ЛАВА́ЛЯ—МУСАЛІ́НІ ПАГАДНЕ́ННІ 1935, Рымскі пакт. Падпісаны 7.1.1935 у Рыме міністрам замежных спраў Францыі П.Лавалем і фаш. дыктатарам Італіі Б.Мусаліні. Ініцыіраваны франц. урадам, каб скіраваць экспансію Італіі з Балканаў і бас. Дуная ў бок Афрыкі. Прадугледжвалі ўступку Італіі часткі франц.калан. уладанняў у Афрыцы (114 тыс.км² каля паўд. мяжы Лівіі, каля 800 км² на мяжы Італьян. Эрытрэі, в-аў Думейра), перадачу ёй 20% акцый чыг. Джыбуці—Адыс-Абеба, згоду Францыі на эканам. перавагу Італіі ў Эфіопіі (у сакрэтным парадку і ваен. ўварванне), спыненне Італіяй антыфранц. дзейнасці ў Тунісе і інш. Садзейнічалі падрыхтоўцы італа-эфіопскай вайны 1935—36. Дэнансаваны Італіяй уснеж. 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́РНСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1925,
міжнародная канферэнцыя міністраў замежных спраў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Польшчы, Францыі і Чэхаславакіі, якая адбылася 5—16.10.1925 уг. Лакарна (Швейцарыя) у развіццё гарантыйных палажэнняў Версальскага мірнага дагавора 1919 і Даўэса плана. На канферэнцыі былі парафіраваны 9 дакументаў, у т. л. Рэйнскі гарантыйны пакт (гл.Дакарнскія дагаворы 1925). У сакрэтным парадку канферэнцыя мела і антысав. накіраванасць (спроба схіліць Германію да канфрантацыі з СССР). Садзейнічала ўзмацненню знешнепаліт. пазіцый Германіі, аслабленых пасля 1-й сусв. вайны.
Кр.:
Локарнская конференция 1925 г.: Док. М., 1959.
Літ.:
Климовский Д.С. Германия и Польша в локарнской системе европейских отношений: Из истории зарождения второй мировой войны. Мн., 1975.
дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Гвінеі-Бісау. Дывізійны генерал (1983). З 1960 чл.Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК). З 1964 камандуючы Паўд. фронтам, з 1965 нам. старшыні Ваен. савета ПАІГК. У 1973—78 старшыня Нац.нар. сходу Гвінеі-Бісау і дзярж. камісар узбр. сіл. З 1978 кіраўнік урада, адначасова ў 1982—84 міністр Нар.рэв. сіл, міністр нац. бяспекі і грамадскага парадку. Пасля ваен. перавароту 14.11.1980 узначаліў Рэв. савет. З 1981 ген. сакратар ЦК ПАІГК. З 1984 старшыня Дзярж. савета (кіраўнік дзяржавы і ўрада). З 1994 прэзідэнт Гвінеі-Бісау.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЗАКТО́НІЯ (Rhizoctonia),
род недасканалых грыбоў, якія ўмоўна адносяцца да парадкустэрыльных міцэліяў. Каля 15 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць пераважна на каранях і інш. падземных ч. раслін. На Беларусі найб. вядомыя Р.: узбуджальнік рызактаніёзу бульбы, бабовых, буракоў, морквы, крыжакветных — бульбяная (R. solani), R. aderholdii і R. violaceae, якія разам з мікраарганізмамі выклікаюць загніванне ўсходаў (чорная ножка) і бурую гніль с.-г. раслін (напр., караняед буракоў).
Міцэлій шматклетачны, галінасты, утвораны доўгімі клеткамі. Склероцыі каля 1,5 мм, карычневыя або чорныя, разнастайнай формы. У цыкле развіцця грыбоў толькі міцэлій і склероцыі, зрэдку развіваецца базідыяльная стадыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НСКАЯ НУМАРА́ЦЫЯ,
спосаб запісу лікаў з дапамогай літар славянскіх алфавітаў. Выкарыстоўвалася ў Расіі як асн. да 18 ст.
Для надання літарам значэнняў лічбаў над імі ставіўся спец. знак — цітла (над кожнай літарай запісанага ліку, толькі над першай з іх ці над усім лікам). У лікаў, большых за 10, лічбы запісваліся злева направа ў парадку змяншэння дзесятковых разрадаў (часам пры запісе лікаў ад 11 да 19 адзінкі запісваліся раней 10). Для абазначэння больш высокіх разрадаў (тысяч і больш) ставіліся дадатковыя знакі.
