песні летняга цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы беларусам і інш. славян. народам. Спявалі іх у час стараж. земляробчага свята Пятра (праз 5 дзён пасля Купалля). Сюжэтам яны блізкія да купальскіх песень і часам іх цяжка адрозніць. Аднак у П.п. мала абрадавых элементаў, дамінуюць сямейна-бытавыя, сямейныя матывы. На Беларусі ў некат. мясцовасцях пятроўкамі называюць усе купальскія песні, а таксама жніўныя песні (Столінскі, Жабінкаўскі р-ны). Ва ўсх. раёнах Магілёўшчыны да П.п. адносілі і траецкія песні. Таму жанравыя характарыстыкі П.п. даволі ўмоўныя. Найб. цікавыя П.п. з арыгінальнымі «пятроўскімі» напевамі. Вядомы ў Брэсцкім, Бешанковіцкім, Крупскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Быхаўскім і інш. раёнах. Яны ўключаюць песні з больш ці менш выразнай секундавай пераменнасцю ніжняга апорнага тону і характэрнай заключнай 6-складовай фігурай мелодыка-тэкставага рытму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЮЧЫЯ ВО́СЫ (Sphecoidea),
надсямейства насякомых атр. перапончатакрылых. 12 тыс. відаў. Жывуць у розных ландшафтах, паасобна. Гнёзды ў глебе на пясчаных месцах (адсюль назва), пустых сцёблах травяністых раслін, у гнёздах насякомых і інш. Ёсць гнездавыя паразіты. На Беларусі найб. трапляюцца пчаліны воўк, амафіла пясчаная (Ammophila sabulosa), бембекс насаты (Bembex rostrata), сфекс зубасты (Sphex maxillosus), цэрцэрыс пясчаны (Cerceris arenaria), аса тоўстагаловая вялікая (Crabro cribrarius).
Даўж. да 6 см. Цела голае або пакрыта валаскамі, чорнае, часта з жоўтым або чырв. малюнкам. Брушка з тонкай сцяблінкай. Яйцаклад зменены ў тонкае джала — сродак нападу на здабычу і абароны ад ворагаў, праз якое ў момант уколу выводзіцца сакрэт ядавітых залоз. Лічынкі — драпежнікі, дарослыя кормяцца нектарам і пылком кветак, асобныя віды Р.в. палююць на пэўных насякомых і іх лічынак. Ператварэнне поўнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ Уладзімір Якаўлевіч (15.3.1924, г. Адэса, Украіна — 8.9.1999),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1948). На сцэне з 1949. З 1969 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1994 — у т-ры імя М.Гогаля. Ролі драм. плана: Ермалаеў («Ляцяць пералётныя птушкі» А.Галіна, 1986) і інш. З 1959 здымаўся ў кіно: «Сакратар абкома» (1964), «Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў» (1966), «Вяселле ў Малінаўцы» (1968), «Зімародак» (1972), «Прэмія» (1974, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Любоў зямная» (1975), «Лёс» (1978), «Сібірыяда» (1979), «Бацькі і дзеці» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1986), «Серафім Палубес і іншыя жыхары зямлі» (1984), «Візіт да Мінатаўра» (1987), «Працэс» (1989), «...Па мянушцы «Звер» (1990), «Клан» (1991), «Правінцыяльны бенефіс» (1993), «Бульварны раман» (1994) і інш. Адна з цэнтр. тэм творчасці С. — тэма пазнання героем ісціны праз напружаную барацьбу з самім сабой. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРГІ́Н Васіль Міхайлавіч (19.9.1765, С.-Пецярбург — 29.11.1826),
рускі мінералог і хімік. Скончыў ун-т у Пецярбургу. Удасканальваў веды ў Гётынгенскім ун-це ў Германіі (1785—89). Акад. Пецярбургскай АН (1793). Ганаровы член многіх рус. і замежных навук. т-ваў, у т. л. Віленскага ун-та (1803). У працах «Першыя асновы мінералогіі або натуральнай гісторыі выкапнёвых цел» (кн. 1—2, 1798) і «Спроба мінералагічнага землеапісання Расійскай дзяржавы» (ч. 1—2, 1809) даў самыя поўныя на той час звесткі па мінералогіі, пра мінералы і карысныя выкапні Расіі. Аўтар «Падрабязнага слоўніка мінералагічнага...» (т. 1—2. 1807). Пасля паездак (1802 і 1803) у бел. губерні даў іх прыродазнаўчае і этнагр. апісанне ў «Запісках падарожжа па заходніх правінцыях Расійскай дзяржавы...» (1803) і «Працягу запісак...» (1804).
