пасада (урад) у ВКЛ у 14—18 ст.П. вялікі — кіраўнік справаводства канцылярыі ВКЛ. Загадваў зборам дзярж. падаткаў, Метрыкай Вялікага княства Літоўскага, выконваў дыпламат. даручэнні. П. дэкрэтавыз 17 ст. загадваў дэкрэтавымі кнігамі Метрыкі, куды заносіліся рашэнні задворнага асэсарскага (каралеўскага) суда. П. двароў і валасцей загадвалі ў 16 ст. зборам падаткаў здзярж. уладанняў. П. палявыз 16 ст. праводзіў рэгістрацыю войска ВКЛ і загадваў выдачай жалавання. П. скарбовыя з 16 ст. вялі ўлік прыходаў і расходаў скарбу (падзяляліся на прыходавых і расходавых). П. земскіяз 14 ст. вялі справаводства земскіх судоў у паветах. Прызначаліся манархам з 4 кандыдатаў, абраных на павятовых сойміках. Захоўваў пячатку павета, якую прыкладаў да позваў. П. гродскія (замкавыя) з 16 ст. вялі справаводства гродскіх судоў, выконвалі натарыяльныя функцыі. П. месцкія загадвалі гар. канцылярыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДЗІ́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына, на якой зроўніцы (ці шарсцяной стужкі) вырабляюць пражу. На П.м. робіцца выцягванне, кручэнне і намотка пражы — залючныя працэсы прадзення.
Мех. П.м. створана ў Вялікабрытаніі (1738). У Расіі з 2-й пал. 18 ст. былі П.м. на ільно- і бавоўнапрадзільных ф-ках. Асн. для прадзення валокнаў з’яўляецца кальцавая (верацённая) П.м., у якой роўніца (стужка) выцягваецца ў выцяжной прыладзе, скручваецца і намотваецца на патрон ці шпулю з дапамогай верацяна і бегунка. У безверацённых пнеўма-мех. П.м. роўніца (стужка) раз’ядноўваецца на асобныя валокны, якія падаюцца ў вярчальную камеру, дзе з іх фарміруецца валакністая стужачка, скручваецца ў пражу і намотваецца на бабіну. Выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай прамысловасці.
Схема прадзільнай машыны: 1 — кольца з бегунком; 2 — выцяжная прылада; 3 — шпулі з роўніцай; 4 — ніткаправаднік; 5 — пачынак з гатовай пражай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАСЕ́ВІЧ (Пратасевіч-Шушкоўскі) Валяр’ян
(каля 1509, б. маёнтак Шушкова каля в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 31.12.1579),
дзяржаўны і рэліг. каталіцкі дзеяч ВКЛ. У 1532—44 пісар велікакняжацкай канцылярыі, з 1533 адначасова на духоўных пасадах. З 1544 пісар ВКЛ і сакратар вял.кн. Жыгімонта II Аўгуста. У 1549 прызначаны біскупам луцкім (пасвячоны ў 1554). З 1555 біскуп віленскі (афіцыйна з 1556). Супрацьстаяў націску Рэфармацыі ў час яе найб. ўздыму, але ў барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоўных сродкаў. Паставіў свой подпіс пад Віленскім прывілеем 1563. Быў прыхільнікам аб’яднання ВКЛз Польшчай на прынцыпах федэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію 1569 ад імя П. падпісаў яго прадстаўнік А.Р.Мялескі. Адзін з ініцыятараў адкрыцця ў 1570 Віленскага езуіцкага калегіума (пазней Віленская акадэмія, Віленскі універсітэт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЕВОЛЮЦИО́ННАЯ СТА́ВКА»,
бальшавіцкая газета, орган Ваенна-рэв.к-та пры Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага. Выдавалася з 26.11.1917 да канца лют. 1918 у Магілёве на рус. мове штодзённа. З 19.12.1917 орган Цэнтр.к-та дзеючых армій і флоту (Цэкадарф). Сваёй мэтай абвяшчала «самае шырокае і падрабязнае асвятленне ўсіх бакоў салдацкага жыцця». Змяшчала дэкрэты і распараджэнні СНК, загады Вярх. галоўнакамандуючага, ВРК пры Стаўцы. Значнае месца адводзіла пытанням вайны і міру, фарміравання новай рабоча-сял. арміі. З інтэрнацыяналіст. пазіцый асвятляла канфлікты Сав. улады збел. рухам, укр. Радай, польскім корпусам ген. Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага. Друкавала паведамленні з замежнага жыцця, зводкі з франтоў, тэлеграмы тэлегр. агенцтваў, справаздачы аб разнастайных з’ездах. Пэўнае месца адводзіла асвятленню грамадска-паліт. жыцця Магілёва і губерні. Пасля эвакуацыі Стаўкі з Магілёва ў выніку наступлення герм. войск выданне спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РЫН Іван Васілевіч (19.1.1817, С.-Пецярбург — 25.8.1885),
рускі акцёр і педагог. Вучань і паслядоўнік М.Шчэпкіна. Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1837), з 1862 выкладаў у ім. З 1837 у трупе Малога т-ра. Пачынаў з амплуа «першага палюбоўніка», з канца 1850-х г. перайшоў ад героіка-рамантычнага рэпертуару да характарных роляў. Найб. значныя ролі: Чацкі (1839), Фамусаў (1864; «Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра, 1857; С. — рэжысёр). Зінш. роляў: Петручыо, Бенядзікт («Утаймаванне свавольніцы» і «Многа шуму з нічога» Шэкспіра), Мурамскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна). З 1874 кіраваў драм. класам Маскоўскай кансерваторыі. Са студэнтамі опернага класа кансерваторыі ажыццявіў на сцэне Малога т-ра першую пастаноўку оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1879). Аўтар п’ес, якія ставіліся ў правінцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРА́ ГАЛАГЕНІ́ДЫ,
неарганічныя хім. злучэнні серабразгалагенамі. Найб. пашыраны фтарыд AgF, хларыд (у прыродзе мінерал хлораргірыт) AgCl, брамід (бромаргірыт) AgBr, ёдыд (ёдаргірыт) AgJ.
