АВАКУ́МАЎ Сяргей Георгіевіч (н. 1.5.1933, Масква),
бел. спартсмен, трэнер (гандбол). Майстар спорту СССР (1967). Заснавальнік гандбола на Беларусі. Арганізатар першых у рэспубліцы секцый гандбола (Бел. ін-т фіз. культуры, БПІ, ін-т народнай гаспадаркі), першы трэнер зборных мужчынскай і жаночай каманд Беларусі (1958—74), першы старшыня Федэрацыі гандбола Беларусі (1956—69). Скончыў ін-т фіз. культуры (1958). Чэмпіён Украіны (1954—55). Чэмпіён рэсп. пяршынстваў, удзельнік усесаюзных спаборніцтваў (1957—66). Сярод яго выхаванцаў 22 майстры спорту СССР, 4 кандыдаты ў зборную каманду СССР (В.Вальчак, А.Несцярчук, Т.Мехцібейлі, А.Чаркаскі), засл. трэнеры СССР і Беларусі Э.Бабровіч, А.Брыцко, А.Залеўскі, У.Касінскі, С.Мірановіч, Д.Рэзнікаў, І.Ценін, М.Русак і інш.
А.А.Дубовік.
т. 18, кн. 1, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Аркадзь Уладзіміравіч (1889 — ?),
бел. спартсмен. Неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен Пецярбурга і Расіі ў падыманні цяжару. У 1913, заснаваўшы ў Мінску аддзяленне спарт. т-ва «Санітас», разам з У.Сакалдзінскім пачаў развіваць гіравы спорт, барацьбу.
т. 1, с. 240

БАРА́НАЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 14.8.1953, г. Кіраў, Расія),
бел. спартсмен (барацьба самба). Засл. майстар спорту (1985), засл. трэнер СССР (1991). Скончыў Кіраўскі пед. ін-т (1974). З 1976 у Мінску. Чэмпіён свету 1983, 1984.
т. 2, с. 297
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДА́НЦАЎ Віктар Віктаравіч (н. 27.1.1961, г. Артык, Арменія),
бел. спартсмен (парусны спорт). Майстар спорту міжнар. класа (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1985). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 (клас «Лятучы галандзец»), чэмпіён Еўропы (1990).
т. 3, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУТАЛЕ́ВІЧ Барыс Прохаравіч (22.4.1900, Мінск — 21.2.1928),
бел. спартсмен (рускія шашкі). Першы на Беларусі майстар спорту па шашках (1924). Займаў 5-я месцы на 1-м (1924) і 2-м (1925) чэмпіянатах СССР. Чэмпіён Мінска (1922).
т. 8, с. 488
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКС... (ад лац. ex з, ад), частка складаных слоў: 1) абазначае рух, выхад, выцягванне навыварат (напр., эксгумацыя); 2) адпавядае паводле значэння паняццю «былы» (напр., экс-чэмпіён); 3) авалоданне, захоп чужога (напр., экспансія, эксплуатацыя).
т. 18, кн. 1, с. 71
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІК Уладзімір Пятровіч (н. 12.9.1959, г. Смалявічы),
бел. спартсмен (скачкі ў ваду з вышкі). Сярэбраны (1980, Масква) і бронзавы (1976, Манрэаль) прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы (1977), СССР (1976, 1980). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
т. 1, с. 238
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕ́ЎСКІ Андрэй Пятровіч (н. 16.7.1969),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту міжнар. класа (1992). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). У складзе каманды СКА (Мінск) уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1990). З 1993 у Германіі (гандбольны клуб «Ленцынггаўзен»).
т. 10, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЙБРАНДС (Sijbrands) Тон (н. 15.12.1949, Нідэрланды),
нідэрландскі спартсмен (стаклетачныя шашкі). Міжнар. гросмайстар (1963). Чэмпіён свету (1972, 1973, у складзе каманды 1978), Еўропы (1967, 1968, 1969, 1971). Распрацаваў тэорыю «тэмпаў» у шашачнай стратэгіі. Аўтар кніг па шашках.
П.А.Шацаў.
т. 14, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)