рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 89 км, пл. вадазбору 725 км². Вытокі за 2 кмнаПд ад в. Смольніца Смалявіцкага р-на, цячэ па паўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв., упадае ў р. Бярэзіна за 4,5 кмнаУ ад в. Уша Бярэзінскага р-на. Асн. прытокі: Маконь, Рэчка (злева), Клёнаўка, Беліца (справа). Даліна да в. Уборкі Чэрвеньскага р-на невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шыр. 0,9—1,2 км, найб. каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, выш. 5—20 м. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м, да вусця р. Маконь забалочаная, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая. Рэчышча сярэдне звілістае, у вярхоўі каналізаванае, у вусці пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя, складзены з тарфяніку, у ніжнім цячэнні пясчана-тарфяныя і пясчаныя. Ледастаў ад канца ліст. да сярэдзіны сакавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 50% гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень у сярэдзіне красавіка. Сярэднегадавы расход вады 4,2 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАНАБО́РНАЯ МАШЫ́НА,
разнавіднасць наборнай машыны, у якой набор ажыццяўляецца з рэгістрацыяй шрыфтавых знакаў (літар, лічбаў і інш.) фатагр. спосабам на святлоадчувальным матэрыяле (фотаплёнцы. фотапаперы). Найб. пашыраны электронныя фотанаборныя аўтаматы, у якіх асн. аперацыі фотанабору выконваюцца нанаборна-праграмавальным апараце, а таксама ў сістэмах аўтаматызаванага набору тэксту і аўтаматызаванай перапрацоўкі тэксту і ілюстрацый. Аўтаматы з дапамогай кіроўнага і фатагр. прыстасаванняў ажыццяўляюць фатаграфаванне тэксту на рулонны фотаматэрыял.
Першая Ф.м. запатэнтавана ў 1894 Е.Порцэльтам (Венгрыя). У 1952 Дж.Макнейні (ЗША) створана Ф.м. з электронна-прамянёвай трубкай. заснаваная на ўзнаўленні знакаў, радкоў і старонак на экране трубкі і праецыравання іх на фотаматэрыял (працуе з лічбавымі шрыфтаносьбітамі, у якіх відарысы знакаў і рысункаў закадзіраваны ў лічбавай форме). Найноўшыя Ф.м. — лазерныя, якія ажыццяўляюць лазерны запіс інфармацыі на фотаматэрыял, забяспечваюць высокую якасць тэксту і відарысаў пры вял. хуткасці работы.
Літ.:
Ремизов Ю.Б. Процессы и оборудование фотонабора. М., 1990.
У.М.Сацута.
Аптычная схема фотанаборнай машыны «Фатон» (Вялікабрытанія); 1 — фотаматэрыял; 2 — люстэрка; 3 — дыск з аб’ектывамі; 4 — імпульсная лямпа; 5 — шрыфтаносьбіт; 6 — знак шрыфтаносьбіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Аляксандр Іванавіч (н. 2.1.1947, с. Уйскае Чэлябінскай вобл., Расія),
расійскі спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1968). Чэмпіён X, XI, XII і XIII зімовых Алімп. гульняў (1968, г. Грэнобль, Францыя; 1972, г. Сапара, Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя; 1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША) у эстафеце 4×7,5 км. Чэмпіён свету (1969, 1970, 1973 — у гонцы на 20 км; 1976, 1977 — у гонцы на 10 км; 1969, 1970, 1971, 1973, 1974, 1977 — у эстафеце). Сярэбраны прызёр X Алімп. гульняў і чэмпіянатаў свету ў 1971, 1979 — у гонцы на 20 км, 1967, 1975 — у эстафеце. Бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1977 — у гонцы на 20 км; 1979 — у эстафеце). Чэмпіён СССР (1969, 1970, 1972, 1974, 1977 — у гонцы на 20 км; 1976, 1977 — у гонцы на 10 км; у 1970, 1971, 1972, 1974 — у эстафеце). Чэмпіён II зімовай Спартакіяды народаў СССР (1966, г. Свярдлоўск, Расія) у лыжных гонках на 5 і 10 км.
Літ.:
Снегирев В. Лед и пламень // Твои чемпионы, Россия. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЛЮ́СКІНЦЫ,
удзельнікі палярнай экспедыцыі на параходзе «Чэлюскін». Мэта экспедыцыі — прайсці Паўночным марскім шляхам за адну навігацыю на неледакольным судне, даставіць зімоўшчыкаў і грузы нав-аў Урангеля, сабраць навук. звесткі пра палярныя моры. «Чэлюскін» (пабудаваны ў Даніі ў 1933, водазмяшчэнне 7500 т, названы імем С.І.Чэлюскіна) выйшаў у рэйс 8.8.1933 з Мурманска ва Уладзівасток. У Берынгавым праліве судна было зацёрта льдамі, штормам вынесена ў Чукоцкае мора і 13.2.1934 расціснута вялізным ледзяным валам. Параход затануў за 100 км ад берага. У суровых умовах арктычнай зімы 104 удзельнікі экспедыцыі (начальнік О.Ю.Шміт, капітан судна У.І.Варонін) высадзіліся на дрэйфуючую льдзіну і праз 2 месяцы на самалётах былі вывезены на мыс Ванкарэм наПнЗ Чукоцкага п-ва. У аперацыі выратавання, што працягвалася з 5 сак. па 13 крас. 1934, прымалі ўдзел лётчыкі М.В.Вадап’янаў, І.В.Даронін, М.П.Каманін, С.А.Леванеўскі, А.В.Ляпідзеўскі, В.С.Молакаў, М.Т.Сляпнёў, якія першымі ў СССР атрымалі званне Героя Сав. Саюза. Усе чэлюскінцы ўзнагароджаны ордэнам Чырв. Зоркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РБАЎКА,
рака ў Горацкім і Чавускім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 159 км². Пачынаецца наПдЗ ад в. Цёмны Лес Горацкага р-на. У сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 15,2 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ Мікалай Рыгоравіч (н. 5.6.1925, в. Кругліца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з сак. 1944 на 1-м Бел. фронце. Камандзір мінамётнага разліку ст. сяржант Б. вызначыўся ў баях натэр. Польшчы і Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎКА,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Лунінецкім і Пінскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пачынаецца за 12 кмнаПнУ ад в. Багданаўка Лунінецкага р-на, вусце каля в. Бакінічы Пінскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГА́РСКІ КРАЖ,
у Расійскай Федэрацыі, наПдУ Сярэднесібірскага пласкагор’я, пераважна ў бас.р. Ангара. Даўж. каля 800 км. Выш. да 1022 м. Складаецца з паралельных градаў з выраўнаванымі міжрэччамі. НаПнУ — лістоўнічная тайга, наПдЗ — хваёвыя лясы з масівамі піхтава-кедравай тайгі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́ЙКА,
рака ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас.р. Вілія). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 142 км². Пачынаецца наПнЗ ад в. Туркі Докшыцкага р-на. На працягу 13,2 км каналізаваная.