чэшскі віяланчэліст, кампазітар, педагог. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1861). У 1868—73 саліст аркестра Венскай прыдв. оперы. З 1886 праф. Акадэміі музыкі ў Будапешце. Выступаў (да 1886) у ансамблях з Ф.Лістам, І.Брамсам, А.Рубінштэйнам і інш. Для яго манеры выканання былі ўласцівы рамантычная ўзнёсласць, усхваляванасць, віртуозная і адначасова элегантная тэхніка. Аўтар п’ес для віяланчэлі, частка з якіх захавалася ў рэпертуары сучасных выканаўцаў («Калаўрот», «Паляванне», «Танец эльфаў», «Тарантэла» і інш.). Сярод інш. твораў: 4 канцэрты для віяланчэлі з арк., рэквіем для 3 віяланчэлей з арк., 2 стр. квартэты, 4 сюіты для віяланчэлі. Аўтар папулярных у пед. практыцы 40 эцюдаў значнай цяжкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЦЕ́ХІН (Сяргей Іванавіч) (н. 21.7.1949, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1967), у 1972—78 і з 1993 выкладае ў ім. З 1967 салістДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1987—92 працаваў у спарт. дзіцячай юнацкай школе алімп. рэзерву. П. вылучаюць выразная пластыка, добрыя сцэнічныя даныя. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Тарэра («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Абат («Карміна Бурана» К.Орфа), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Э.Грыга).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙЧАЎ (Пётр) (9.3.1887, г. Варна, Балгарыя — 30.8.1960),
балгарскі спявак (лірыка-драм. тэнар), оперны рэжысёр. Нар.арт. Балгарыі (1949). Вучыўся ў Сафіі, Маскве (да 1911). Выступаў у еўрап. і рас. т-рах. Спяваў разам з Ф.Шаляпіным, Т.Даль Монтэ, Цітам Руфа. З 1936 саліст Сафійскай нар. оперы. У 1950—58 праф. Балгарскай кансерваторыі. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Садко («Садко» М.Рымскага-Корсакава), Шуйскі («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Фауст («Фауст» Ш.Гуно). Паставіў больш за 20 опер у Балгарыі і за яе межамі. Аўтар мемуараў «Жыццё і песня» (1951). Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАДУ́ХА (Аляксандр Антонавіч) (н. 18.1.1959, с. Каменка Сергіева-Пасадскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. эстрадны спявак. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1982). Працаваў урачом (1982). З 1987 салістДзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 1989 — т-ра песні Я.Паплаўскай і А.Ціхановіча. З 1991 працуе са створанай ім групай «Карусель». Валодае голасам прыгожага тэмбру; яго выкананне вылучаецца шчырасцю і эмац. выразнасцю. У творчасці пераважае стрыманы рас.-бел. шансон з бардаўскім ухілам. У рэпертуары песні бел. і рас. кампазітараў, у т. л. Э.Ханка, А.Марозава, А.Елісеенкава, І.Капланава, С.Сухамліна. Дыпламант Міжнар. фестывалю «Шлягер-90» (1990, Ленінград).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́ВЫ,
расійскія спевакі (басы), браты. Аляксандр Сцяпанавіч (4.7.1899, г. Разань, Расія — 26.6.1964), адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў сав. вакальнай школы. Нар.арт.СССР (1937). Вучыўся ў Муз.драм. вучылішчы Маскоўскага філарманічнага т-ва (1917—18). З 1919 артыст Перасоўнага т-ра Рэвваенсавета Рэспублікі, з 1922 — «Вольнай оперы». У 1924—54 салістВял.т-ра ў Маскве. Выконваў драм., лірычныя і камічныя партыі. Гал. творчыя дасягненні звязаны з рус. класічнай операй: Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Іван Грозны («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава), Рэне («Іаланта» П.Чайкоўскага) і інш. Першы выканаўца на сцэне Вял.т-ра партый: Сцяпан Разін («Сцяпан Разін» П.Трыёдзіна), Маг Чэлія («Каханне да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева), Свенгалі («Трыльбі» А.Юрасаўскага), Песцель («Дзекабрысты» Ю.Шапорына) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1949. Рыгор Сцяпанавіч (24.1.1885, с. Навасёлкі Разанскай вобл. — 20.2.1931). Скончыў Муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1908). Дэбютаваў у прыватнай антрэпрызе Шумскага ў Растове-на-Доне. З 1909 у Марыінскім т-ры (Пецярбург). У 1910—21 салістВял.т-ра. Валодаў голасам шырокага дыяпазону, роўным па гучанні ва ўсіх рэгістрах. Выканаўца рознабаковых партый ад нізкіх басавых да барытонавых. Асабліва вызначыўся ў рус. класічным рэпертуары і ў операх Р.Вагнера. Сярод партый: Барыс Гадуноў, Дадон («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава) і інш. Вёў вял. канцэртную дзейнасць. Адзін з першых спевакоў, які гастраліраваў за мяжой (з 1923). Праф. спевакамі былі іх браты Аляксей Сцяпанавіч (па сцэне Пірагоў-Окскі; 21.2.1895—?) і Міхаіл Сцяпанавіч (29.12.1887—1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СТРЫКАЎ (Юрый Георгіевіч) (н. 8.4.1937, г. Екацярынбург, Расія),
бел. спявак (лірыка-драм. барытон). Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1966). З 1965 саліст Свярдлоўскага т-ра оперы і балета. З 1969 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Валодае моцным, выразным голасам шырокага дыяпазону, выконвае лірычныя і драм. партыі. Сярод роляў: у бел. рэпертуары — Андрэй («Андрэй Касценя» М.Аладава), Максім Багдановіч («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Ладавіка («Джардана Бруна» С.Картэса), Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана); у класічным — Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Рыгалета, Аманасра, Рэната («Рыгалета», «Аіда», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Ліндорф («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева).
