чэмпіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартсмен (або спартыўная каманда) — пераможца ў спаборніцтвах у якім-н. відзе спорту на першынство горада, краіны, свету.

Ч. свету па шахматах.

Ч.

Еўропы па боксе.

2. Жывёліна, якая заняла першае месца на выстаўцы, у спаборніцтвах.

|| ж. чэмпіёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. чэмпіёнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэмпіё́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чэмпіё́н чэмпіё́ны
Р. чэмпіё́на чэмпіё́наў
Д. чэмпіё́ну чэмпіё́нам
В. чэмпіё́на чэмпіё́наў
Т. чэмпіё́нам чэмпіё́намі
М. чэмпіё́не чэмпіё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чэмпіён м. чемпио́н;

○ абсалю́тны ч. — абсолю́тный чемпио́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чэмпіён, ‑а, м.

Званне пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання. Чэмпіён свету. □ Павел любіў спорт. Але яшчэ больш любіў фізіку, а чэмпіёнам не зрабіўся толькі таму, што не хапіла часу для трэніровак. Шыцік. [Марына Паўлаўна:] — Ігар заняў першае месца па Саюзу па плаванню. Чэмпіён... Як я рада. Васілевіч.

•••

Абсалютны чэмпіён — спартсмен, які атрымаў найбольшую колькасць ачкоў у спаборніцтвах.

[Англ. — champion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЧЭМПІЁН (англ. Champion ад позналац. campio змагар),

1) званне, якое прысвойваецца пераможцу (спартсмену ці камандзе) у афіц. спарт. спаборніцтвах (напр., чэмпіянатах) па пэўных відах спорту, комплексных спарт. спаборніцтваў, у т. л. Алімп. гульняў, спартакіяд і інш. Абсалютны Ч. — пераможца спаборніцтваў сярод усіх удзельнікаў, незалежна ад узросту, масы цела і інш. Абс. чэмпіянаты праводзяць у боксе, барацьбе, культурызме і інш. У гімнастыцы званне абс. Ч. прысвойваецца за перамогу ў мнагабор’і. Званне алімп. Ч. захоўваецца за спартсменам навечна.

2) Жывёла (напр., сабака), якая па колькасці балаў (выстаўляюцца трыма і больш рознымі экспертамі) атрымлівае першае месца на выстаўцы ці ў спаборніцтвах.

Т.​У.​Люковіч.

т. 17, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чэмпіён м. спарт., тс. перан. Méister m -s, -;

чэмпіён све́ту Wéltmeister m;

чэмпіён краі́ны Nationálmeister m, Lándesmeister m;

кама́нда-чэмпіён Méistermannschaft f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чэмпіён

(англ. champion, фр. champion, ад лац. campio = б’юся, змагаюся)

пераможца ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чэмпіён

(англ. champion, фр. champion, ад лац. campio = б’юся, змагаюся)

пераможца ў спартыўных спаборніцтвах на першынство.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ві́цэ-чэмпіён

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́цэ-чэмпіён ві́цэ-чэмпіёны
Р. ві́цэ-чэмпіёна ві́цэ-чэмпіёнаў
Д. ві́цэ-чэмпіёну ві́цэ-чэмпіёнам
В. ві́цэ-чэмпіёна ві́цэ-чэмпіёнаў
Т. ві́цэ-чэмпіёнам ві́цэ-чэмпіёнамі
М. ві́цэ-чэмпіёне ві́цэ-чэмпіёнах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экс-чэмпіё́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экс-чэмпіё́н экс-чэмпіё́ны
Р. экс-чэмпіё́на экс-чэмпіё́наў
Д. экс-чэмпіё́ну экс-чэмпіё́нам
В. экс-чэмпіё́на экс-чэмпіё́наў
Т. экс-чэмпіё́нам экс-чэмпіё́намі
М. экс-чэмпіё́не экс-чэмпіё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)