возера ў Бешанковіцкім р-не на мяжы з Сенненскім р-нам Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнагосніца, за 18 км на У ад г.п. Бешанковічы. Пл. 5,31 км², даўж. 9,47 км, найб.шыр. 910 м, найб.глыб. 36,3 м, даўж. берагавой лініі 22,6 км. Пл. вадазбору 104 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 20—25 м (на Зда 10 м), на Пн паніжаюцца да 2 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. На Пд на выш. 1,5 і 7 м тэрасы. Берагі выш. 0,5—0,8 м пясчаныя, на Пн нізкія забалочаныя. 2 астравы агульнай пл. 0,04 га. Зона мелкаводдзя ўздоўж усх. берагоў вузкая, зах. — значна пашыраецца. Пяскі адзначаны даглыб. 7—11 м у паўд. і 4 м ў паўн.ч. катлавіны, апясчаненыя адклады — адпаведна 15—18 і 8 м. Глыбакаводная зона выслана гліністым ілам. Мінералізацыя вады да 270 мг/л, празрыстасць 3,9 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрафіі. Шыр. прыбярэжнай паласы трыснягу і чароту 5—40 м. Даглыб. 3,5—5 м растуць рдзесты, рагаліснік, эладэя, імхі. Упадаюць 3 ручаі, у т. л. з воз. Тросна, выцякае ручай у воз. Астровенскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУ́СТА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 4 км на Пн ад г. Браслаў. Пл. 13 км², даўж. 6,4 км, найб.шыр. 4,2 км, найб.глыб. 23 м, даўж. берагавой лініі 27,8 км, пл. вадазбору 223 км². Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр і нац. парк Браслаўскія азёры. Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. 5—8 м (на Пн 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі моцна парэзаныя (шмат заліваў), нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы, вылучаюцца 3 упадзіны, раздзеленыя мелямі і 7 астравамі (агульная пл. 2,58 км², найб. Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона даглыб. 3 м пясчаная, пясчана-галечная, радзей гліністая і сапрапелістая. Глыбакаводная ч. выслана ілам і сапрапелем. Мінералізацыя вады да 200 мг/л, празрыстасць летам каля 5 м, зімой да 10 м. Мезатрофнае. Зарастае да 45% пл. возера. Даглыб. 6—7 м растуць харавыя водарасці, эладэя, рагаліснік, рдзесты. На З упадае р. Акмяніца. С. злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельна. Сцёк праз пратоку ў воз. Войса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРО́ПЕЦКА-ХО́ЛМСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
наступальная аперацыя сав. войск 3-й (ген.-лейт. М.А.Пуркаеў) і 4-й (ген.-палк. А.І.Яроменка) ударных армій Паўн.-Зах. (з 22 студз. ў складзе Калінінскага) фронту 9 студз. — 6 лютага, праведзеная на завяршальным этапе Маскоўскай бітвы 1941—42 у Вял.Айч. вайну. Сав. камандаванне ставіла задачу сіламі гэтых армій разграміць групоўку праціўніка на стыку груп ням. армій «Поўнач» і «Цэнтр». 9 студз.сав. арміі перайшлі ў наступленне і прасунуліся на З на 25—30 км. У пач. лютага 3-я ўдарная армія выйшла на подступы даг.Вял. Лукі Пскоўскай вобл., 4-я ўдарная — да гарадоў Веліж і Дзямідаў Смаленскай вобл., а яе 249-я стралк. дывізія прарвалася да Віцебска. Ням. камандаванне перакінула на гэты напрамак 4 пях. дывізіі з Зах. Еўропы, таму сав. войскі перайшлі да абароны. У выніку Т.-Х.а. Чырв. Армія прасунулася да 250 км, абышла з ПнЗ ржэўска-вяземскую, з Пд дзямянскую групоўкі праціўніка, стварыўшы ўмовы для іх разгрому; у лініі ням. фронту ўтварыліся т.зв. Віцебскія «вароты». У наступленні на Віцебскім напрамку сав. войскам вял. дапамогу аказалі партызаны Суражскай партыз. зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБРЫ́ЧНА-ЗАВО́ДСКАЯ СЯМІГО́ДКА (ФЗС),
агульнаадукацыйная школа, у аснове якой спалучэнне вытв. працы вучняў з іх выхаваннем і навучаннем.
