняў розных відаў узбр. сіл, якія дзейнічалі па адзіным плане. Памеры кантынентальных Т.в.дз. дасягалі па фронце 300—600 км і ў глыбіню 800—1000 км.
У сучасных умовах рысамі Т.в.дз. сталі: параўнальная цэласнасць яго ў паліт.-эканам. адносінах, наяўнасць на яго тэр. аб’ектаў стратэг. значэння, магчымасць разгортвання и дзеянняў буйных стратэг. груповак. Межы і склад Т.в.дз. вызначаюцца ваен.-паліт. кіраўніцтвам дзяржавы (кааліцыяй дзяржаў).