ЦІХАВО́ЛЯ,
вёска ў Дабравольскім с/с Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Нараў. Цэнтр калгаса. За 27 км на ПдЗ ад Свіслачы, 117 км ад Гродна, 24 км ад чыг. ст. Свіслач. 235 ж., 90 двароў (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 17, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)