Узніклі ў 1926 у сувязі з політэхнізацыяй навучання, ствараліся пры фабрыках і заводах або прымацоўваліся да іх. Пры кожнай ФЗС павінна была працаваць майстэрня для 1—4 груп (класаў) школы, а з 5-й групы дзеці працавалі ў цэхах прадпрыемства. У сістэме адукацыі ФЗС адпавядала 7-гадовай школе, навучанне праводзілася па праграмах гар. сямігодак, прыстасаваных давытв. навучання. Вучні, якія скончылі ФЗС, маглі паступаць у 8-ы клас сярэдняй школы ці ў сярэднюю прафес.навуч. ўстанову. Праграмна і па метадах сваёй працы ФЗС увязваліся з фабрычна-заводскага вучнёўства школамі і былі іх базай. З 1930 усе школы гарадоў і буйных мястэчак прымацоўваліся да фабрык, з-даў і прадпрыемстваў камунальнага характару, звычайныя 7-гадовыя агульнаадук. школы скасоўваліся. Вытв. навучанне стала прыярытэтным, школа павінна была зліцца з вытв-сцю і ператварыцца ў цэх завода. У 1926/27 навуч.г. ў БССР працавала 14 ФЗС, у 1929/30—143, да канца 1930 каля 90% сямігодак прымацавана да прадпрыемстваў і калгасаў. У 1934 адноўлены агульнаадук. школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАРНО́БЫЛЬСКІ ШЛЯХ»,
грамадскія акцыі па ўшанаванні памяці ахвяр Чарнобыльскай катастрофы 1986. Упершыню праведзена 30.9.1989 у Мінску па ініцыятыве прадстаўнікоў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», дэпутатаў Вярх. Савета Беларусі, вучоных з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У рамках акцыі адбылося несанкцыяніраванае шэсце і мітынг (удзельнічала больш за 20 тыс.чал.). Яго ўдзельнікі прынялі «Ухвалу» з заклікам да ўлад распрацаваць рэальную праграму выратавання ахвяр аварыі, прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў рэспублікі, якія стварылі атмасферу сакрэтнасці вакол вынікаў трагедыі, садзейнічаць развіццю дэмакратыі ў БССР. Працягам гэтай акцыі стала Асамблея «Ч.ш.» (25—26.11.1989), якая прыняла «Дэкларацыю аб неабходнасці прыняцця тэрміновых мер па пераадоленні вынікаў аварыі на ЧАЭС», «Зварот да II з’езда народных дэпутатаў СССР» і «Зварот да народаў свету» з просьбай аб дапамозе. У час «Ч.ш.» 26.4.1991 з нагоды 5-й гадавіны аварыі ў Мінскім кафедральным саборы адбылося набажэнства, на пл. Бангалор устаноўлены мемарыяльны знак «Ахвярам Чарнобыля». Найб. грамадскі рэзананс меў «Ч.ш.» 26.4.1996 з нагоды 10-й гадавіны трагедыі (удзельнічала больш за 50 тыс.чал.). Акцыя суправаджалася супрацьстаяннем паміж яе ўдзельнікамі і сіламі аховы парадку. З 1996 «Ч.ш.» праводзіцца штогод 26 крас. ў Мінску і шэрагу інш. гарадоў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФУ́ЦЫЙ, Кун-цзы (каля 551 дан. э., цяпер г. Цюйфу правінцыі Шаньдун, Кітай — 479 дан. э.),
старажытнакітайскі мысліцель, заснавальнік канфуцыянства. Паходзіў са збяднелага знатнага роду. Каля 530 дан. э. пачаў актыўную настаўніцкую дзейнасць, каля 510 запрошаны да двара правіцеля Лу. У 502—497 займаў шэраг дзярж. пасад, у т. л.найвыш. суддзі царства Лу. Прымушаны да адстаўкі, 14 гадоў вандраваў амаль па ўсіх тагачасных кіт. царствах. У 484 вярнуўся і прысвяціў сябе заняткам з вучнямі, рэдагаванню помнікаў стараж.-кіт. пісьменства, збіранню нар. і прыдворнай паэзіі, апрацоўцы хронікі царства Лу. Дзейнасць К. супала з перыядам заняпаду ўлады дынастыі Чжоў і распаду традыц. грамадскіх сувязей. Імкненне да аднаўлення парушанага грамадскага ладу лягло ў аснову яго маральнага і сац. вучэння, у якім ён ідэалізаваў раннефеад. мінулае часоў панавання першых уладароў з дынастыі Зах. Чжоў. К. прыпісваюць рэдагаванне або аўтарства (частковае) Пяцікніжжа канфуцыянскага канона («Кніга перамен», «Кніга песень», «Кніга дакументаў», «Запіскі пра звычаі», «Вёсны і восені» — хроніка царства Лу). Асн. погляды К. выкладзены ў кн.: «Гутаркі і меркаванні» (напісана яго вучнямі і паслядоўнікамі), «Вялікае вучэнне» і «Дактрына сярэдзіны» (апрацаваны ўнукам К.), у трактаце «Мэн-цзы», напісаным яго паслядоўнікам Мэн-цзы. Гэтыя кнігі разам складаюць Чатырохкніжжа канфуцыянскага канона.
