хімічныя рэакцыі, якія адначасова адбываюцца ў прамым і адваротным напрамках і знаходзяцца ў стане дынамічнай раўнавагі. Кірунак рэакцый залежыць ад канцэнтрацыі рэчываў — удзельнікаў рэакцый. Пры дасягненні раўнавагі хімічнай скорасці абарачальныя рэакцыі аднолькавыя і сістэма ўтрымлівае зыходныя рэчывы і прадукты.
Простыя абарачальныя рэакцыі (напр., N2O4 2NO2) складаюцца з дзвюх элементарных рэакцый, якія адрозніваюцца толькі напрамкам (N2O4 → 2NO2 і 2NO2 → N2O4). Складаныя бываюць абарачальныя пры ўмове абарачальнасці ўсіх стадый (напр., N2+3NH2, 2NH3). Абарачальныя рэакцыі пры пэўных умовах ператвараюцца ў практычна неабарачальныя рэакцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕЛЬ ((Abel) Нільс Генрык) (5.8.1802, каля г. Ставангер, Нарвегія — 6.4.1829),
нарвежскі матэматык. Скончыў ун-т у Осла (1825), працаваў у ім і ў Інж. школе. Даказаў невырашальнасць у радыкалах агульных алг. ураўненняў вышэй за 4-ю ступень (1824). Адначасова з К.Якобі заклаў асновы тэорыі эліптычных функцый; даследаваў інтэгралы ад алг. функцый (абелевы інтэгралы). Аўтар даследавання па тэорыі лікаў і радоў. Працы пры жыцці не атрымалі прызнання.
Літ.:
Оре О. Замечательный математик Н.Х.Абель: Пер. с англ.М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОЛ ((Goll) Яраслаў) (11.7.1846, г. Хлумец, Чэхія — 8.7.1929),
чэшскі гісторык, паэт. Заснавальнік школы крыніцазнаўчага кірунку ў чэш. гістарыяграфіі (школа Гола). Вучань В.Томека. Скончыў Пражскі ун-т (1870), дзе і працаваў (праф. 1880—1910), адначасовапраф.Гандл. акадэміі (1874—80). З 1895 выдаваў час. «Český časopis historycky» («Чэшскі гістарычны часопіс») і да 1918 яго кіраўнік. Чл.аўстр. палаты паноў (1909—18). Аўтар прац па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі (пераважна 15—18 ст.), якую выкладаў з пазіцый пазітывізму. Пісаў вершы, перакладаў творы Ш.Бадлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ СУПО́ЛЬНАСЦЬ ПА А́ТАМНАЙ ЭНЕ́РГІІ, Еўратам. Створана адначасова з Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю (ЕЭС) у 1957 у складзе той жа групы краін з мэтай аб’яднання рэсурсаў атамнай энергіі, атамнай прам-сці і навук.-тэхн. патэнцыялу ў галіне ядз. фізікі і энергетыкі, а таксама каардынацыі нац. праграм развіцця ядз. энергетыкі. Уключае Бельгію, Вялікабрытанію, Германію, Грэцыю, Данію, Ірландыю, Іспанію, Італію, Люксембург, Нідэрланды, Партугалію, Францыю. Ў 1967 органы Еўратама зліліся з органамі ЕЭС і Еўрапейскім аб ’яднаннем вугалю і сталі. Штаб-кватэра ў г. Брусель (Бельгія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВА́ЙРЭНМЕНТ (ад англ. environment акружэнне, наваколле),
від сучаснага мастацтва, які спалучае твор і адначасовамаст. дзеянне, скіраваныя на арганізацыю прасторы, што дае магчымасць гледачу адчуваць сябе арганічна ўключаным у дзею праз аўдыёвізуальныя, кінетычныя і інш. сродкі ўздзеяння і сувязі. Узнік у ЗША і Еўропе ў 1-й пал. 1960-х г. як вынік развіцця поп-арту і постканструктывізму (Р.Раўшэнберг, К.Олдэнберг, Дж.Сігал і інш.). У бел. мастацтве з’явіўся ў пач. 1990-х г. у творчасці А.Басалыгі, А.Вярэніча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААРДЫНА́ЦЫЯ (ад лац. co сумесна, разам + ordinatio упарадкаванне) у фізіялогіі. узгадненне дзейнасці розных органаў і сістэм арганізма, абумоўленае спалучэннем працэсаў узбуджэння і тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме. Напр., пры згінанні канечнасці. ўзбуджэнне нерв. клетак, якія пасылаюць імпульсы да мышцаў-згінальнікаў, выклікае адначасова тармажэнне клетак, звязаных з мышцамі-разгінальнікамі. Расслабленне разгінальнікаў палягчае згінанне канечнасці. Безумоўнарэфлекторная К. ажыццяўляецца на ўзроўні спіннога мозга (простыя рэфлексы — згінальны, чухальны і інш.). Умоўнарэфлекторная К. злучае амаль усе аддзелы галаўнога мозга і сістэмы арганізма (сардэчную, мышачную, крывяносную і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЫ́РА (Аляксандр Аляксеевіч) (17.6.1943, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.10.1997),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1997). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў, адначасова (з 1991) у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па тэрмадынаміцы арган. рэчываў і сплаваў, эксперым. метадах хім. тэрмадынамікі, тэрмадынамічным аналізе працэсаў хім. тэхналогіі. Распрацаваў арыгінальныя методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арган. рэчываў.
Тв.:
Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўт.). // Журн. физ. химии. 1988. Т. 62, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛАГЭН ((Callaghan) Леанард Джэймс) (н. 27.3.1912, г. Портсмут, Вялікабрытанія),
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1945 чл. парламента. У 1951—64, 1970—74 адзін з кіраўнікоў парламенцкай фракцыі лейбарыстаў, чл. «ценявога кабінета» (1961—64, 1970—74). У 1964—67 міністр фінансаў, у 1967—70 — унутр. спраў, у 1974—76 — замежных спраў і па справах брыт. Садружнасці, адначасова ў 1975—76 міністр па пытаннях развіцця заморскіх тэрыторый. У 1976—80 лідэр Лейбарысцкай партыі, у 1976—79 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. У 1979—80 лідэр апазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САРАЎ (Аляксандр Васілевіч) (14.11. 1903, Масква — 23.2.1939),
дзеяч камуніст. маладзёжнага руху ў СССР. Ва Усесаюзным Ленінскім Камуністычным Саюзе Моладзі (ВЛКСМ) з 1918, адначасовачл.ВКЛ(б) з 1919 і яе ЦК з 1934. Удзельнік грамадз. вайны 1918—22, пазней на кіруючых пасадах у апараце камсамола ў Маскве і інш. гарадах. З 1927 сакратар, з сак. 1929 да ліст. 1938 ген. сакратар ЦКВЛКСМ. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Літ.:
Грехов В.Н. Расправа с руководством комсомола в 1937—1938 гг. // Вопр. истории. 1990. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СІН (Леанід Барысавіч) (15.7.1870, г. Курган, Расія — 24.11.1926),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1900). У 1903—07 чл.ЦКРСДРП. З 1908 у эміграцыі. У 1918 чл. прэзідыума ВСНГ, нарком гандлю і прам-сці, у 1919 нарком шляхоў зносін. З 1918 на дыпламат. рабоце, удзельнічаў у перагаворах з Германіяй у Брэст-Літоўску і Берліне. У 1921—23 гандл. прадстаўнік у Вялікабрытаніі, адначасова нарком знешняга гандлю (1921—24), з 1924 паўпрэд у Францыі, з 1925 у Вялікабрытаніі.