шведскі спявак (лірыка-драм. тэнар); адзін з буйнейшых спевакоў 20 ст., прадстаўнік бельканта. Вучыўся ў бацькі — Давіда Б’ёрлінга (тэнар), у кансерваторыі (1928—30) і Каралеўскай опернай школе (1930—31) у Стакгольме. У 1930—38 саліст Шведскай каралеўскай оперы, з 1938 спяваў у т-ры «Метраполітэн-опера» і інш. т-рах Амерыкі і Еўропы. Сярод партый: Фларэстан («Фідэліо» Л.Бетховена), Герцаг, Альфрэд («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Матс («Нявеста» Т.Рангстрэма), Марцін Скарп («Фаналь» К.Атэрберга). Выконваў швед.нар. песні і сольныя партыі ў араторыях пад кіраўніцтвам А.Тасканіні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛО́ЎНІКАЎ (Ігар Уладзіміравіч) (н. 5.11.1954, Мінск),
бел. піяніст, арганіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1986). Праф. (1994). Сын У.У.Алоўнікава. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. і аргана (1978). З 1980 салістБел. філармоніі, адначасова выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (у 1987—92 заг. кафедры). Творчасць Алоўнікава спалучае высокі прафесіяналізм, віртуознае майстэрства, тонкае пачуццё стылю, артыстызм. У рэпертуары фп. творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Шапэна, В.А.Моцарта, С.Рахманінава, бел. кампазітараў Г.Вагнера, Л.Абеліёвіча, Картэса і інш. Аўтар шматлікіх транскрыпцый твораў муз. класікі і бел. кампазітараў для фп. і аргана. Складальнік і рэдактар зборнікаў бел.фп. музыкі «Віртуоз», «Піяніст», «Сувенір». Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВРО́НСКІ (сапр.Надзірадзе) Вахтанг Іванавіч
(10.9.1905, Тбілісі — 28.2.1988),
артыст балета і балетмайстар. Нар.арт.СССР (1962). Скончыў Тбіліскую балетную студыю (1923). У 1923—32 саліст т-раў у Растове-на-Доне, Саратаве, Баку, Ташкенце. З 1932 балетмайстар Бакінскага, гал. балетмайстар Адэскага (1940—54), Кіеўскага імя Шаўчэнкі (1954—69) т-раў оперы і балета. Адначасова гал. балетмайстар і маст. кіраўнік кіеўскіх «Балета на лёдзе» (1961—73), Т-ра класічнага балета (1981—86). Сярод пастановак; «Эсмеральда» Ц.Пуні, «Лілея» К.Данькевіча, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Шурале» Ф.Яруліна, «Лясная песня» М.Скарульскага, «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева, «Спартак» А.Хачатурана (1964).
М.Вронскі. Помнік Багдану Хмяльніцкаму ў г. Хмяльніцкі (Украіна). 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЯ́ЧЫЧ (Віктар Лук’янавіч) (н. 11.7.1934, г. Харкаў, Украіна),
бел. эстрадны спявак (барытон). Нар.арт. Беларусі (1976). Вучыўся ў Мінскім муз. вучылішчы (1959—62). З 1957 салістДзярж.нар. хору Беларусі, хору Бел. радыё, Ансамбля песні і танца БВА. З 1966 у Бел. філармоніі, маст. кіраўнік канцэртна-гастрольнага аб’яднання «Мінскканцэрт». У 1992—96 маст. кіраўнік Рэсп. дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва, з 1996 — Дзярж. аб’яднання «Белканцэрт». Першы выканаўца песень многіх бел. кампазітараў (І.Лучанка, Я.Глебава, Л.Захлеўнага і інш.). Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1966), Міжнар. конкурсу эстраднай песні «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1967), Фестывалю сучаснай эстраднай песні (Токіо, 1973, Вял. прыз).