археалагічная культура эпохі мезаліту, плямёны якой жылі на ПнБеларусі, У Прыбалтыкі, Пнеўрап.ч. Расіі. Назва ад паселішча каля г. Кунда (Эстонія). Паходжанне культуры звязваюць з постсвідэрскім насельніцтвам, на якое ўплывалі носьбіты маглемазэ культуры і інш.Асн. заняткі насельніцтва — паляванне і рыбалоўства. Яно вырабляла крамянёвыя сіметрычныя наканечнікі стрэл з бакавой выемкай, скрабкі з укарочаных загатовак, разцы на зломе загатовак і інш. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах у выцягнутым становішчы; пахаванні адзіночныя, калектыўныя, у 1 або 2 ярусы. Пахавальны інвентар — крамянёвыя, каменныя і касцяныя прылады працы. Гіст. лёс насельніцтва К.к. звязаны з нарвенскай культурай. На Беларусінайб. даследаваныя помнікі Замошша (Верхнядзвінскі р-н) і Крумплева (Полацкі р-н).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛЬНІК, арніка (Arnica),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — К. горны (A. montana, нар. назвы гарнік, касцян, лясны цітун, баравы гваздзік), занесены ў Чырв. кнігу. Расце курцінамі на палянах, узлесках, балоцістых лугах. Як лек. сродак вядомы з 11 ст. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукаваны К. аблісцелы (A. foliosa) і К. Шамісо (A. chamissonis).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з апушанымі сцёбламі выш. 20—100 см. Лісце суцэльнае або рэдказубчастае ў прыкаранёвай разетцы. Кветкавыя кошыкі буйныя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Абгортка з зялёных лісцікаў, двухрадковая. Плод — граністая сямянка з чубком з перыстых валаскоў. Меданосныя, лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ТНІКІ,
катэгорыя збяднелых маламаёмных ці беззямельных сялян у ВКЛ у 16—18 ст., якія не мелі ўласнай хаты і таму наймалі для жылля кут (адсюль назва). Займаліся пераважна рамяством, промысламі, выконвалі работы па найму. Асн. іх павіннасцю быў чынш, памеры якога ў розных уладаннях былі неаднолькавыя. Працэс фарміравання К. на Беларусі пачаўся ў канцы 16 ст. ў сувязі з пашырэннем феад.-прыгонніцкай гаспадаркі, узмацненнем феад. прыгнёту. Найб. іх было на УБеларусі. У зах. і цэнтр. раёнах іх часцей называлі каморнікамі. Гіст. крыніцы часта атаясамліваюць К. з бабылямі і лёзнымі людзьмі. У сувязі з рэалізацыяй абавязковай інвентарнай рэформы 1840—50-х г. К. зліліся з асн. масай цяглых сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХА́РЧЫК (Пётр Дзмітрыевіч) (н. 22.3.1945, в. Арда Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1994), д-рфіз.-матэм. навук (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1972). У 1972—90 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ, адначасова з 1989 у БДУ (з 1990 прарэктар). Прэзідэнт к-таМіжнар. саюза радыёнавук у Беларусі. Навук. працы па радыёоптыцы і галаграфіі. Распрацоўваў і даследаваў галаграфічныя метады ў радыё-, інфрачырвоным, ЗВЧ і аптычным дыяпазонах эл.-магн. хваль. Прапанаваў і рэалізаваў метады пераўтварэння выпрамяненняў інфрачырвонага і ЗВЧ дыяпазонаў у аптычны дыяпазон, выканаў шэраг работ па тэарэт. і эксперым. даследаваннях нетрадыцыйных метадаў фарміравання радыёвідарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ШНЕР (Васіль Фёдаравіч) (н. 1.10.1947, в. Малыя Жухавічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1977). Скончыў БДУ (1971). З 1976 выкладчык, дацэнт Бел.дзярж.пед. ун-та. У 1978—80 выкладчык Вышэйшага пед. ін-та імя Хасэ Марці (Камагуэй, Куба). У 1987—92 нач. аддзела Мін-ва адукацыі Беларусі. З 1993 гал. рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса». Даследуе пытанні гісторыі і гістарыяграфіі Беларусісав. перыяду, сумежных дзяржаў, метадалогію і методыку выкладання гісторыі.
Тв.:
Школа мужества и патриотизма: Краткий очерк истории ДОСААФ БССР. 2 изд. Мн., 1988 (у сааўт.);
Молодежи о Программе КПСС. Мн., 1988 (разам з АМ.Мацко);
Метадалагічныя праблемы гістарычнай навукі. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБЕРА́ЛЬНА-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (ЛДП),
палітычная партыя ліберальна-дэмакр. кірунку ў Беларусі.
