узгорак недалёка ад г.Багазкёй на ПнЦэнтр. Турцыі, дзе выяўлены археал. напластаванні ад эпох энеаліту і бронзавага веку (4—3-е тыс.дан.э.) да 7—6 ст.дан.э. Раскопкамі з 1935 выяўлены царскі (?) могільнік з 13 пахаваннямі (2-я пал. 3-га тыс.дан.э.). У грунтавых камерах разам з касцякамі нябожчыкаў знойдзена шмат залатых і медных вырабаў (посуд, зброя, фігуркі быкоў і аленяў, упрыгожанні). Да хецкага часу (2-е тыс.дан.э.) адносяцца рэшткі абарончых сцен з варотамі (упрыгожаны фігурамі сфінксаў), храма і інш. збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЫПІЁН АФРЫКА́НСКІСтарэйшы, Публій Карнелій Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы (Publius Cornelius Scipio Africanus Major; каля 235 — каля 183 дан.э.), старажытнарымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Як ваен. трыбун удзельнічаў у бітве пры Канах (216 дан.э.). У 207 дан.э. разбіў войска карфагенскага палкаводца Гасдрубала. Консул 205 дан.э. Перамог армію Ганібала пры Заме (202 дан.э.). З 199 дан.э. цэнзар і прынцэпс сената, консул 194 дан.э. Увёў новую тактыку ў рым. арміі, удасканальваў зброю. Яго неабмежаваны ўплыў на армію і знешнюю палітыку выклікаў незадаволенасць сенатараў. Зняважаны т.зв. «працэсам Сцыпіёнаў», пакінуў справы, жыў у сваім маёнтку. Шырокаадукаваны чалавек, сімпатызаваў грэч. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЭ́НТ, Тарант (лац. Tarentum, грэч. Taras),
старажытнагрэчаская калонія ў Італіі на беразе Тарэнцкага заліва (цяпер г. Таранта). Засн. каля 700 дан.э.дарыйцамі. Першапачаткова ў Т. кіравалі цары, у 2-й пал. 6 ст.дан.э. тут усталявалася тыранія, з пач. 5 ст.дан.э. — рабаўладальніцкая дэмакратыя. Росквіту дасягнуў у 1-й пал. 4 ст.дан.э., быў буйным гандл.-рамесным цэнтрам. У вайне з Рымам 282—272 дан.э. пацярпеў паражэнне. У 2-ю Пунічную вайну быў на баку Ганібала. У 209 дан.э. зноў падпарадкаваны Рыму. Каля 125 дан.э. на тэр. Т. заснавана рым. калонія Нептунія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́МА (шумерскае Убме),
старажытны горад-дзяржава ў Паўд. Двухрэччы (сучаснае гарадзішча Джоха ў Іраку). У 3-м тыс.дан.э. вяла барацьбу з Лагашам з-за пагранічных тэрыторый і каналаў. У 24 ст.дан.э. правіцель У.Лугальзагісі атрымаў перамогу над Лагашам. У канцы 24 ст.дан.э. заваявана царом Акада Сарганам і ўвайшла ў склад Акадскай дзяржавы. Каля 2200 дан.э. горад захапіла племя гуціяў. У 21 ст.дан.э. У. — акруговы цэнтр Шумера і Акада. Каля 2000 дан.э. страціла сваё значэнне. У пач. 20 ст.н.э. на гарадзішчы Джоха мясц. жыхары знайшлі клінапісныя таблічкі (архіў царска-храмавых гаспадарак 23—21 ст.дан.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНДРАГУ́ПТА,
