КА́ПРА ((Capra) Франк) (19.5.1897, г. Палерма, Італія — 1991),
амерыканскі кінарэжысёр. Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т. Пачынаў як комік у нямых фільмах, паставіў некалькі фільмаў з Г.Лэнгданам, у т. л. «Дужы чалавек» (1926). Лепшыя работы вылучаюцца арыгінальнасцю сюжэтаў, дасціпнасцю, свабоднымі дыялогамі, гумарам і прывабнасцю герояў (фільмы «Гэта здарылася аднойчы ў начы», 1934; «Містэр Дзідс пераязджае ў горад», 1936; «З сабою не вынесеш», 1938; за ўсе — прэміі «Оскар»). У час 2-й сусв. вайны кіраваў (з рэж. А.Літваком) стварэннем серыі мантажных фільмаў «Чаму мы ваюем», у т. л. фільма «Бітва за Расію» (1943).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНІ́ЛАЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (13.2.1806, Цвярская вобл., Расія — 17.10.1854),
расійскі ваенна-марскі дзеяч. Віцэ-адмірал (1852). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1823). З 1827 служыў на гвардз. лінейным караблі «Азоў», удзельнік Наварынскай бітвы 1827 і рус.-тур. вайны 1828—29. З 1830 на Балт., з 1834 на Чарнаморскім флоце, нач. штаба эскадры М.П.Лазарава (1838—46), нач. штаба (з 1849) і фактычны камандуючы (з 1851) флотам. У Крымскую вайну 1853—56 удзельнік першага ў свеце бою паравых караблёў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Севастопальскай абароны 1854—55; смяротна паранены ў час бамбардзіроўкі праціўнікам Севастопаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКА (Іван Іванавіч) (н. 31.7.1919, в. Букарава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
гісторык. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). З 1952 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН. Гал. рэдактар час. «Советское славяноведение» (1965—86), прэзідэнт Міжнар. камісіі па славяназнаўстве (1985—90). Даследуе агр. гісторыю сярэднеўсходняга еўрап. рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і сав.-польскія адносіны.
Тв.:
Крестьянская реформа 1864 г. в Царстве Польском. М., 1962;
Прусская аграрная реформа. М., 1989;
Аграрные реформы в Австрии, Пруссии и России в период перехода от феодализма к капитализму: (Сравнит. очерк). М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎША́РАЎ (Іван Акімавіч) (28.10.1911, в. Глыбоцкае Гомельскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Беліцкі с.-г. тэхнікум (1936), Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1944). У Сав. Арміі з 1936. Удзельнічаў у баях на р. Халхін-Гол у 1939, у сав.-фінл. вайне 1939—40. У Вял. Айч вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Ленінградскім, 1-м Бел. франтах, штурман эскадрыллі блізкабамбардзіровачнага авіяпалка, нач. штаба авіяпалка. Лейтэнант К. зрабіў 157 баявых вылетаў, вызначыўся ў часпаветр. разведкі ў снеж. 1941 пад Ленінградам. З 1961 у запасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 15—16 ст. і ў Польскім каралеўстве ў 16—18 ст. Утворана ў 1471 замест Кіеўскага княства. У час заключэння Люблінскай уніі 1569 К.в. далучана да Польшчы, за выключэннем Мазырскага павета, які ўвайшоў у склад Мінскага ваяв.ВКЛ. Паводле Збораўскага дагавора 1649 некат. тэрыторыі К.в. аддадзены ў кіраванне гетмана Б.Хмяльніцкага, у 1660 зноў падпарадкаваны Польшчы. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у К.в. засталіся толькі правабярэжныя паветы (без Кіева), цэнтрам ваяводства стаў Жытомір. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэр. К.в. ўвайшла ў склад Кіеўскага і Валынскага намесніцтваў Рас. імперыі.
