ЛЕЙБЕНЗО́Н Леанід Самуілавіч (26.6. 1879, г. Харкаў, Украіна — 15.3.1951),
расійскі вучоны ў галіне механікі, заснавальнік падземнай гідраўлікі. Акад. АН СССР (1943). Скончыў Маскоўскія ун-т (1901) і Вышэйшае тэхн. вучылішча (1906). У 1925 арганізаваў у Маскве першую ў СССР нафтапрамысл. лабараторыю. Навук. працы па тэорыі пругкасці, нафтапрамысл. механіцы, трываласці, геафізіцы і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943.
т. 9, с. 188
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА Ірына Міхайлаўна (н. 29.8.1954, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1997). Скончыла Віцебскі мед. ін-т (1977) і працуе ў ім. Навук. працы па паталогіі гіпафізарна-тырэоіднай сістэмы дзяцей, рэабілітацыі аслабленых дзяцей бязлекавымі сродкамі (рэфлексатэрапія, фітатэрапія, масаж і інш.).
Тв.:
Сборник вопросов и ответов по клинической медицине. Витебск, 1998 (у сааўт.).
т. 9, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСО́Ў Віктар Пятровіч (н. 10.8.1932, г.п. Кемля, Мардовія),
бел. вучоны ў галіне буд-ва. Д-р тэхн. н. (1985), праф. (1987). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1958). З 1978 у БПА. Навук. працы па арганізацыі, кіраванні, інфарматыцы і тэхналогіі буд-ва.
Тв.:
Эффективность бетонных работ в строительстве. Мн., 1982;
Полимерный провод в греющих полах и устройствах. Мн., 1999.
т. 9, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́ШКА Віктар Віктаравіч (н. 22.11.1949, в. Жырмоны Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1976). З 1976 у БСГА (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі с.-г. жывёл.
Тв.:
Гистологические и морфометрические методы исследования. Горки, 1993;
Анатомия мясопромышленных животных. Мн., 1998.
т. 10, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РТАЎ Юрый Барысавіч (н. 31.8.1944, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1967), працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па хірургіі органаў брушной і грудной поласцей.
Тв.:
Язвенная болезнь глазами хирурга. Витебск, 1995 (у сааўт.);
Распространенный перитонит. М., 1998 (у сааўт.).
т. 10, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЙМАРК Лайзер Бенцыянавіч (26.9.1912, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 13.2.1994),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-р с.-г. н. (1979), праф. (1982). Скончыў Бел. с.-г. ін-т (1934). У 1949—92 у БСГА. Навук. працы па агратэхніцы вырошчвання зернебабовых культур.
Тв.:
Интенсивные технологии возделывания зерновых и зернобобовых культур в условиях БССР: Сб. науч. тр. Горки, 1989 (у сааўт.).
т. 11, с. 129
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЕ́НКА Аляксандр Трафімавіч (н. 25.9.1926, Кіеў),
бел. вучоны ў галіне гігіены працы. Д-р мед. н. (1983), праф. (1996). Скончыў Пермскі мед. ін-т (1949). З 1961 у БелНДІ санітарыі і гігіены (заг. лабараторыі у 1969—96, заг. аддзела). Навук. працы па вывучэнні рэпрадукцыйнай функцыі працуючых жанчын, асновах гігіены працы і прафпаталогіі ў вытв-сці шкловалокнаў і інш.
т. 14, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЦЫ́НСКІ Анастас Аляксандравіч (11.10.1862, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — ?),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р медыцыны (1893), праф. (1912). Скончыў Маскоўскі ун-т (1887). У 1887—91 урач у Карэлічах, Мінску, чл. Мінскага навук. т-ва ўрачоў з 1890. З 1892 у Пецярбургу, з 1912 у Варшаўскім ун-це. Навук. працы па пытаннях акушэрства і гінекалогіі.
т. 14, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́БА Віктар Пятровіч (17.1.1956, в. Сынковічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. — 27.8.2000),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-р мед. н. (1995), праф. (1999). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1979). З 1979 працаваў у БелНДІ пульманалогіі і. фтызіятрыі. З 1985 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па функцыян. дыягностыцы абструктыўнага сіндрому ў хворых з лёгачнымі паталогіямі.
т. 14, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́СБУРГЕР (Strasburger) Эдвард (1.2.1844, Варшава — 19.5.1912),
польскі і нямецкі вучоны ў галіне батанікі. Чл. Польскай АН у Кракаве (1888). Вучыўся ў Варшаве, Боне, Іене. З 1867 дацэнт Варшаўскага, з 1869 праф. Іенскага, у 1880—1911 Бонскага ун-таў. Навук. працы па цыталогіі, анатоміі і эмбрыялогіі раслін. Даследаваў мітоз. Апісаў меёз у вышэйшых раслін. Вывучаў працэс апладнення, партэнагенез і апагамію.
т. 15, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)