старажытнаіндыйскі правіцель, заснавальнік дынастыі і дзяржавы Маур’я ў 4—3 ст.дан.э.; правіў каля 322 — каля 300 дан.э. (паводле інш. звестак 314—292 ці 290 дан.э.). Схіляў Аляксандра Македонскагада паходу на імперыю Нандаў. Пасля адыходу грэч. войск з Індыі (325 дан.э.) перамог Джана Нанду і захапіў уладу ў дзяржаве Магадха. Падпарадкаваў тэр.Паўн. Індыі і паводле дагавора з Селеўкам I Нікатарам (каля 305 дан.э.) далучыў да сваіх уладанняў раёны сучасных Белуджыстана і Усх. Афганістана. Пры Ч. пачалі развівацца гандл., культ. і дыпламат. сувязі Індыі з эліністычнымі краінамі Азіі і Міжземнамор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КрАЗ,
марка пазадарожных грузавых аўтамабіляў ВА «АўтаКрАЗ» (г. Крамянчуг, Украіна). Выпускаюцца з 1959. Поўная маса да 26,8 т (аўтапоезда да 58,7 т), магутнасць дызельнага рухавіка да 243 кВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТРУ́СКІ (лац. Etrusci, Tusci, грэч. Tyrsēnoi, саманазва rasna),
старажытныя плямёны, якія ў 1-м тыс.дан.э. насялялі ПнЗ Апенінскага п-ва (вобласць Этрурыя, цяпер Таскана) і стварылі развітую цывілізацыю, якая папярэднічала рымскай. Сучасная навука лічыць, што Э. сфарміраваліся ў Італіі ў выніку складаных узаемаадносін мясц. і прышлых этн. груп, гал. чынам з Усходу. Іх этн. фарміраванне завяршылася да 8 ст.дан.э. У 7 ст.дан.э. ў Э. існавалі гарады-дзяржавы на чале з царамі, якія засяроджвалі ў сваіх руках ваен., адм. і жрэцкую ўладу. У канцы 7 ст.дан.э. ўзнікла канфедэрацыя 12 гарадоў (Веі, Цэрэ, Тарквініі, Вальсініі, Ветулонія і інш.), на чале якой стаяў вышэйшы магістрат і жрэц аднаго з гарадоў. У 6 ст.дан.э. Э. авалодалі Кампаніяй, далінай р. По і засн. там калоніі. Паводле падання, этруская дынастыя Тарквініяў правіла ў 616—509 дан.э. ў Рыме. У канцы 6 — пач. 5 ст.дан.э. ўлада перайшла да арыстакратыі, вышэйшыя выбарныя пасады замяшчаліся вузкім колам асоб. У саюзе з Карфагенам Э. каля 535 дан.э. перамаглі грэкаў-факейцаў, выцеснілі іх з Корсікі, непадзельна ўладарылі на Тырэнскім моры і пашырылі ўплыў на ўсю тэр. Італіі. Аднак сац. супярэчнасці, адпор насельніцтва залежных зямель, знешнія напады (грэкаў у 524 і 474 дан.э., рымлян каля 509 дан.э., самнітаў у 423 дан.э., галаў каля 400 дан.э.) аслабілі канфедэрацыю Э. У 3 ст.дан.э. ўся тэр. Э. трапіла пад уладу Рыма, хоць да 1 ст.дан.э. этрускія гарады зберагалі свой паліт. лад, культавыя ўстановы і культ. адметнасць. Хуткая раманізацыя Э. адбылася пасля перамогі Сулы (1 ст.дан.э.) і падзелу Этрурыі.
