ХОЙЛ (Hoyle) Фрэд (24.6.1915, Бінглі, Вялікабрытанія — 20.8.2001),
англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1957), Каралеўскага астр.т-ва (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1969). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Ін-та тэарэт. астраноміі). З 1975 у Кардыфскім ун-це. Навук. працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пач. стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асн. працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж.Бэрбіджамі, У.А.Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навук. і навук.-папулярных кніг, навук.-фантастычных раманаў. Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Astronomical origins of life: Steps towards panspermia. Boston, 1999 (разам з Н.Ч.Вікрамасінгхам);
Рус.пер. — Нейтринные процессы и образование пар в массивных звездах и Сверхновых. М., 1967 (разам з У.Фаўлерам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́ЙЛАЎ Віктар Іванавіч (н. 5.2.1931, в. Мікалаеўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. юрыст. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-рюрыд.н. (1980), праф. (1982). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1959), працаваў у ім з 1961. З 1964 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (у 1974—94 заг. аддзела). З 1995 дырэктар Н.-д. цэнтра дзярж. кадравай палітыкі і ўдасканалення дзярж. кіраўніцтва. З 1997 у Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь. З 2001 заг. аддзела Ін-та дзяржавы і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах дзярж. і сац.-культ.буд-ва, суверэнітэту, фарміравання грамадз. супольнасці і прававой дзяржавы, павышэння эфектыўнасці дзейнасці органаў дзярж. улады і кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятай на рэсп. рэферэндуме 24.11.1996), шэрагу інш.заканад. актаў.
Тв.:
Советское административное право: Управление социал.-культ. строительством. М., 1980 (у сааўт.);
Правовое регулирование социально-культурной деятельности. Мн., 1981;
Белорусская ССР: Статус, достижения, развитие. Мн., 1989 (у сааўт.);
Понятие и содержание социально-экономических прав и свобод // Вестн. молодежного науч. о-ва. 2000. №4;
Местное самоуправление в Республике Беларусь: состояние и перспективы развития // Журн. рос. права. 2002. №11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́БЛАЧКІНА Аляксандра Аляксандраўна (15.11.1866, С.-Пецярбург — 20.3.1964),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1937). Вучылася ў свайго бацькі акцёра А.А.Яблачкіна і ў Г.М.Фядотавай. На сцэне з 1885, з 1886 у маскоўскім Т-ры Корша, у 1888—1961 у Малым т-ры. Паслядоўніца лепшых традыцый рус.рэаліст. школы. Яе мастацтва вызначалася дакладнасцю малюнка ролі, тонкім камед. майстэрствам, вытанчанасцю жэстаў і рухаў. Сярод роляў: Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Мар’я Антонаўна і Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Лідзія і Чабаксарава-маці, Мамаева, Карынкіна, Мурзавецкая, Гурмыжская («Шалёныя грошы», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя», «Ваўкі і авечкі», «Лес» А.Астроўскага), Звяздзінцава, Карэніна («Плады асветы», «Жывы труп» Л.Талстога), Беатрычэ, Кардэлія («Многа шуму з нічога», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Каралева («Шклянка вады» Э.Скрыба), Аспазія Баперцюі («Саламяны капялюшык» Э.Лабіша), Скутарэўская («Скутарэўскі» Л.Лявонава), Гарыцвет («Крылле» А.Карнейчука, роля напісана для Я.), міс Краўлі («Кірмаш пыхлівасці» У.Тэкерэя, апошняя роля Я.). З 1915 старшыня Рус.тэатр.т-ва (з 1932 Усерас.тэатр.т-ва). Аўтар успамінаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМБ (ад грэч. iambos),
1) адзін з метраў ант. і сілаба-танічнай сістэм вершаскладання, засн. на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках кароткіх (ненаціскных) няцотных і доўгіх (націскных) цотных складоў.
2) Від двухскладовай стапы, што ўтвараецца з кароткага і доўгага (ант. вершаскладанне) або ненаціскнога і націскнога складоў (сілабатанічнае вершаскладанне):
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.
