возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р. Нёман, за 37 км на ПнУ ад Гродна, на мяжы з Літвой. Пл. 0,35 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Схілы катлавіны на Пн і Звыш. 8—10 м (на Пд і У 2—3 м), параслі лесам і хмызняком, на Пд участкі разараныя. Дно выслана сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВАНО́ВЫЯ РАСЛІ́НЫ,
нізкарослыя, часцей паўзучыя травяністыя расліны з разнастайна афарбаваным лісцем, якія выкарыстоўваюць у дэкар. кветкаводстве для стварэння дывановых кветнікаў. Выш. звычайна 5—15 см. Большасць Д.р. шматгадовыя. На Беларусі як Д.р. выкарыстоўваюць многія віды агатак, агератуму, альтэрнантэры, бягоніі, ірэзінэ, палыну, партулаку і інш. Размнажаюць пераважна чаранкамі. Догляд за Д.р.: паліўка, падстрыганне і пасынкаванне.
Схіл здывановымі раслінамі каля станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МБІНСКІ БОЙ 1943,
бой 1-й Антыфашысцкай партыз. брыгады (камандзір У.У.Гіль-Радзіёнаў) супраць ням.-фаш. паліцэйскага гарнізона ў в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. 21.3.1943 у Вял.Айч. вайну. За 8 гадзін бою партызаны пры падтрымцы брыгад «Дзядзькі Колі» і «Смерць фашызму» знішчылі З дзоты, спалілі склады з боепрыпасамі і прадуктамі. На дапамогу гарнізону прабілася механіз. калона гітлераўцаў, таму партызаны вымушаны былі адысці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЕ́ЙКАДзвея,
рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Уша (бас. Нёмана). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 190 км². Пачынаецца за 1,5 км ад в. Стайкі Баранавіцкага р-на, у лясным урочышчы Галубоўшчына. У вярхоўі прымае сцёк з густой сеткі асушальных каналаў і 2 прытокаў заднайм. назвай. Ад вытоку на працягу 14,5 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЮЛЬКО́Ў (Пётр Маркавіч) (16.1.1924, в. Конаўка Калужскай вобл., Расія — 27.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў артыл. вучылішча, курсы мал. лейтэнантаў (1942). Злют. 1943 на Зах. і 2-м Бел. франтах. Камандзір узвода ўпраўлення батарэі мінамётнага палка лейтэнант З. 27.6.1944 у баі зав. Трылесіна Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК,
прылада, у якой адбываецца ўзмацненне эл.-магн. хваль за кошт вымушанага выпрамянення актыўнага рэчыва. Гэтае выпрамяненне па частаце, фазе і палярызацыі супадае з зыходным сігналам (кагерэнтнае ўзмацненне; гл.Кагерэнтнасць). Актыўным рэчывам з’яўляюцца дыэл. крышталі з невял. ізаморфнымі дамешкамі парамагн. іонаў, якія маюць сістэму трох (ці больш) энергет. узроўняў, дзе ажыццяўляецца інверсія заселенасці (гл.Інверсія ў фізіцы). Асн. характарыстыкі К.у.: каэфіцыент узмацнення, паласа прапускання і адчувальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПУ́Н,
у беларусаў печыва з квашанага цеста ў выглядзе тоўстага бліна. Камяк цеста расплясквалі на патэльні, пасыпалі соллю, кменам, макам. Пяклі на гарачым вуголлі пры адкрытым агні. Спажывалі за снеданнем, бралі ў поле. Часам намазвалі слоем тварагу, смятанай, цёртым макам. Такія Л. пасылалі сваякам у якасці гасцінца, бралі з сабой у адведкі да парадзіхі. Вядомы пераважна на Віцебшчыне. Падобны да скавародніка, праснака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНО́ВІЧ (Эдуард Віктаравіч) (27.10.1909, в. Кулакова Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 12.3.1982),
Герой Сав. Саюза (1944). З 1938 старшыня калгасаў у Буда-Кашалёўскім р-не. Зжн. 1941 у тыле ворага: камандзір дыверсійнай групы, узвода, 1-й Гомельскай партыз. брыгады. Званне Героя прысвоена за мужнасць і гераізм пры выкананні ўрадавых заданняў. У 1943—71 на сав. і адм. рабоце. Аўтар кн. «Вогненныя рэйкі» (2-е выд., 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШНА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2 км.
Схілы катлавіны выш. 3 м (на ПнЗ, З і ПдЗ да 18 м), пад лесам, на У і Пн пад хмызняком. Злучана пратокай звоз. Жэнна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІБДЭ́НУ ДЫСУЛЬФІ́Д,
хімічнае злучэнне малібдэнуз серай, MoS2. Шэрыя крышталі з вельмі нізкім каэф. трэння. Не раствараецца ў вадзе, салянай і разбаўленай сернай к-тах. Пры награванні ў паветры вышэй за 350 °C акісляецца. У прыродзе — мінерал малібдэніт. Атрымліваюць уздзеяннем пары серы або серавадароду на малібдэн ці яго трыаксід MoO3 пры т-ры 600—800 °C. Выкарыстоўваюць як цвёрдую змазку і каталізатар у арган. сінтэзе.