Мастацтва Э. звязана са стараж.-італійскай культурай Вілановы (9—5 ст.дан.э.), а таксама з інш. рэгіёнамі Усх. Міжземнамор’я (Стараж. Грэцыя, М. Азія, Сірыя, Фінікія). Пры буд-ве Э. выкарыстоўвалі клінчатыя аркі (вароты ў Перуджы) і скляпенні (несапраўдныя ступеньчатыя ў 7—6 ст.дан.э. і паўцыркульныя ў 3—2 ст.дан.э.). Захаваліся рэшткі прамавугольнай планіроўкі г. Марцабота (каля Балонні) і т.зв. гіпадамавай (г. Спіна). Гарады, размешчаныя на ўзгорках, спускаліся тэрасамі па іх схілах. Квадратныя ў плане дамы мелі 2- ці 4-схільны дах і адкрыты ўнутр. дворык-атрый. Храмы падымаліся на высокі цокаль-подый, мелі 1 ці 3 свяцілішчы-цэлы і глыбокі порцік, карніз якога з багата дэкарыраваным фрызам апіраўся на калоны тасканскага ордэра. Франтоны і схілы даху ўпрыгожвалі фігурнымі выявамі з расфарбаванай тэракоты. Каля гарадоў размяшчаліся вял. некропалі (Цэрэ, цяпер Чэрветэры; Перузія, Тарквініі і інш.). Разнастайнасцю тыпаў адметныя грабніцы-пахавальні: псеўдакупальныя (7 ст.дан.э.), у пячорах і скалістых выступах (каля г. Вальтэра, 3 ст.дан.э.), у выглядзе насыпнога кургана-тумулуса з вузкім калідорам-дромасам (у некропалі Банды-тача), у Паўн. Італіі — з несапраўднымі скляпеннямі, што апіраліся на слуп у цэнтры. Многія пахавальныя збудаванні імітавалі жылыя інтэр’еры (грабніца ў Чэрветэры, 7 ст.дан.э.). У 7—6 ст.дан.э. ў росквіце манум. жывапіс (пераважна размалёўкі грабніц). На жывапісе 5—4 ст.дан.э. адбіўся стараж.-грэч. ўплыў (грабніца «Леапардаў» у Тарквініях). Сярод помнікаў скульптуры статуі і рэльефы з расфарбаванай тэракоты і каменю (антэфіксы, акратэрыі, культавая скульптура на франтонах храмаў), пахавальныя антрапаморфныя урны-«канопы» з накрыўкай у выглядзе галавы памерлага, манум. саркафагі. Прымітыўныя формы партрэта сустракаліся на антрапаморфных урнах і надмагільных стэлах. Развівалася мастацтва тарэўтыкі: літыя бронз. статуэткі багоў, прадметы хатняга ўжытку і пахавальнага культу, люстэркі з чаканенымі ці гравіраванымі выявамі. Высокага ўзроўню дасягнула кераміка: пасудзіны тыпу букеро, што імітавалі вырабы з металу (7 ст.дан.э.), з чорна- і чырвонафігурнай размалёўкай на мясц. тэмы і сюжэты (дэманы, фантаст. істоты, драпежнікі, сцэны замагільнага жыцця). Арыгінальныя залатыя ўпрыгожанні 7—6ст.дан.э. (булы — медальёны на ланцужках, завушніцы і інш.; ліццё, штампоўка, філігрань, зернь). У 3—2 ст.дан.э. мастацтва Э. пачало занепадаць.
Літ.:
Буриан Я., Моухова Б. Загадочные этруски: Пер. с чеш. М., 1970;
Кондратов А.М. Этруски — загадка номер один. М., 1977;
Немировский А.И. Этруски: от мифа к истории. М., 1983;
Этруски: италийское жизнелюбие: Пер. с англ.М., 1998;
Наговицын А.Е. Мифология и религия этрусков. М., 2000;
Чубова А.П., Колпинский Ю.Д., Бритова Н.Н. Искусство этрусков и Древнего Рима. М., 1982.
