нанясенне ахоўных і дэкар. пакрыццяў распыленнем вадкага або здробненага цвёрдага рэчыва струменем сціснутага паветра. Шырока выкарыстоўваецца пры металізацыі лакафарбавых пакрыццяў, пры плазменным нанясенні гарачаўстойлівых метал. і неметал. матэрыялаў (тугаплаўкіх аксідаў, сіліцыдаў, барыдаў, карбідаў і інш.) на метал.вырабы. Некаторыя пакрыцці наносяць выпарэннем у вакууме, з дапамогай лазера або наплаўкай метадамі газавай, дугавой, электрашлакавай і інш. зваркай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФУМЕ́РЫЯ (франц. parfumerie ад partum прыемны пах),
вырабы, што выкарыстоўваюць для араматызацыі скуры, валасоў, адзення, а таксама як гігіенічныя асвяжальныя сродкі. Асн. віды парфумерных вырабаў — духі, адэкалоны, туалетная вада. Парфумерныя кампазіцыі (спіртавыя ці водна-спіртавыя сумесі пахучых рэчываў) выкарыстоўваюць для араматызацыі касметычных сродкаў (гл.Касметыка), туалетнага мыла, мыйных сродкаў і інш. прадукцыі быт. хіміі. Гл. таксама Парфумерна-касметычная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ «Светлагорсккорммаш». Засн. ў 1978 у р.п. Сасновы Бор Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. на базе торфапрадпрыемства «Светлагорскае». З 1978 у ВА «Гомсельмаш». Прадпрыемства складаецца з гал.вытв. механазборачнага цэха і дапаможных (дрэваапр. цэха, рамонтна-інструментальнага, рамонтна-мех., транспартнага і энергацепласілавога ўчасткаў). Асн. прадукцыя (2001): запчасткі да кормаўборачных і збожжаўборачных камбайнаў, сталярныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ.
Засн. ў г. Баранавічы ў 1971, прадукцыю (агрэгатныя і спец. станкі) даў у 1974. У 1976—80 уведзены магутнасці па вытв-сці зборных металаканструкцый і чыгуннага ліцця. З 1977 асвоены выпуск аўтам. ліній (кожная ствараецца паводле індывід. праекта). Асн. прадукцыя (1995): металарэзныя станкі агрэгатныя, спец., з лікавым праграмным кіраваннем, дрэваапрацоўчыя; лініі аўтам. станочныя; заточна-скабяныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д «ГУМАТЭ́ХНІКА».
Створаны ў г. Барысаў у 1949 як арцель па вырабе гумавага абутку. З 1956 з-д гумавых тэхн. вырабаў. У 1967 пабудаваны вытв. корпус па выпуску ўшчыльнікавых кольцаў для жал. накрывак. У 1976—93 у ВА«Беларусьгуматэхніка». З 1992 нар. прадпрыемства «Гуматэхніка». Асн. прадукцыя (1995): фармавыя і нефармавыя гумава-тэхн. вырабы, вікельныя ўшчыльнікавыя кольцы, тавары культ.-быт. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫ́ЛІЕВЫЯ СПЛА́ВЫ,
сплавы на аснове берылію. Найб. пашыраны сплавы з алюмініем, магніем, меддзю (берыліевыя бронзы). Адметныя высокай трываласцю, жорсткасцю да т-р 600—800 °C, цеплаёмістасцю, эл. праводнасцю і каразійнай устойлівасцю. Асн. недахоп — малая пластычнасць пры пакаёвай і крыягенных т-рах. Вырабы з берыліевых сплаваў атрымліваюць пераважна метадамі парашковай металургіі, радзей ліццём. Выкарыстоўваюцца ў ядз. энергетыцы, касманаўтыцы, авія- і суднабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ПАЛЬСКІ КУРГА́Н, Лугавая Магіла,
адзін з найбуйнейшых (выш. 21 м) скіфскіх «царскіх» курганоў каля в. Александропаль (Нікапальскі р-н, Украіна). Быў абнесены ровам і земляным валам. Выяўлены 3 разрабаваныя яшчэ ў старажытнасці катакомбы, у якіх знаходзіліся шкілеты багатых скіфаў, іх абслугі, коней (15), рэшткі калясніц, бронзавыя навершы, залатыя і сярэбраныя вырабы — узоры скіфскага і скіфска-грэч. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБРЭ́ХТАЎСКІ СТЭАРЫ́НАВА-СВЕ́ЧАЧНЫ І МЫЛАВА́РНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў на Беларусі ў 1836—1910 у маёнтку Альбрэхтава Пінскага пав. (цяпер у межах Пінска). Вырабляў стэарынавыя свечкі, мыла, алеін, гліцэрын. У 1862 за суткі выраблялася 50—60 пудоў (каля 1 т) свечак. У 1876—77 працавалі 213 рабочых, у 1900 — 66 чал. На Усерасійскіх выстаўках 1861, 1865 і 1870 вырабы з-да адзначаны сярэбранымі медалямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕТЫ́СТ (ад грэч. amethystos цвярозы, не п’яны),
мінерал, празрыстая фіялетавая разнавіднасць кварцу. Бляск шкляны. Трапляецца ў гранітных пегматытах, кварцавых жылах, пустотах вулканічных горных парод і інш. Буйныя, прыгожа афарбаваныя крышталі аметысту — каштоўныя камяні (ювелірныя і маст.вырабы). Радовішчы ў Замбіі, Зімбабве, Бразіліі (найб. каштоўныя), у Расіі (Урал), Узбекістане і інш. Наладжана вытв-сць сінтэтычных аметыстаў. Выкарыстоўваўся як амулет супраць п’янства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ МЯСАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў 1972—78 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. У 1975 пабудаваны халадзільнік, у 1976 — мясатлушчавы, у 1977 — мясаперапрацоўчы цэхі, у 1978 — кансервавы з-д і літаграфскі цэх. У 1972—77 мясакамбінат, з 1978 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1996): мяса і субпрадукты, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты, кансервы стэрылізаваныя і вяндліна пастэрызаваная, тлушчы харч., сухія кармы для жывёлы, скураная сыравіна.