Літ.:
Семененко И.И. Афоризмы Конфуция. М., 1987;
Переломов Л.С. Конфуций: жизнь, учение, судьба. М., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́НАПІС,
старажытнае пісьмо, знакі якога складаліся з груп клінападобных рысачак. Рысачкі выціскаліся на паверхні кавалка мяккай гліны завостранымі палачкамі, якія ўваходзілі ў гліну пад вуглом і стваралі клінападобнае заглыбленне. Сырой гліне надавалася форма пліткі, конуса, цыліндра або прызмы, якія потым абпальваліся для захоўвання нанесеных знакаў. К. карысталіся народы Пярэдняй Азіі.
Узнік у 4-м тыс.дан.э. ў Шумеры, пазней быў прыстасаваны да вавілонскай, асірыйскай, хецкай, хурыцкай, эламскай, урарцкай і інш. моў. Паходжанне К. — ідэаграфічна-рэбуснае, з сярэдзіны 3-га тыс.дан.э. — славесна-складовае пісьмо. Клінападобныя знакі — вынік паступовай схематызацыі малюнкаў, з дапамогай якіх шумеры каля 3-га тыс.дан.э. пачалі графічна перадаваць назвы канкрэтных прадметаў і абстрактных паняццяў (гл.Ідэаграфічнае пісьмо). Першапачаткова клінапісная графіка налічвала каля 1000 абазначэнняў розных складоў і каля 20 тыс.ідэаграм і дэтэрмінантаў. Кліны размяшчаліся гарызантальна 𒀸, вертыкальна <SIGN>, пад рознымі вугламі <SIGN>, <SIGN>. Напрамак пісьма спачатку быў верт., слупкамі справа налева, пазней — радковы злева направа. К. праіснаваў каля 4 тыс. гадоў. Найб. познія яго помнікі разнастайныя па жанрах (рэліг. і навук. тэксты, дакументы, слоўнікі, эпас), адносяцца да 6—4 ст.дан.э. (Стараж. Персія). Стараж.-перс. К., які меў толькі 41 складовы знак, расшыфраваў у 1802 ням. мовазнавец Г.Ф.Гротэфенд. Хецкія тэксты першы прачытаў чэш. філолаг Б.Грозны ў 1915.
Літ.:
Дьяконов И.М. Языки древней Передней Азии. М., 1967;
Фридрих И. История письма: Пер. с нем. М., 1979.
А.Я.Міхневіч.