Славянская нумарацыя: а — адпаведнасць паміж лічбамі і літарамі; б — прыклады запісаў лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРОЙ (ваен.),
вызначанае статутам размяшчэнне ваеннаслужачых, падраздзяленняў і часцей для іх сумесных дзеянняў у пешым парадку і на машынах. Забяспечвае арганізаванае і хуткае перамяшчэнне войск і кіраванне імі. С. мае фронт, тыльны бок, флангі, шырыню і глыбіню. Асн. С. складаюць шарэнгі (лініі машын), калоны. Ваеннаслужачыя (падраздзяленні, часці, машыны) размяшчаюцца ў С. на ўстаноўленых інтэрвалах і дыстанцыях. С. бываюць аднашарэнгавыя і двухшарэнгавыя, паходныя, разгорнутыя, разамкнутыя і самкнутыя. Існуюць таксама С. караблёў (кільватэр, пеленг і інш.), С. самалётаў (змейка, калона, ромб і інш.).
С.А.Фамін.
Да арт.Строганаўская школа. Абраз «Мана стыр Зосімы і Савація Салавецкіх». 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ДЗЕНЬ,
прамежак часу ў сем сутак. Існуе амаль ва ўсіх календарах. Уведзены на Стараж. Усходзе. У 1 ст.н. э. запазычаны рымлянамі. 7 дзён Т. атаясамлівалі з вядомымі ў той час 7 планетамі. Субота была названа днём Сатурна, а наступныя па парадку — днём Сонца, Месяца, Марса, Меркурыя, Юпітэра, Венеры. Бел. назвы паказваюць парадак дзён на Т. пасля нядзелі (дня, калі «не дзелаюць», г. зн. не працуюць): панядзелак (адразу «па нядзелі»), аўторак (уторы, г. зн. другі), серада (сярэдзіна Т.), чацвер (чацвёрты), пятніца (пяты); выключэнне — субота [ад стараж.-яўр. сабат (шабаш) — адпачынак, канец працы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТРЫДЫЯМІЦЭ́ТЫ (Chytridiomycetes),
клас сапраўдных грыбоў; пераважна аднаклетачныя і мікраскапічныя формы. 4 парадкі, 90 родаў, больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 20 відаў, у большасці з парадкухітрыдыяльных. Трапляюцца як сапратрофы ў вадзе, вільготным наземным асяроддзі, паразітуюць на грыбах, беспазваночных жывёлах, раслінах, выклікаюць хваробы с.-г. культур.
Вегетатыўнае цела накшталт плазмодыя або клетка са слабаразвітым бяз’ядзерным міцэліем, функцыі якога — прымацаванне да субстрату і паглынанне пажыўных рэчываў. Клетачная абалонка мае хіцін. Размнажэнне бясполае аднажгуцікавымі зааспорамі, што фарміруюцца ў зоаспарангіях, маюць разнастайную форму і будову; палавое — гаметагамія, аагамія, саматагамія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕРТО́Н (ням. Oberton),
1) у фізіцы, простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання (мех., эл.) з частатой, вышэйшай за асноўную. Любое перыяд. ваганне выяўляецца як сума асн. тону і абертону. Амплітуда і частата абертону вызначаюцца ўласцівасцямі вагальнай сістэмы і спосабам яе ўзбуджэння. Абертоны з частотамі, кратнымі частаце асн. вагання, наз. гарманічнымі, інш. — негарманічнымі (уласцівыя гукам сірэн, шумам). Ад сукупнасці частот асн. вагання і абертону залежыць тэмбр гуку.
2) Умуз. акустыцы гарманічныя абертоны, размешчаныя ва ўзыходным парадку, утвараюць натуральны гукарад. У комплексе з асн. тонам яны складаюць муз. гук і, хоць гучаць слабей за асн. тон і на слых не распазнаюцца, надаюць яму пэўную афарбоўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́НШАВАЕ ПРА́ВА,
сістэма прававых норм, якія рэгулявалі часовае або бестэрміновае землекарыстанне сялян і мяшчан (чыншавікоў) уфеад. грамадстве. Паводле Ч.п. феадалы-землеўласнікі перадавалі сваю зямлю ў спадчыннае карыстанне за вызначаную плату — чынш. Землеўласнік не меў права пазбавіць чыншавіка карыстання зямлёй, калі апошні несвоечасова плаціў чынш, аднак мог спагнаць яго ў прымусовым парадку. Феадалы часта павялічвалі чынш, самаўладна ўводзілі дадатковыя паборы і павіннасці (за карыстанне млынамі, мастамі і інш.). Ч.п. ўзнікла ў Зах. Еўропе ў 14—16 ст., з 15 ст. пашырана ў ВКЛ (гл.Чыншавыя сяляне, Чыншавая шляхта). УРас. імперыі чынш (аброк) захоўваўся да сял. рэформы 1861 і адмены плацяжоў часоваабавязаных сялян у 1883.