Літ.:
Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971;
Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЭ́ПЕР (англ. scraper ад scrape скрэбці),
землярыйна-транспартная машына цыклічнага дзеяння для паслойнага зразання, транспартавання, адсыпкі ў насып ці адвал і разраўноўвання грунту. Рабочы орган С. — коўш з нажом, які загружаецца свабодна пад дзеяннем цягавага намагання пры руху машыны або прымусова канвеерам (напр., элеватарам) з аўтаматызаваным кіраваннем.
Бываюць прычапныя да трактара (2- або 1восевай канструкцыі), паўпрычапныя на базе 2-восевых трактароў і цягачоў, самаходныя на базе аднавосевых цягачоў, у т. л. з дызель-эл. прыводам і матор-коламі. Умяшчальнасць каўша да 40 м³ і больш, адлегласць транспартавання грунту да 2,5 км і больш. С. наз. таксама рабочы орган (коўш) канатна-скрэперных установак, якія выкарыстоўваюцца на экскавацыйных, трансп. і інш. земляных работах на паверхні, пад зямлёй і пад вадой. Прывод каўша — ад лябёдкі праз сістэму канатаў і блокаў. На Беларусі С. выпускае Магілёўскі аўтамаб.з-д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБІ́ЛЬНАСЦІ ПРЫ́НЦЫПу экалогіі,
канцэпцыя, у адпаведнасці з якой любая прыродная адносна замкнутая сістэма пры ўзаемадзеянні нежывога рэчыва і жывых арганізмаў з праходзячым праз гэтую сістэму патокам энергіі здольная да развіцця ў бок устойлівага стану пры дапамозе самарэгулюючых механізмаў (працэсаў). Такой сістэмай можа быць і біясфера Зямлі, і невял. экасістэма, напр., возера. У выпадку кароткачасовага дэстабілізуючага ўздзеяння звонку такія механізмы забяспечваюць вяртанне сістэмы да стабільнага стану, пры дасягненні якога перанос энергіі звычайна ідзе ў адным напрамку, з пастаяннай хуткасцю і садзейнічае падтрыманню ўстойлівасці сістэмы. Здольнасць да самастойнага дасягнення стану стабільнасці ўласціва толькі жывым сістэмам (папуляцыям, экасістэмам, біясферы ў цэлым). Прыватны выпадак С.п. — правіла стабільнасці ўзроставай структуры папуляцыі, у адпаведнасці з якім любая прыродная папуляцыя імкнецца да ўстанаўлення стабільнай узроставай структуры. Змены ў знешнім асяроддзі ці унутры папуляцыі звычайна прыводзіць да ўзнікнення новага стабільнага размеркавання ўзростаў у папуляцыі. Выяўлена амер. біяфізікам А.Дж.Лотка (1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУГЕСТЫ́ЎНАЯ ЛІ́РЫКА (ад лац. suggestio унушэнне, намёк),
жанр лірыкі, у якім лірычнае перажыванне выяўляецца праз асацыятыўнае счапленне сэнсавых намёкаў, адценняў, непраясненых і неўсвядомленых памкненняў, прадчуванняў, уяўленняў. У С.л. часта абуджаюцца цьмяныя фантаст. вобразы, што пад уплывам фальклору, міфалогіі адклаліся ў падсвядомасці. Прыклад С.л. — верш Я.Купалы «Ў вечным боры...»:
Ў вечным боры цемнатворы
Скачуць, плачуць, весяляцца;
Жнуць, збіраюць дзіва-жніва
Ў сонным полі, ў горкай долі.