Крышт. рэчывы; AgCl бясколерны, астатнія С.г. жоўтага колеру. Практычна нерастваральныя ў вадзе (за выключэннем AgF). Раствараюцца ў водным аміяку з утварэннем комплексных аміякатаў. Святлоадчувальныя; пад уздзеяннем святла раскладаюцца з вылучэннем метал. серабра. Атрымліваюць узаемадзеяннем серабра з галагенамі або з канцэнтраванымі растворамі галагенавадародных кіслот, нерастваральныя — абменным узаемадзеяннем серабра нітратуз адпаведнымі растваральнымі галагенідамі. Хларыд, брамід і ёдыд выкарыстоўваюць для вытв-сці святлоадчувальных матэрыялаў (папера фатаграфічная, плёнка кіна- і фатаграфічная); хларыд як дэтэктар касм. выпрамяненняў, для вырабу элементаў аптычнай часткі інфрачырв. спектрометраў; брамід як каталізатар у арган. сінтэзе; ёдыд пры гальванічным серабрэнні, як крыніцу цэнтраў крышталізацыі вады ў воблаках пры барацьбе з градам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАВУГЛЯРО́Двугляроду дысульфід,
злучэнне серыз вугляродам, CS2.
Бясколерная вадкасць з прыемным пахам, шчыльн. 1263 кг/м³ (20 °C), tкіп 46,24 °C. На святле часткова раскладаецца, таму жаўцее і пачынае смярдзець. Сумесь пары С. з паветрам (1,25—50% С. па аб’ёме) выбухованебяспечная (захоўваюць С. пад слоем вады). Дрэнна раствараецца ў вадзе; неабмежавана змешваецца з дыэтылавым эфірам, этанолам, хлараформам, добра растварае тлушчы, алеі, смолы, каўчукі, серу, фосфар, ёд. Пры награванні (t > 150 °C) раскладаецца вадой з вылучэннем серавадароду. У прам-сці атрымліваюць узаемадзеяннем пары серы зметанам (прыродным газам) пры 500—700 °C у прысутнасці сілікагелю або з драўняным вугалем пры 750—1000 °C. Выкарыстоўваюць у вытв-сці віскозы і фунгіцыдаў, для вулканізацыі каўчуку, як растваральнік, экстрагент. Атрутны, пашкоджвае нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы; ГДК у атм. паветры 0,005 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРУ́БЕР (англ. scrubber ад scrub скрэбці, чысціць),
1) апарат, у якім прамысл. газы ачышчаюцца ад цвёрдых або газападобных прымесей шляхам прамывання вадкасцю. Бываюць з фарсункамі для распылення вадкасці, з насадкамі (керамічнымі кольцамі) і з вярчальнымі лапаткамі для перамешвання газаў з вадкасцю. З дапамогай С. улоўліваюць прадукты каксавання, робяць ачыстку газаў ад пылу (пылаўлоўліванне, газаачыстку), выдаленне з іх попелу і інш. 2) Машына барабаннага тыпу для прамыўкі карысных выкапняў вадой з мэтай ачысткі ад гліністых і інш. дамешкаў. Бываюць праматочныя, у якіх вада і матэрыял, што прамываецца, рухаюцца ў адным напрамку, і проціточныя, дзе яны перамяшчаюцца ў сустрэчных напрамках. Гл. таксама Абсорбер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Бекір Міхайлавіч (12.7.1913, Мінск — 28.9.1982),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1967), д-ртэхн.н. (1958), праф. (1961). Скончыў БПІ (1935) і працаваў там з 1946. З 1958 заг. лабараторыі, з 1959 нам. дырэктара, з 1971 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. працы па прамысл. цеплаэнергетыцы, ачыстцы газавых прамысл. выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсах пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Тв.:
Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. Мн., 1957;
Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. Мн., 1970 (разам зЗ.П.Шульманам, В.М.Гарыславец);
Нестационарный теплообмен. Мн., 1974 (разам з Л.А.Сяргеевай, У.Л.Сяргеевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́САЎ Уладзімір Іванавіч (н. 10.9.1948, в. Шчыткавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1989), праф. (1998). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975). З 1978 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. аддзела, з 1989 нам. дырэктара), з 1994 у Нац. банку Рэспублікі Беларусь (з 1995 кіраўнік групы дарадчыкаў пры праўленні), з 1996 у Бел.эканам. ун-це, з 1999 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па праблемах грашова-крэдытнай палітыкі, банкаўскай справы і цэнаўтварэння.
Тв.:
Стоимость и цена машин в условиях интенсивного хозяйствования. Мн., 1985;
Теория цены на новую технику. Мн., 1989;
Денежно-кредитная политика Республики Беларусь: инструменты гос. регулирования. Мн., 1998;