горад на Пн Францыі, у дэпартаменце Нор. Каля 120 тыс.ж. (2001). Разам з суседнімі гарадамі ўтварае адзіную агламерацыю з нас. каля 1 млн.ж.Трансп. вузел, рачны порт на канале Рубэ. Стараж.цэнтр шарсцяной, баваўнянай і трыкатажнай прам-сці. Швейныя ф-кі, вытв-сць карункаў. Тэкст. машынабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ХУ ПАРУШЭ́ННІў чалавека,
парушэнні рухальных функцый ад хвароб цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэмы, хвароб касцей, суставаў і інш. Да Р.п. адносяцца атаксія, гіперкінезы, сутаргі, апраксія (парушэнні мэтанакіраваных рухаў). Мех.Р.п. бываюць ад хвароб мышцаў, суставаў, касцей. Гл. таксама Паралічы. У жывёл атаксія — сімптом многіх хвароб, напр., хваробы Аўескі, цэнурозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМСУ́Н (Samsun),
горад на Пн Турцыі, на ўзбярэжжы Чорнага м.Адм. ц. іля Самсун. Засн. ў 6 ст. да н.э. Каля 350 тыс.ж. (2000). Марскі порт. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-трансп.цэнтр раёна тытуняводства. Прам-сць: харч., тытунёвая, хім.; вытв-сцьмінер. угнаенняў, медзеплавільны з-д. Рыбалоўства. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-КРЫСТО́БАЛЬ (San Cristóbal),
горад на З Венесуэлы, каля граніцы з Калумбіяй. Адм. ц. штата Тачыра. Засн. ў 1561. Каля 400 тыс.ж. (2000). На адгалінаванні Панамерыканскай шашы, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтрс.-г. раёна, найважнейшага ў краіне па зборы кавы. Прам-сць: цэм., тэкст., гарбарна-абутковая, харчасмакавая. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-МІГЕ́ЛЬ (San Miguel),
горад на У Сальвадора, каля падножжа вулкана Сан-Мігель, на Панамерыканскай шашы. Адм. ц. аднайменнага дэпартамента. Засн. ў 1530. Каля 200 тыс.ж. (2000). Прам-сць: алейная, тэкст., гарбарная. Цэнтрс.-г. раёна (кава, цукр. трыснёг, бавоўнік, хенекен; жывёлагадоўля). Сабор і касцёлы (18 ст.). Паблізу здабыча серабра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА,
руская назва скарастрэльнай мнагаствольнай гарматы ў 16 — пач. 17 ст. Складалася з аднатыпных пісталетных, ружэйных або пішчальных ствалоў, змацаваных на адным лафеце. Запальныя адтуліны ствалоў кожнага рада злучаліся агульным жолабам з порахам для адначасовага загарання зарадаў. Страляла залпамі. У Зах. і Цэнтр. Еўропе С. наз.арганам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАСЕ́ЛЬСКАЯ,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Віцебск—Шуміліна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на У ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна, 43 км ад Віцебска. 589 ж., 192 двары (2001). Б-ка, раённая бальніца, паліклініка. Касцёл. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЕЦК,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдЗ ад г. Мар’іна Горка, 100 км ад Мінска, 40 км ад чыг. ст. Пухавічы, 285 ж., 114 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя шкала, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРО́ЦІНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—61. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — чыг. ст. Сіроціна, з 1927 г.п.Шуміліна. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. З 20.2.1938 С.р. у Віцебскай вобл. У 1941 складаўся з г.п. Шуміліна і 14 сельсаветаў. У ліст. 1961 перайменаваны ў Шумілінскі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЦЬКО́ВА,
вёска ў Мікалаеўскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл.Цэнтр калгаса. За 46 км на ПдУ ад г. Міёры, 165 км ад Віцебска, 26 км ад чыг. ст. Боркавічы. 246 ж., 85 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.