(М.Багдановіч. «Зімой»)
У рус. паэзію Я. увялі В.Традзьякоўскі і М.Ламаносаў, ваўкр. — І.Катлярэўскі. У бел. л-ры ўпершыню тэрмін «Я.» упамінаецца ў кн. Л.Зізанія «Грамматіка словенская...» (1596). У новай бел. л-ры ўжываецца ў творах канца 18 — пач. 19 ст. («Энеіда навыварат», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Песня беларускіх жаўнераў»). Ва ўсходнеслав. паэзіі найб. пашыраны 4-стопны Я. («Яўген Анегін» А.Пушкіна, «Энеіда» Катлярэўскага, «Новая зямля» і «Рыбакова хата» Я.Коласа). Сустракаюцца і інш. разнавіднасці Я.: 2-стопны («Да вясны» Я.Коласа), 3-стопны («Аблокі» А.Вялюгіна), 5-стопны («Пярэдні край. Чужы. Неразгаданы» А.Пысіна) і інш. Я. пішуць байкі, выкарыстоўваюць у цвёрдых формах вершаў, а таксама ў белым вершы, якім пішуць драм. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАГА́М (Abragam) Анатоль (н. 15.12.1914, Масква),
французскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па ядз. магнетызме. Чл. Парыжскай АН (1973). Замежны член Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1974), Нац.АН ЗША (1977), Лонданскага каралеўскага т-ва (1983). Маці нарадзілася на Беларусі. Скончыў Парыжскі (1936) і Оксфардскі (1950) ун-ты. У 1947—80 у Камісарыяце па атамнай энергіі. Адначасова з 1960 у Калеж дэ Франс. У 1967 прэзідэнт Франц.фіз.т-ва, у 1977—80 віцэ-прэзідэнт Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной фізікі. Навук. працы па ядз. магнетызме, фізіцы кандэнсаванага стану, фізіцы паскаральнікаў. Адкрыў дынамічную ядз. палярызацыю (солід-эфект; з амер. фізікам У.Проктарам, 1958), ядз. антыферамагнетызм (1970) і ядз. прэцэсію нейтронаў (1973). Прапанаваў метад пабудовы (1958) і стварыў палярызаваную пратонную мішэнь. Эксперыментальна пацвердзіў канцэпцыю спінавай т-ры і яе ідэнтычнасць тэрмадынамічнай т-ры (1957—58). Медаль Лорэнца (1982). Вялікі залаты медаль Ламаносава Рас.АН (1995).
Тв.:
Рус.пер. — Ядерный магнетизм. М., 1963;
Электронный парамагнитный резонанс переходных ионов. Т. 1—2. М., 1972—73 (разам з Б.Бліні);
Ядерный магнетизм: порядок и беспорядок. Т. 1—2. М., 1984 (з М.Гольдманам);
Время вспять, или Физик, физик, где ты был. М. 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХО́Д,
1) манеўр войск з мэтай глыбокага пранікнення ў размяшчэнне праціўніка і нанясення яму ўдараў з флангаў і тылу або акружэння яго. Ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з войскамі, што дзейнічаюць з фронту, пры наяўнасці адкрытых флангаў або прамежкаў у баявых парадках праціўніка. У ВМФ робіцца для нанясення ўдару па гал. аб’екце праціўніка без агнявога сутыкнення з сіламі яго прыкрыцця.
2) Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваецца адным лесніком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АГРАБУ́Д»,
вытворча-праектна-тэхналагічны інстытут «Аграбуд» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага дзярж. праектна-тэхнал. ін-та «Аграбуд», арэнднае прадпрыемства.
Асн. кірункі дзейнасці: канструктарскія, тэхн., пусканаладачныя і н.-д. работы; укараненне і аказанне дапамогі ва ўкараненні навук.-тэхн. дасягненняў; вытв-сць абсталявання, аснасткі, буд. вырабаў і матэрыялаў; утылізацыя і перапрацоўка прамысл. адходаў і другаснай сыравіны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРА́РНАЯ ПА́РТЫЯ (АП),
палітычная партыя на Беларусі. Утворана ў 1992 як Аб’яднаная аграрна-дэмакр. партыя Беларусі, на II з’ездзе (28.1.1994) перайменавана ў АП. Выступае за рэфармаванне грамадства на прынцыпах дэмакр. сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзярж. уласнасці на сродкі вытв-сці, у т. л. і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вытв. кааператыў, акц.т-ва, калгас і саўгас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛПРАМПРАЕ́КТ»,
праектны інстытут. Засн. ў 1949 у Мінску як Бел.дзярж.ін-тпрамысл. праектавання «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. З 1994 акц.т-ва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прамысл. прадпрыемстваў на Беларусі і за мяжой, грамадскіх і жылых комплексаў і збудаванняў (аб’екты гандлю, бізнес-цэнтры, мікрараёны, жылыя пасёлкі, банкі, офісы і г.д.), цэнтраў аўтасэрвіснага абслугоўвання, зваротных сістэм водазабеспячэння; распрацоўка аўтаматызаваных праграм для праектавання, праектна-каштарыснай дакументацыі; інжынерна-тэхнічныя разлікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІО́ (Biot) Жан Батыст (21.4.1774, Парыж — 3.2.1862),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1803), Лонданскага каралеўскага т-ва (1815), Пецярбургскай АН (1819). Скончыў політэхн. школу ў Парыжы (1797). Праф. з 1800 Калеж дэ Франс, у 1808—49 Парыжскага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме, оптыцы і акустыцы. Адкрыў (1815) закон вярчэння плоскасці палярызацыі (закон Біо), разам з Ф.Саварам вызначыў індукцыю магн. поля, створанага эл. токам (гл.Біо-Савара закон).