С.л. ўздзейнічае рытмамелодыкай, паўторамі, іншы раз — алагізмам ускосных намёкаў, хісткіх імпрэсій, вобразаў, інтанац.-моўных канструкцый. Так будуюцца паэмы, «квантэмы», «пункціры», «версэты» і «парадыгмы» А.Разанава. Рысы С.л. назіраюцца ў нар. песнях, замовах, загадках, прыгаворках. Узоры сугестыўнага лірызму, заснаваныя на медытацыі (гл.Медытатыўная лірыка), паглыбленым падтэксце, ёсць у Я.Купалы, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, У.Дубоўкі, У.Хадыкі, У.Жылкі, Л.Геніюш, А.Пысіна, М.Стральцова і інш. Прырода С.л. даследавана недастаткова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ СІЯНІ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ (ССА). Створана ў 1897 па ініцыятыве Т.Герцля. Да 1960 наз. Сіянісцкая арганізацыя. Кіруе сіянісцкім рухам (гл.Сіянізм) у дыяспары, садзейнічае дзяржаве Ізраіль у развіцці і засяленні краіны яўр. імігрантамі. Складаецца з тэрытарыяльных арг-цый, якія аб’ядноўваюць удзельнікаў сіянісцкага руху ў асобных краінах. Вышэйшы орган ССА — Сіянісцкі кангрэс, які склікаецца раз у некалькі гадоў; да 1946 кангрэсы адбываліся ў розных гарадах Еўропы, потым у Іерусаліме. Паміж кангрэсамі ССА кіруе Выканаўчы к-т на чале з праўленнем. Органамі ССА з’яўляюцца Трыбунал кангрэса, Яўрэйскае агенцтва і інш. З пач. існавання вяла прапагандысцкую і практычную дзейнасць па адстойванні тэзіса аб адзінай яўр. нацыі, змагалася супраць асіміляцыі яўрэйства ў дыяспары, арганізоўвала перасяленні ў Палесціну (потым у Ізраіль). У пач. 20 ст. дзейнічала на тэр.Рас. імперыі (у т. л. на Беларусі) праз сетку сіянісцкіх арг-цый (Гехалуц, Паалей Цыён, «Сіянісцкая сацыялістычная партыя» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ РЫ́НАК,
сістэма ўстойлівых таварна-грашовых адносін паміж краінамі, якія звязаны ўдзелам у міжнародным падзеле працы; сукупнасць нац. рынкаў, якія ўзаемазвязаны і ўзаемадзейнічаюць праз розныя формы эканам. адносін. С.р. узнік у 16 ст. на мануфактурнай стадыі развіцця грамадскай вытв-сці. Пачаў актыўна фарміравацца пад уплывам руху гандлёвага капіталу, які эканамічна і палітычна ўсталяваўся ў большасці еўрап. краін. Наступная стадыя развіцця С.р. звязана з прамысл. рэвалюцыяй 18—19 ст., якая буйную прам-сць паставіла ў залежнасць ад знешняга гандлю. Завяршальны этап яго фарміравання адносіцца да канца 19 — пач. 20 ст., характарызуецца ростам міжнароднага гандлю, зменамі ў структуры гандл. патокаў, якія ўзаемна пераплялі нац. эканомікі. С.р. актыўна ўплывае на эканам. адносіны і макраэканам. раўнавагу адасобленых гасп. сістэм, інтэрнацыяналізацыю вытв-сці і капіталу. На аснове канкурэнтнай барацьбы вызначае структуру і аб’ём экспарту тавараў, узровень міжнар. падзелу працы, міграцыі рабочай сілы і інш.Гл. таксама Сусветная гаспадарка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯСІ́ТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 43 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 3,45 км², даўж. 4,6 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 10,6 м, даўж. берагавой лініі 12,8 км, пл. вадазбору 370 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на У 3—5 м), разараныя. Адзначаны 2 тэрасы на выш. 2 і 5 м. Берагі нізкія, на У месцамі да 0,5 м, параслі хмызняком і водна-балотнай расліннасцю. Пойма шыр. 10—50 м (на ПдЗ да 200 м), забалочаная, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей 2 м дно выслана ілам. Мноства водмелей і ўпадзін. Востраў пл. 1 га. Уздоўж берагоў да глыб. 1—1,2 м паласа надводнай расліннасці шыр. да 30 м. У выніку меліярац. работ у бас.р. Ловаць узровень возера паніжаны на 1,2—1.5 м.