1) у ВКЛадм.-тэр. адзінка, якой кіравалі намесніківял. князя. Большасць Н. утворана ў 14—15 ст. у выніку скасавання ўдзельных княстваў і падпарадкавання іх велікакняжацкай уладзе. Н. называлі таксама дзярж. воласці, што ўзнікалі пры падзеле б. княстваў. Самыя буйныя Н. з пач. 16 ст. сталі ваяводствамі, астатнія — староствамі і дзяржавамі.
2) У Рас. імперыі ў 1778—96 Н. наз.губерні, у т. л. створаныя на землях Беларусі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай (Магілёўскае Н., Полацкае Н.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ФНЕТ (Ofnet),
дзве палеаліт. пячоры (Вялікі і Малы О.) на Пд Германіі на ПнЗ ад г. Аўгсбург. Маюць па некалькі культурных пластоў, якія перакрываюць адзін аднаго і належаць да розных стадый позняга палеаліту, мезаліту, неаліту і эпохі металаў. У пячоры Вялікі О. выяўлена мезалітычнае пахаванне чалавечых чарапоў стараж. еўрапеоідаў. У адным паглыбленні 27 чарапоў, у другім — 6. Чарапы тваравымі часткамі павернуты да ўвахода ў пячору і густа пасыпаны вохрай. Побач знойдзены ўпрыгожанні з ракавін і зубоў аленяў. Большасць чарапоў належала жанчынам і дзецям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФІРЫ́НЫ,
прыродныя арганічныя пігменты раслін, жывёл і чалавека; вытворныя парфіну (структуры з 4 пірольных кольцаў). Большасць П. у прыродзе — комплексы з металамі. Важнае біял. значэнне мае Fe-комплекс П. (у складзе гемаглабінаў, шэрагу ферментаў) і Mg-комплекс П. (хларафіл і яго аналагі). П. выяўлены таксама ў выдзяленнях жывёл, шалупайках яек і апярэнні птушак, ракавінах малюскаў, нафце і інш. Біясінтэз П. у клетках ажыццяўляецца з гліцыну і бурштынавай кіслаты. Парушэнні абмену П. (у т. л. прыроджаныя) прыводзяць да захворванняў чалавека (напр., да парфірыі скуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЛЁТНЫЯ ПТУ́ШКІ,
птушкі, якія штогод робяць пералёты ад месцаў гнездавання на зімоўкі (у вырай) і назад. Для іх характэрны: высокі ўзровень метабалізму, здольнасць да хуткага перамяшчэння ў паветры, арыентацыя ў прасторы, назапашванне пажыўных рэчываў і тлушчу, строгая цыклічнасць размнажэння і лінькі, хуткая перабудова фізіял. функцый і іх сінхранізацыя з сезоннымі зменамі асяроддзя. На Беларусі 162 віды П.п., большасць з іх — лясныя і вадаплаўныя, у т. л. буслы, дразды, івалгі, качкі, крачкі, кулікі, ластаўкі, мухалоўкі, чайкі, шпакі. Гл. таксама Пералёты птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЧА́НЫЯ ГЛЕ́БЫ,
глебы, якія развіваюцца на пясках і маюць не больш за 10% часцінак фіз. гліны. Развіваюцца на марэнных, азёрна-ледавіковых, водна-ледавіковых, старажытнаалювіяльных, поймавых і эолавых пясках. Маюць значную водапранікальнасць, аэрацыю, цеплаёмістасць. Прыродная ўрадлівасць нізкая — колькасць арган. і мінер. рэчываў невялікая. Падзяляюць на рыхла- і звязнапясчаныя глебы. На Беларусі займаюць больш 25% тэр. (большасць пад хваёвымі лясамі). Складаюць каля 19% с.-г. угоддзяў. Акультурваюцца П.г. ўнясеннем арган. і мінер. угнаенняў, пасевамі бабовых, вапнаваннем, глінаваннем, арашэннем і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ВІЯ, ас-Славія,
адзін з трох асн. цэнтраў дзяржаўнасці ў Стараж. Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяцкімі географамі 9—10 ст. разам з Артаніяй і Куявіяй. Большасць даследчыкаў лічаць С. паліт. аб’яднанне слав. плямён вакол воз. Ільмень (гл.Славене), а яе сталіцу — г. Салаў (Слава) атаясамліваюць са стараж.Ноўгарадам або яго папярэднікам. Існуе таксама гіпотэза, што С. была адным з цэнтраў першапачатковай Наддняпранскай Русі (Пераяслаў). У некат. раннесярэдневяковых крыніцах С. называюць дзярж. ўтварэнні палабскіх і балт. славян, а таксама Польшчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СРЭ́БРАНІК,
