касмічны апаратці яго частка для спуску і мяккай пасадкі на паверхню Зямлі ціінш. нябеснага цела. На пілатуемых касм. апаратах С.а. — герметычная кабіна, у якой знаходзіцца экіпаж, на аўтам. (беспілотных) — капсула з прыборамі. Спускаецца з тармажэннем па балістычнай траекторыі ці па траекторыі планіруючага спуску.
Мае сістэмы прызямлення, кіравання рухам, тэрмарэгулявання, радыёсувязі; С.а. пілатуемых караблёў — дадаткова крэслы і пульты касманаўтаў, сістэму жыццезабеспячэння, перагаворныя і тэлевізійныя ўстройствы і інш. Корпус вырабляецца з метал. сплаву, мае герметычныя люкі (для выхаду экіпажа, парашутнай сістэмы і інш.); трываласць павышаецца за кошт выкарыстання скідвальнага перад пасадкай цеплаахоўнага экрана і сотавых элементаў днішча, якія дэфармуюцца пры пасадцы. С.а. мае сферычную ці конусападобную форму; апошняя забяспечвае планіруючы спуск, што дае магчымасць знізіць перагрузкі, правесці кіравальны спуск і інш. (С.а. касм. караблёў «Саюз», «Апалон» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭС,
у егіпецкай міфалогіі бажаство, якое ахоўвае чалавека ад бедаў, апякун сям’і. Уяўлялася ў вобразе чалавека-карліка, крываногага, з шырокім выродлівым барадатым тварам (лічылі, што выродлівасць адпужвае злых духаў), з нажом цімуз. інструментам у руках, на галаве тыяра з пёраў ці лістоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАВІК,
бел. традыцыйны напітак з бярозавага соку. У бочку з сокам дабаўляюць прарошчаны і падпрэжаны ячмень або сухары, часам крыху цукру ці мёду, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца ці закопваюць у зямлю на 4—6 тыдняў. Пашыраны амаль на ўсёй тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЙ,
у старажытнакітайскай міфалогіі душа (дух) нябожчыка. З распаўсюджаннем будызму Гуй стала агульнай назвай дэманаў і насельнікаў пекла. Уяўлялі Гуя падобным на чалавека, які не адкідвае ценю, раптоўна становіцца нябачным ці прымае аблічча звера, мужчыны ці жанчыны, каб завабліваць людзей і забіваць іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГО́Р,
гатунак чырвонага дэсертнага вінаграднага віна. Назва ад франц.г.Каор. Асаблівасць тэхналогіі — праграванне парай ці сухім паветрам да 50 °C і вышэй мязгі ці да 80—90 °C цэлых гронак вінаграду. Звычайна мае 16% (аб’ёмных) спірту і 16—20% (аб’ёмных) цукру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ПЕР (англ. Clipper ці галанд. klipper),
быстраходнае марское ветразевае (ці ветразева-паравое) судна з 3—4 мачтамі, вострымі абводамі і развітой ветразевасцю. Выкарыстоўваліся ў 19 ст. для перавозкі каштоўных грузаў (чаю, вострых прыпраў, шэрсці) і пасажыраў, а таксама для дазорнай і крэйсерскай службаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БАК,
невялікая пасудзіна для піцця; найчасцей цыліндрычнай, радзей збана- ці бочкападобнай формы з выразным донцам, з адной ці дзвюма ручкамі (трапляюцца без ручак), звычайна без накрыўкі. К. выраблялі з гліны, металу, каменнай масы, дрэва, шкла. Вядомы ў розных народаў з часоў старажытнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПРАМА́Я,
сукупнасць пунктаў прамой, якія ляжаць з аднаго боку ад зададзенага пункта гэтай прамой. Каардынаты пунктаў П. задавальняюць няроўнасць x > a (ціx < a), дзе a — пастаянная. Калі сам пункт x = a (мяжа П.) належыць да П., то П. лічыцца замкнутай (ці промнем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРМА́ТА (італьян. fermata літар. — прыпынак),
знак у нотным пісьме, які паказвае на неабходнасць прадаўжэння гуку, акорда, паўзы. Выражаецца ў павелічэнні працягласці гуку або паўзы ў 11/2 — 2 разы і болей. Абазначаецца 𝄐 ці 𝄑, ставіцца адпаведна над (радзей — пад) нотай, акордам ці паўзай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНДА́МЕНТ (ад лац. fundamentum аснова),
ніжняя частка будынкаў ці збудаванняў, якая перадае нагрузку грунтам. Глыбіня Ф. залежыць ад інж.-геал. і гідралагічных умоў, канструкцыйных асаблівасцей будынкаў і збудаванняў, глыбінь прамярзання пучыністых грунтоў, размыву (для гідратэхн. збудаванняў). Ф. робяць з жалезабетону, бетону, бута-бетону, каменю, бутавага каменю, цэглы-жалезняку і дрэва.
Ф. падзяляюцца на масіўна-суцэльныя пад усім збудаваннем; стужачныя пад суцэльныя сцены; адзіночныя (слупавыя) пад калоны; каробчатыя — пад вышынныя дамы; рамныя для апор прамысл. установак; Ф. складкавага тыпу ці з абалонак у выглядзе цел вярчэння пад асобныя апоры, калоны і высокія збудаванні; Ф. — блокі маставых апор, плацін, доменных і коксавых печаў, веж, помнікаў, станкоў і інш.; палевыя. Паводле спосабу вырабу Ф. бываюць зборныя з гатовых блокаў, маналітныя і зборна-маналітныя. Да Ф. глыбокага залажэння звычайна адносяцца канструкцыі, якія апускаюцца па меры вымання грунту з-пад ніжніх частак. Да іх належаць апускныя калодзежы, кесоны і цыліндрычныя абалонкі. Утвораныя поласці запаўняюцца бетонам, муроўкай, жвірам і пяском ці выкарыстоўваюцца для розных падземных збудаванняў. Палевыя Ф. робяцца з забіўных ці набіўных паляў. Забіўныя палі робяць на заводах ці палітонах і потым апускаюць у грунт адным са спосабаў: забіўкай, вібрацыяй, падмывам, закручваннем, зацісканнем ці камбінацыяй іх. Набіўныя палі ствараюцца непасрэдна ў грунце на месцы праектнага становішча: утвараюць шчыліны ў грунце і запаўняюць бетонам.
Ю.А.Сабалеўскі, Дз.Ю.Сабалеўскі.
Фундаменты: а — стужачны зборны; б — перакрыжаваны; в — зборны; г — слупкаваты: 1 — слуп з бетонных блокаў; 2 — жалезабетонная фундаментальная бэлька; 3 — кладка сцяны.