СЕЛЯЗНЁЎ Анатоль Пятровіч (н. 29.1.1923, в. Ярушнікава Кіраўскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Камышлоўскае ваеннае пях. вучылішча (1942), Свярдлоўскі юрыд.ін-т (1952). У Вял.Айч. вайну з 1944 на 1-м Бел. фронце. Рота на чале з лейт. С. вызначылася ў 1944 у баі за в. Вузляны Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) р-на Мінскай вобл., дзе адбіла 6 контратак ворага і вызваліла вёску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РА-ДУ-ЭСПІНЬЯ́СУ (Serra do Espinhaço),
група горных хрыбтоў у Бразіліі, наУ Бразільскага пласкагор’я, па правабярэжжы р. Сан-Франсіску, паміж 15—21°паўд. ш. Уласна С.-д.-Э. наз.паўд.ч. паміж 16—20°паўд. ш.Выш. да 2107 м (г. Сол). Уяўляюць сабой выхады шчыльных метамарфічных парод, пераважна кварцытаў. НаПд радовішчы жал. (Ітабіра) і марганцавых руд, а таксама алмазаў, золата. Наўсх. схілах вільготныя лясы, назах. — ксерафітныя хмызнякі і рэдкалессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПА́НАЎКА, Шпанаўка,
рака ў Брэсцкім р-не, правы прыток р.Зах. Буг. У верхнім цячэнні наз. Прырва. Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 200 км². Пачынаецца са старога прыроднага рэчышча каля левага берага канала Прырва за 200 м ад моста на аўтадарозе Рагозна—Брадзяцін, за 3 кмнаУ ад в. Рагозна. Цячэ па паўд.-зах.ч. Брэсцкага Палесся. Вусце за 2 кмнаПн ад в. Страдзеч. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ШЫНА-МО́РМАЛЬСКАЯ ГРУ́ПА БАЛО́Т,
нізінныя балоты наПд Жлобінскага р-на Гомельскай вобл., у міжрэччы рэк Дняпро і Бярэзіна. Уключае 15 балотных масіваў, якія прымыкаюць адзін да аднаго. Агульная пл. 7,1 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 5,8 тыс.га. Глыб. торфу да 9,3 м, сярэдняя — 2,6 м. Запасы торфу каля 27 млн.т. (здабываюць на паліва і на ўгнаенне). Частка выпрацаваных тэрыторый рэкультывавана. Астатняя тэр. асушана пераважна дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́БКА ВЫ́БУХУ, дыятрэма,
трубкападобны канал, утвораны пры прарыве газаў праз пласты зямной кары і запоўнены брэкчыяпадобнымі пародамі. Звязаны з глыбіннымі разломамі. У папярочніку да 1 км. На глыбіні злучаюцца дайкамі. Настараж. платформах (Паўд.-Афрыканская, Індыйская, Аўстралійская, Сібірская, Усх.-Еўрапейская) бываюць запоўнены брэкчыяпадобнымі ультраасн. магматычнымі пародамі (кімберлітамі, лампраітамі); з іх 8—10% — алмазаносныя. Найб. алмазаносных Т.в. ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Расіі (Рэспубліка Саха). На Беларусі Т.в. выяўлены на Жлобінскай седлавіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫКАТА́Ж (франц. tricotage ад tricoter вязаць),
гатовыя вырабы або палатно, што вырабляюць вязаннемнатрыкатажных машынах. Паводле структуры Т. падзяляюць на папярочнавязаны (кулірны) і асновавязаны, адзінарны і падвойны (больш шчыльны і цяжкі), гладкі і з малюнкамі; паводле прызначэння — на бялізнавы, верхні, панчошна-шкарпэтачны, пальчаткавы і інш. Кроеныя бялізнавыя вырабы, а таксама верхняе адзенне шыюць з трыкат. палатна; панчохі, шкарпэткі, пальчаткі, хусткі і інш. вырабы звычайна атрымліваюць на машынах у гатовым выглядзе. Гл. таксама Трыкатажная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́МАР Віктар Андрэевіч (2.3.1919, в. Пеліка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі. Радавы Т. вызначыўся 30.5.1944 у баі каля с. Кірчыц (Румынія); з групай знішчальнікаў танкаў падбіў 2 танкі і бронетранспарцёр праціўніка, у крытычны момант бою са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падарваў яго. У пас. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГНАЧО́Ў Фёдар Антонавіч (2.1.1913, в. Слабада Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 18.4.1986),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з жн. 1941 наПаўд., 4-м і 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення старшына У. вызначыўся 3.2.1945 у баі каля нас. пункта Ортвых (Германія), дзе прыняў на сябе камандаванне ўзводам, байцы якога адбілі 7 контратак, знішчылі 3 танкі, бронетранспарцёр і шмат жывой сілы ворага. Пасля вайны нагасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛКЕР (Walker) Дэвід (20.5.1944, г. Калумбус, штат Джорджыя, ЗША — 23.4.2001),
касманаўт ЗША. Скончыў Ваен.-марскую акадэмію ЗША (1966), школу пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1972). У 1978—96 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 8—16.11.1984 — наКК «Дыскаверы» (як пілот), 4—8.5.1989 — наКК «Атлантыс», 2—9.12.1992 — наКК «Дыскаверы» і 7—18.9.1995 — наКК «Індэвар» (як камандзір). У космасе правёў 30,2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАГРАММЕ́ТРЫЯ (ад фота... +грэч. gramma запіс + ...метрыя),
навука, якая вывучае метады вызначэння памераў, формы і становішча розных аб’ектаў у прасторы па іх адбітках на фотаздымках. Падзяляецца на ўласна Ф. (разглядае спосабы вызначэння памераў і формы аб’ектаў на плоскасці) і стэрэафотаграмметрыю (дадаткова вырашае задачы, звязаныя з пабудовай і вымярэннем стэрэаскапічных мадэлей аб’ектаў здымкі). Становішча сфатаграфаванага аб’екта вызначаюць па суадносінах паміж каардынатамі пунктаў на фотаздымку і аб’екта ў натуры. Выкарыстоўваецца ў геадэзіі, картаграфіі, касм. даследаваннях і інш.