умоўная назва сярэбранай манеты часоў Кіеўскай Русі з імёнамі князёў Уладзіміра Святаславіча, Святаполка Яраполчыча і Яраслава Мудрага; як і златнік, першая манета ўсх. славян. Вядомы 4 тыпы С. Уладзіміра, 3 — Святаполка, 1 — Яраслава. Маса большасці манет 2,4—3,3 г, дыяметр 25—32 мм, проба ад высокай да слядоў серабра ў медзі. Захавалася больш за 260 экз., большасць з нежынскага 1852 і кіеўскага 1860 скарбаў, на Беларусі выяўлены ў Быхаўскім (4 экз.) і Талачынскім (фрагмент манеты) р-нах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Мікола (Мікалай Пятровіч; 1914, в. Барылы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 1941),
бел.паэт. Брат С.П.Сямашкі. Працаваў у ветрынскай раённай газеце, беластоцкай абласной газ «Вольная праца». Загінуў у Вял.Айч. вайну пры абароне Оршы. Друкаваўся з 1939. Выдаў зб. вершаў «Шчырасць» (1939). Большасць вершаў лірычнага складу, у іх адчуваецца ўплыў фальклору. Паэтызаваў прыгажосць роднага краю, аптымізм народа.
Тв.:
У кн.: Анталогія беларускай паэзіі. Мн., 1961. Т 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБЛІО́, фабльё (франц. fabliau ад старафранц. fablel баечка),
кароткая вершаваная камічная або сатыр. аповесць у франц. л-ры 12 — пач. 14 ст. Збераглося каля 150 Ф., большасць з іх ананімныя. У Ф. маральныя павучанні насычаны грубаватым гумарам, блізкім да фарсу. Гал. камічныя персанажы: сладастрасныя папы і манахі, мужы-раганосцы, сяляне. Паўплываў на фарміраванне рэнесансавай навелы (Дж.Бакачыо); сюжэты і стылістычныя асаблівасці Ф. выкарыстоўвалі Ж.Лафантэн, Мальер, А. дэ Бальзак, А.Франс і інш.
Публ.: Фаблио: Старофр. новеллы: Пер. со старофр. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ МУЗЕЙ СТАРАЖЫ́ТНАСЦЕЙ.
Існаваў у Вільні з 1856 да пач. 1-й сусв. вайны. Засн. 29.4.1855 Я.П.Тышкевічам, адкрыты 1.12.1856. Аддзелы: археалогія, этнаграфія, мастацтва, зброя, мінералогія, арніталогія. Свае калекцыі музею перадалі Я.П. і К.П.Тышкевічы, У.Сыракомля, А.К.Кіркор, Т.У.Нарбут, М.І.Балінскі, Ф.К.Багушэвіч, А.А.Плятар і інш. У канцы 19 ст. ў фондах налічвалася больш за 12 тыс. экспанатаў, у т. л.стараж. рукапісы, інкунабулы, рэдкія выданні 15—18 ст., багатыя калекцыі зброі, слуцкіх паясоў, габеленаў, графікі, скульптуры, партрэтаў прадстаўнікоў магнацкіх родаў Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў, гербаў гарадоў Беларусі і Літвы, этрускіх ваз, яп., італьян. і кіт. тканін, фарфору, бронзавых вырабаў, нумізматычныя калекцыі (у 1858 былі 3264 антычныя, усх., рус., польска-літ., зах.-еўрап. манеты). Пераважная большасць матэрыялаў была з Беларусі. У фондах музея ўпершыню выкарыстаны метад захавання прадметаў па аднароднасці матэрыялаў, з якіх яны зроблены (метал, дрэва, шкло, косць, папера і г. д.). Пры Віленскім музеі старажытнасцей дзейнічала Віленская археалагічная камісія. У сувязі з паўстаннем 1863—64 музей падвергнуты рэвізіі, пасля якой шмат экспанатаў адпраўлена ў Маскву, але пазней частка іх вернута. Большасць экспанатаў цяпер зберагаецца ў гіст.-этнагр. музеі АН Літвы і Рэсп. мастацкай галерэі Літвы, Музеі бурштыну (г. Паланга), Дзярж.гіст. музеі (г. Масква), Нар. музеі (г. Варшава).