КАЛЕ́СНІКАЎ (Віталь Міхайлавіч) (15.8.1922, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 25.11.1964),
Герой Сав. Саюза (1944). Вучыўся ў Рагачоўскім настаўніцкім ін-це. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1952), Генштаба (1961). У Вял.Айч. вайну на фронце зчэрв. 1941. Удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Камандзір стралк. ўзвода мал. лейтэнант К. вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім р-не: у час бою ўзначаліў роту, пад агнём праціўніка арганізаваў яе пераправу цераз раку. Да 1964 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НА, эланд (Tragelaphus oryx),
млекакормячае сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Пашырана ў Афрыцы, на Пд ад Сахары. Жыве ў саваннах, трымаецца статкамі.
Самая буйная антылопа кантынента, даўж. да 3,5 м, выш. ў карку каля 1,8 м, маса да 1 т. Рогі даўж. каля 1 м, скручаныя. Пад шыяй складка скуры (падгрудак). Афарбоўка ад шаравата-жоўтай да цёмна-рыжай. Нараджае 1 цяля. Корміцца травой, лісцем. Лёгка прыручаецца, гадуюць на фермах, у т. л.з 1892 у запаведніку Асканія-Нова (Украіна). Зах. падвід (T.o. derbianus) у Чырв. кнізе МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛЕНКА (Уладзімір Ануфрыевіч) (22.4.1917, в. Скрэбні Віцебскага р-на — 22.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Скончыў Сухумскае ваен.-пях. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну на фронце са студз. 1942. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў. Камандзір палка маёр К. вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Чарнігаўшчыны і Палесся: полк пад камандаваннем К. першы фарсіраваў р. Сейм, авалодаў чыг. ст. Бахмач, фарсіраваў Дзясну, Дняпро, Прыпяць; 23.9.1943 адбіў 8 контратак, знішчыў шмат жывой сілы і тэхнікі праціўніка. К. памёр ад ран у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАНАПЕ́ЛЬКА»,
«Канапелькі», бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваўся на ігрышчах, парамі і сольна, з характэрнымі падскокамі і вярчэннямі, часта ў суправаджэнні прыпевак. Зафіксаваны М.Нікіфароўскім у канцы 19 ст. ў Віцебскай губ. У 1940-я г. І.Серыкаў у в. Асавец Крычаўскага р-на запісаў варыянт танца, у якім адлюстраваны працэс вырошчвання канапель: сяўба, вырыванне, рассціланне, вязанне снапоў, віццё вяровак і інш.Пад назвай «К.» вядомы таксама гульня і карагод.
Літ.:
Никифоровский Н.Я. Очерки Витебской Белоруссии. М., 1897. [Т. 5], С. 40.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НДАЛЬ-ЯЛО́ВЕЦ-ВО́ЛЬХАВА,
балота ў Лельчыцкім, Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл. ў вадазборы р. Прыпяць, паміж ніжнімі цячэннямі р. Убарць на У і канавы Крушынная на 3. Нізіннага, вярховага і мяшанага тыпаў. Пл. 27,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 21,5 тыс.га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,5 м. На балоце лес з хвоі і бярозы. Ёсць рэдкія рэліктавыя расліны (сальвінія плывучая, альдраванда пухіраватая, вадзяны арэх, рададэндран жоўты). На У балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць, зах.ч. ў межах нац. парку Прыпяцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКАРУ́М (манг. Хара-Хорын),
горад, сталіца стараж.-манг. дзяржавы ў верхнім цячэнні р. Орхан. Засн. Чынгісханам у 1220. Існаваў да 16 ст. Звесткі пра К. ёсць у кіт. летапісах і запісках еўрап. падарожнікаў 13 ст.: Дж. дэ Плана Карпіні, Марка Пола і В.Рубрука. У выніку раскопак, праведзеных у 1948—49 у паўд.-зах. частцы горада, адкрыты рэшткі палаца Угедэя, пад палацам знойдзены рэшткі будыйскай кумірні канца 12 — пач. 13 ст.з насценнай размалёўкай. У цэнтр. частцы горада вывучаны гандл.-рамесніцкія кварталы і інш. аб’екты.
эстонскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нац. драматургіі. У ранніх апавяданнях і п’есах вясковай тэматыкі выявілася яго рамантычна-рэаліст. светаўспрыманне. У драм. творах «У віхуры вятроў» (1906), «Хітры Антс і Нячысцік» (паст. 1907), «Бог каліты» (1915), «Лаўрытс» (1919, паст.пад назвай «Чырвоны певень», 1959), трагедыі «Пярэварацень» (паст. 1911), камедыі «Пракляты хутар» (1923), накіраваных супраць сац. несправядлівасці, разбуральна-згубнай улады грошай, прапаведаваў ідэю маральнага самаўдасканалення. Аўтар зб. «Вясковыя апавяданні» (кн. 1—5, 1915—21).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНСТКА́МЕРА (ад ням. Kunstkammer кабінет рэдкасных рэчаў, музей). збор гіст., маст., прыродазнаўчанавук. і інш. калекцый рэдкасцей, а таксама памяшканне для іх захоўвання. У 16—17 ст. К. стваралі пры княжацкіх і каралеўскіх дварах. Пад такой назвай у Пецярбургу на базе асабістых калекцый цара Пятра I засн. найстарэйшы рас. музей (1714, адкрыты ў 1719). У 1724 увайшла ў склад рас.АН і ператворана ў комплексны музей, з 1727 размешчана ў спец. будынку, у 1830-я г. падзелена на анат., этнагр., бат., заал. і інш. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМБА́РДА-ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЕ КАРАЛЕ́ЎСТВА,
аўстрыйскае ўладанне ў Паўн. Італіі ў 1815—66. Утворана аўстр. манархіяй з абласцей Ламбардыя і Венецыя, перададзеных Аўстрыі паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15. Цэнтр — г. Мілан. Кіравалася віцэ-каралём. Аўстр. ўлады перашкаджалі развіццю эканомікі і культуры, устанавілі рэжым жорсткіх паліцэйскіх праследаванняў. У выніку аўстра-італа-французскай вайны 1859б.ч. Ламбардыі адышла да Сардзінскага каралеўства. Венецыянская вобл. і невял. частка Ламбардыі заставаліся ў складзе Аўстрыі пад назвай Л.-В.к. да 1866, калі ў выніку аўстра-італьянскай вайны 1866 былі далучаны да аб’яднанага Італьян. каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНСЬЕ́, кадрыля-лансье (франц. lancier літар. улан),
англійскі бальны танец. У сярэдзіне 19 ст. пашыраны ў Еўропе. Выконваюць 4 пары, размешчаныя крыж-накрыж у карэ. Складаецца з 5 фігур; муз. памер для 1-й, 3-й, 4-й фігур 6/8, для 2-й і 5-й — 2/4. Кожная фігура, акрамя 5-й, пачынаецца муз. уступам (інтрадукцыяй; 8 тактаў). У некат. краінах, у т. л. ў Расіі, быў пашыраны ў нар. побыце; у Беларусі вядомы пад назвай «Лянцей». У нар.танц. практыцы існуюць шматлікія варыянты Л.