Даарт.Этрускі. Фрагмент статуі Гермеса з храма Апалона ў Веях. Каля 500 да н.э.Даарт.Этрускі. Залатыя ўпрыгожанні. 6—5 ст.да н.э.Даарт.Этрускі. Грабніца з г. Чэрветэры. 7 ст.да н.э.Даарт.Этрускі. Фрагмент размалёўкі грабніцы з г. Тарквініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЫВУ́ЧЫ КРАН,
прамысловы грузападымальны кран для работ на плаву. Устанаўліваецца на самаходным ці буксірным пантоне. Для перагрузачных работ выкарыстоўваюць паваротныя П.к. грузападымальнасцю да 25 т з вылетам стралы да 35 м; для перагрузкі суднаў (цяжкавагавікоў), выканання буд.-мантажных, суднабуд. і аварыйна-выратавальных работ — паваротныя краны грузападымальнасцю да 350 т (звычайна самаходныя) з вылетам стралы да 60 м. Непаваротныя П.к. маюць грузападымальнасць да 2,5 тыс.т, вылет стралы да 25 м; іх выкарыстоўваюць для падымання асабліва цяжкіх грузаў і правядзення спец. работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЎРАМА́ТЫ (грэч. Sauromátai),
качавыя плямёны, блізкія даскіфаў і сакаў; жылі ў 7—4 ст.дан.э. ў паволжскіх і прыўральскіх стэпах. У грамадскім жыцці вял. ролю адыгрывалі жанчыны (правадыры, жрыцы). З канца 5 ст. і ў 4 ст.дан.э. асобныя плямёны С. пачалі цясніць скіфаў і пераходзілі р. Дон. У 4—3 ст.дан.э. ў С. склаліся новыя саюзы плямён, да якіх далучыліся роднасныя ім плямёны з У. З 3 ст.дан.э. вядомы пад агульнай назвай сарматы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІУДЗЕ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА,
назва дзвюх стараж.-яўр. дзяржаў у Паўд.Палесціне. Першая (раннерабаўладальніцкая) дзяржава ўзнікла ў 928 дан.э. ў выніку распаду Ізраільска-Іудзейскага царства (існавала з 11 ст.дан.э.) і знаходзілася пад уладай нашчадкаў Давіда. Сталіца — Іерусалім, дзе знаходзіўся храм бога Яхве — гал.рэліг. цэнтр іудаізму. Аснову эканомікі складалі земляробства і жывёлагадоўля. Уварванне егіпцян у гады праўлення Рэхаваама (928—911 дан.э.) і войны з Ізраільскім царствам аслабілі І.ц. Аднак пры цару Узіі [785—733 дан.э.] яно аднавіла кантроль над Ідумеяй і атрымала выхад да Чырвонага мора. Пасля разгрому Ізраільскага царства асірыйцамі (722 дан.э.) І.ц. стала даннікам Асірыі. Асірыйскае панаванне ліквідавана пры цару Іасіі [639—609 дан.э.], які далучыў да І.ц. большую ч.тэр. Ізраільскага царства. У 587 дан.э. І.ц. заваявана вавілонскім царом Навухаданосарам II, Іерусалім і храм разбураны, большасць насельніцтва выведзена ў палон. Другое І.ц. ўзнікла ў выніку паспяховага нац.-вызв. паўстання іудзеяў супраць улады сірыйскіх правіцеляў Селеўкідаў (167 дан.э.). Яго межы не былі пастаяннымі, тэр. ядро разам з уласна Іудзеяй складалі Галілея і Самарыя. Сталіца — Іерусалім. У 165—37 дан.э. на чале ўлады знаходзілася дынастыя Хасманеяў, прадстаўнік якой Арыстобул I [104—103 дан.э.] першы афіцыйна прыняў царскі тытул. Хасманеі ваен. шляхам далучылі да І.ц. новыя тэр., насельніцтва якіх прымусова іудаізавалася. У 63 дан.э. Іерусалім захапіў рым. палкаводзец Пампей Вялікі. З гэтага часу І.ц. знаходзілася пад пратэктаратам Рыма, а яго правіцелі былі рым. стаўленікамі. Апошнімі іудзейскімі царамі, пад уладай якіх знаходзіліся ўласна Іудзея, Самарыя, Галілея і інш. тэрыторыі, былі прадстаўнікі Ідумейскай дынастыі: Ірад I [37—4 дан.э.] і яго ўнук Агрыпа I [41—44 Н.э.]. У 6—41 і з 44 н.э. Іудзея — рым. правінцыя.