Створана ў лют. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышэйшы савет. Асн. задачы — пабудова незалежнай бел. дзяржавы з эканомікай, якая эфектыўна спалучае дзярж. сектар з інш. формамі ўласнасці. Гал. прыярытэты сац.-эканам. палітыкі — дабрабыт найперш асобнага чалавека, асобы. Знешнепаліт. стратэгія ЛДП зыходзіць са шматвектарнасці і эканам. мэтазгоднасці. Асн.сац. база партыі — высокакваліфікаваны рабочы клас, частка сялянства, прадстаўнікі дзелавых колаў, інтэлігенцыі, ваенна-прамысл. комплексу, студэнцтва, сілавых структур. Арг-цыі партыі дзейнічаюць ва ўсіх абл. цэнтрах, а таксама ў 115 раёнах і гарадах Беларусі (1999). Партыяй створаны Ліберальна-дэмакр.бел. саюз моладзі, Жаночая ліберальная асацыяцыя. Пад эгідай ЛДП дзейнічаюць 7 грамадскіх і ветэранскіх арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦЫН (Міхаіл Аркадзевіч) (Майсей Айзікавіч; н. 2.7.1920, г. Віцебск),
бел. музыкант, дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Бел. кансерваторыю (1951). З 1946 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, ў 1948—63 — секстэта домраў Бел. радыё і тэлебачання. У 1963—92 выкладаў у Мінскім пед. ін-це імя М.Горкага. Кіраўнік аркестраў, у т. л.нар. аркестра нар. інструментаў БДУ (1953—80). Аўтар аранжыровак для аркестра нар. інструментаў твораў муз. класікі і бел. кампазітараў (у т. л. галоп, вальс і танец з оперы «Калючая ружа» Ю.Семянякі, «Палеская сюіта» Я.Глебава, «Святочная уверцюра» А.Багатырова, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Кадрыля» Я.Цікоцкага, «Полька» М.Чуркіна і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ННІК (Lunaria),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе. На Беларусі 1 дзікарослы від — Л. ажываючы (L. rediviva), занесены ў Чырв. кнігу. Вядомы месцы росту ў Мінскай (Налібоцкая пушча) і Віцебскай абласцях. Расце каля ручаёў і крыніц у густых лісцевых і хвойна-шыракалістых лясах, часам утварае зараснікі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукаваны Л. аднагадовы (L. annua).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 120 см. Сцябло прамастойнае. Лісце сэрцападобнае, буйназубчастае. Кветкі ліловыя, пахучыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — плоскі стручок даўж. да 5 см. Пры выспяванні створкі з насеннем аддзяляюцца, на расліне застаюцца белыя, празрыста-плевачныя з перламутравым адлівам бліскучыя перагародкі. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯБЕ́ЦКАЯ (Алена Канстанцінаўна) (15.7.1903, б. хутар Лягуцева, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 28.1.1982),
дзеяч рэв. і нац.вызв. руху ў Зах.Беларусі. Стварала гурткі Таварыства беларускай школы (ТБШ). 3 ліст. 1927 сакратар Слонімскай акр. управы ТБШ. На 1-м з’ездзе ТБШ (1927) выбрана старшынёй рэвіз. камісіі, на 2-м (1929) — старшынёй кантрольнага савета. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволена ў турму ўладамі Польшчы. Дэлегат 1-га антыфаш. кангрэса (1929, Берлін), чл.зах.-бел.к-та па падрыхтоўцы Еўрап.сял. кангрэса, яго дэлегат. У лют. 1930 арыштавана, засуджана на 6 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1933 у БССР; працавала ў ЦКМіжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі. Аўтар успамінаў.
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1941). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). Удзельнік грамадз. вайны на тэр.Беларусі. У Вял.Айч. вайну на чале 45-га стралк. корпуса 13-й арміі Зах. фронту 25 дзён вёў абарончыя баі на Дняпры, Проні, Сажы ў раёне Быхава, Прапойска (Слаўгарада), Крычава. 7—9 ліп. ў баі каля Быхава воіны пад яго камандаваннем знішчылі 8 танкаў, пераправіліся на правы бераг Дняпра, разграмілі праціўніка і прымусілі адступіць; у жн. пад Клімавічамі М. без страт вывеў свой корпус з акружэння. Загінуў у баі ў в. Малашкавічы Клімавіцкага р-на. Пахаваны ў Клімавічах. На месцы гібелі пастаўлены абеліск.