ГЕ́ЙШТАР (Леанід Рыгоравіч) (н. 15.10.1936, г. Гомель),
бел.спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Гомельскі ун-т (1969). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м (1960), свету і Еўропы на дыстанцыі 10 000 м (1963), Еўропы на дыстанцыі 10 000 м (1961). Пераможца Спартакіяд народаў СССР на дыстанцыях 10 000 м (1959), 1000 і 10 000 м (1963), чэмпіён СССР на дыстанцыях 1000 м (1961—63) і 10 000 м (1959—63). Усе поспехі дасягнуты на каноэ-двойцы з С.Макаранкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́САЎ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1.5.1929, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 11.11.1994),
бел.спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1954). Засл. трэнер Беларусі (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Канд.пед.навук. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953) і працаваў у ім (заг. кафедры, з 1976 прарэктар). Сярэбраны прызёр XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Чэмпіён Еўропы (1954, Берн), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1958, Стакгольм). Чэмпіён СССР (1952, 1954—58). Рэкардсмен свету (6 рэкордаў), СССР (11 рэкордаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МАЎ (Валянцін Сцяпанавіч) (н. 12.3.1937, Мінск),
бел.спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1969), засл. трэнер Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1964). У 1974—96 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыях 500, 1000 м і ў эстафеце 4 × 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). Чэмпіён СССР на дыстанцыях 1000 м (1957, 1958, 1959), 10 000 м (1961). Сярод выхаванцаў чэмпіён свету Л.Дзеравянка, чэмпіён СССР А.Навумаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ (Уладзімір Вацлававіч) (н. 21.7.1957, г. Слонім Гродзенскай вобл.),
бел.спартсмен (веславанне на байдарцы-двойцы). Засл. майстар спорту СССР (1976). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1982). У 1994—98 дзярж. трэнер Беларусі па веславанні. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у пары з С.Нагорным (Украіна) на дыстанцыі 1000 м і сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1977, Сафія) на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1976, 1977, 1980 — на дыстанцыі 500 м; 1977 — на дыстанцыі 1000 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЬКО́Ў (Аляксандр Анатолевіч) (н. 7.11.1953, г. Карсакаў Сахалінскай вобл., Расія),
бел.спартсмен (фехтаванне на рапірах). Засл. майстар спорту СССР (1975). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). З 1973 у Спарт. к-це Беларусі. Чэмпіён і бронз. прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул), сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны і бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). 5-разовы чэмпіён свету ў асабістым і 5-разовы — у камандным заліку. 6-разовы чэмпіён СССР у асабістым заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛДЗІ́НСКІ (Уладзіслаў Сямёнавіч) (28.12.1888, Мінск — 8.3.1976),
бел.спартсмен і трэнер (цяжкая атлетыка, барацьба). Адзін з заснавальнікаў першага на Беларусі аддз.Усерас.спарт.т-ва «Санітас» (1913). Выступаў у цырку. З 1918 — трэнер па цяжкай атлетыцы, выкладчык фіз. культуры ў навуч. установах Мінска. 1-ы чэмпіён Мінска (1914) па франц. (грэка-рымскай) барацьбе ў сярэдняй вагавой катэгорыі і 1-ы чэмпіён Мінска і Беларусі (1924) па гіравым спорце (пяцібор’е) у паўцяжкай вагавой катэгорыі Рэкардсмен Расіі (1913, Мінск) у жыме (214 фунтаў — 85,6 кг) для штангістаў сярэдняй вагавой катэгорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНЕ́ЕЎ (Віктар Данілавіч) (н. 3.10.1945, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка, трайны скачок). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыў Груз.ін-т субтрапічнай гаспадаркі. Аграном. Чэмпіён XIX, XX і XXI Алімп. гульняў (1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія; 1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён Еўропы 1969, 1974; у закрытых памяшканнях — 1970, 1971, 1975, 1976, 1977. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы 1971, 1978. Чэмпіён СССР 1968, 1969, 1970, 1971, 1973, 1975, 1987. Рэкардсмен свету 1968, 1971, 1972, 1973, 1974, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗО́Ў (Валерый Піліпавіч) (н. 20.10.1949, г. Самбар Львоўскай вобл.),
украінскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. Культуры (1971). Алімп. чэмпіён (1972, Мюнхен) у бегу на 100 м і 200 м, сярэбраны прызёр Алімп. гульняў 1972 у эстафеце 4 × 100 м, бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1976 у бегу на 100 м і эстафеце 4 × 100 м. Неаднаразовы чэмпіён Еўропы і СССР у 1969—77. Рэкардсмен Еўропы і СССР у 1970—75. У 1986—91 нам., старшыня Дзяржкамспорту Украіны. З 1991 міністр па справах моладзі і фіз. культуры; прэзідэнт Нац.Алімп.к-та Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Сяргей Яўгенавіч) (н. 7.11.1961, Мінск),
бел.спартсмен (футбол). Скончыў Бел.ін-тфіз. Культуры (1983). З 1981 у складзе мінскага «Дынама». Чэмпіён (1982) і бронзавы прызёр (1983) першынства СССР. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1988). З 1989 у італьян.прафес. футбольных клубах «Ювентус» (у складзе яго — уладальнік Кубкаў Італіі і УЕФА, 1990), «Леча», з 1993 у яп. клубе «Гамба». Удзельнік чэмпіянатаў свету (1986, 1990), Еўропы (1988, 1992) у складзе зборных СССР і СНД, правёў за іх (з 1984) 77 гульняў. Выступаў за зборную свету (1990). Аўтар кн. «І жыццё, і слёзы, і футбол...» (1992, разам з Дз.Беленькім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧО́Ў (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 15.5.1948, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел.спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1972). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 1000 м, свету (1974) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м; бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1971) і Еўропы (1975) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы—чацвёрцы на дыстанцыях 10 000 м (1968, 1974—75), 1000 м (1973—74), на байдарцы-двойцы (1000 м — 1970, 1972), Спартакіяды народаў СССР на байдарцы-чацвёрцы (1000 м — 1971).