брытанскі ваен. і дзярж. дзеяч. Фельдмаршал (1909), граф Хартумскі (1914). З 1874 у брыт.калан. войсках на Б. Усходзе, з 1883 у Егіпце. У 1886—88, 1899 ген.-губернатар Усх. Судана. У 1892—98 галоўнакамандуючы англа-егіп. арміяй, кіраваў задушэннем паўстання махдыстаў. У часангла-бурскай вайны 1899—1902нач. штаба, з 1900 камандуючы брыт. войскамі. У 1902—09 служыў у Індыі. У 1911—14 брыт.ген. консул у Егіпце, фактычны кіраўнік краіны. З 1914 ваен. міністр Вялікабрытаніі. Загінуў у 1-ю сусв. вайну на крэйсеры «Хэмпшыр», які падарваўся на міне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШКА (Януш Станіслававіч) (каля 1568—13.1.1654),
вайсковы і дзярж. дзеяч ВКЛ. З роду Кішкаў. Вучыўся ў Падуі (Італія, 1624—26). Кальвініст, перайшоў у каталіцтва. З 1604 на вайск. службе. Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29, у т. л. Кірхгольмскай бітвы 1605, вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, вайны з Турцыяй, у т. л. Хацінскай бітвы 1621. З 1610 староста парнаўскі, з 1621 ваявода полацкі. У часвайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 абараняў Полацк (1633), вёў баі пад Смаленскам. З 1635 гетман польны, з 1640 староста дрыскі, з 1646 гетман вялікі ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́СЫ ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫЯ,
усталяваны ў дыпламат. практыцы і замацаваны ў міжнар. праве падзел дыпламат. прадстаўнікоў. Устанаўліваецца заканадаўствам асобных дзяржаў у адпаведнасці з нормамі міжнар. права. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. зносінах 1961, кіраўнікі дыпламат. прадстаўніцтваў (пасольстваў, місій) падзяляюцца на 3 класы: паслы і нунцыі (паслы Ватыкана), пасланнікі і інтэрнунцыі (пасланнікі Ватыкана), павераныя ў справах. У адпаведнасці з канвенцыяй клас, да якога павінны належаць кіраўнікі прадстаўніцтваў, вызначаецца пагадненнем паміж дзяржавамі. Парадак, якога прытрымліваюцца ў кожнай дзяржаве ў час прыёму кіраўнікоў прадстаўніцтваў, павінен быць аднолькавы ў адносінах да кожнага класа. Звычайна дзяржавы абменьваюцца дыпламат. прадстаўнікамі аднаго і таго ж класа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́ВІЧ (Максім Аляксандравіч) (н. 21.10.1958, Мінск),
бел. пісьменнік. Сын А.Махнача. Скончыў БПІ (1980). Працаваў у час. «Бярозка», з 1995 — у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Белтэлерадыёкампаніі. Друкуецца з 1985. Аўтар дэтэктыўнай аповесці «Сцэнарый смерці» (1991), трылера «Каханка д’ябла» (1992, з М.Шайбаком), зб. аповесцей і навел «Мяжа па даляглядзе» (1994), пераказу Бібліі для дзяцей (1995, з Шайбаком), п’ес «Vita brevis, або Нагавіцы святога Георгія» (паст. 1993), «Чорны квадрат» (паст. 1995; абедзве з Шайбаком), сцэнарыяў маст. тэлефільмаў «У чаканні» (1995), «Апошняя роля» (1997, з У.Сцепаненкам) і дакумент. фільмаў. Творы К. вызначаюцца наватарскімі пошукамі, адметнай стылістыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́ВІЧ (Святлана Міхайлаўна) (н. 26.8.1935, Мінск),
бел. пісьменніца, драматург. Дачка М.Клімковіча. Скончыла БДУ (1958). Працавала ў перыяд. друку, на Бел. тэлебачанні, у 1977—90 адказны рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск», з 1994 у час. «Пачатковая школа». Друкуецца з 1958. Піша казкі-п’есы пераважна для дзяцей і юнацтва «Балада пра белую вішню» (паст. 1984), «Вясновая песня» (паст. 1993), «Мілавіца» (1997) і інш. Аўтар лібрэта оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аповесці У.Караткевіча (паст. 1989). Піша таксама казкі, апавяданні, нарысы, інсцэніроўкі.