вёска ў Суботніцкім с/с Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Гаўя. Цэнтр саўгаса. За 25 км на Пн ад Іўя, 176 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 532 ж., 179 двароў (1997). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Жамыслаўская сядзіба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКУЦІ́,
вёска ў Заходскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл., на шашы Магілёў—Орша. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Шклоў, 26 км ад Магілёва. 208 ж. 94 двары (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў, помнік землякам. Помнік архітэктуры — паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЖЫЦЫ,
вёска ў Магілёўскім р-не, каля р. Лахва, на аўтадарозе Магілёў — г.п. Бялынічы. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнЗ ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Магілёў-2. 340 ж., 149 двароў (1998). Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў. Помнік архітэктуры — Княжыцкі касцёл і кляштар дамініканцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СІНА,
вёска ў Знаменкаўскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км ад Лагойска, 50 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Смалявічы. 619 ж., 207 двароў (1998). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў. Помнік архітэктуры — царква (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАЛУ́КІ,
вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., каля р. Эса, на аўтадарозе Лепель—Халопенічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 40 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Чашнікі, 135 км ад Віцебска. 561 ж., 217 двароў (1998). Лясніцтва, дрэваапр. цэх. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Дрыса. Цэнтр сельсавета. За 34 км на ПдУ ад г.п. Расоны, 155 км ад Віцебска, 18 км ад чыг. ст. Дрэтунь. 328 ж., 149 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі брацкая магіла сав.воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАЛО́ЧЫЦЫ,
вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч, каля аўтадарогі Бабруйск—Слуцк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на Пн ад г.п. Глуск, 150 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Старыя Дарогі. 713 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Іван Сцяпанавіч) (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага р-на — 16.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баі за ст. Вербіг на тэр. Германіі; цяжка паранены закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленне сав.воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМО́СЦЕ,
вёска ў Покрашаўскім с/с Слуцкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на Пн ад Слуцка, 90 км ад Мінска, 29 км ад чыг. ст. Слуцк. 769 ж., 278 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў. Помнік архітэктуры — Замосценскі касцёл (1649). Каля вёскі — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Дабрыца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 132 км ад Гомеля. 622 ж., 216 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав.воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.