Узор вавілона-асірыйскага клінапісу. Надпіс асірыйскага цара Тыглатпаласара I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́НХЕНДЖ (Stonehenge),
адно з буйнейшых мегалітычных збудаванняў, найб. знакаміты брытанскі хендж, унікальны ў архітэктурных адносінах. Знаходзіцца каля г. Солсберы (Вялікабрытанія), абкружаны комплексам курганных могільнікаў і рытуальных помнікаў. Складаецца з 3 збудаванняў, узведзеных на адным і тым жа месцы ў розныя часы. Першае мае акруглую форму дыям. 115, 8 м. Складалася з рова і ўнутр. вала, парушанага праходам. З унутр. боку вала знаходзілася кола з 56 ям (т.зв. ямы Обры), у некаторых з іх былі рэшткі крэмацыі. Датуецца 2180 ± 105—1848 ± 275 дан.э. Другое збудаванне складалася з 2 канцэнтрычных колаў вертыкальна пастаўленых 82 блокаў блакітных камянёў у цэнтры стараж. вала. Да яго ідзе «шлях» з 2 паралельных валоў і рова (т.зв. «Авеню»). Датуецца 1720 ± 150—1620 ± 110 дан.э. Трэцяе збудаванне складалася з вертыкальна пастаўленых адшліфаваных сарсенавых блокаў выш. 8,5 м і масаю больш за 20 т кожны, на якія зверху былі пакладзены пліты. Збудаванне ўяўляла сабой замкнёнае кола дыям. 30 м вакол 5 трылітаў (2 камяні, зверху перакрытыя каменнай плітой), якія абкружалі ляжачы гарызантальна т.зв. алтарны камень. На адным з блокаў выразана выява кінжала, на шматлікіх — сякеры, датуецца 1500—1400 дан.э. Апошняя стадыя існавання С. датуецца 1240 ±105 дан.э. Лічаць, што С. з’яўлялася не толькі храмам, магчыма, звязаным з культам сонца, але і адной са старажытнейшых астранамічных абсерваторый. С. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Іл.гл. таксама даарт.Мегалітычныя збудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛА́,
кідальны снарад для стральбы з лука, арбалета, самастрэла, духавога ружжа і некат. відаў кідальных машын. Найб. распаўсюджаная С. для лука складалася з дрэўка даўж.да 120 см (з прамаслойнага дрэва ці трыснягу), наканечніка (з крэменю, косці, бронзы, жалеза), апярэння (з пер’я птушак, лісця дрэў і інш.), вушка (прылада для ўпору на цеціву, з косці ці рогу)’.
На тэр. Беларусі лук і С. вядомы з неаліту, пашыраны ўсх.-еўрап. тронкавыя С. з утулкавымі наканечнікамі. У 4—3 ст.дан.э. на Пд Беларусі ў выніку кантактаў са скіфамі з’явіліся бронзавыя наканечнікі С. з трыма і дзвюма лопасцямі. Да сярэдзіны 1-га тыс.н.э. трохлопасцевыя жалезныя наканечнікі вядомы на З Беларусі і ў Літве. У 10—11 ст. з пашырэннем кальчуг і інш.метал. даспехаў яны выйшлі з ужытку. З жал. веку да канца 18 ст. (да выцяснення агнястрэльнай зброяй) у ваен. практыцы і для палявання выкарыстоўвалі С. з пляскатым наканечнікам. Гранёныя наканечнікі С. вядомы з канца 1-га тыс. н.э.
У наш час С. выкарыстоўваюцца для спарт.стральбы з лука.
Г.М.Сагановіч, У.П.Ксяндзоў.
Даарт.Страла: 1 — крамянёвы наканечнік стралы з гарадзішча Мыслі Капыльскага раёна (1—4 ст.); 2 — жалезныя наканечнікі стрэл з селішча Струга Столінскага раёна (7—9 ст.); 3 — страла з Паўночнай Індыі з чатырохлопасцевым апярэннем і доўгім шасцігранным наканечнікам для прабівання кальчугі; 4 — японская страла з вілападобным стальным наканечнікам; 5 — рытуальная страла індзейцаў племя сіу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РАЖСКАЯ НІЗІ́НА.
На ПнУ Беларусі ў Віцебскай вобл., частка на тэр. Смаленскай вобл. (Расія). Фізіка-геагр. раён Беларуска-Валдайскай правінцыі (акруга Бел. Паазер’я). Мяжуе з Гарадоцкім узв. на З і Віцебскім узв. — на Пд. Выш. 150—160 м. Пл. каля 900 км².
Прымеркавана даАршанскай упадзіны. У асадкавай тоўшчы вылучаны магутныя (да 1500 м і болей) адклады верхняга дакембрыю (пяскі, пясчанікі, алеўрыты, гліны), дэвонска-каменнавугальнага (да 200 м; вапнякі, даламіты, мергелі, гліны) і юрска-антрапагенавага (да 190 м; мел, мергелі, пяскі, супескі, гліны) комплексаў. Фарміраванне паверхні С.н. звязана з акумуляцыйнай і абразійнай дзейнасцю Суражскага прыледавіковага вадаёма, які існаваў у браслаўскі стадыял паазерскага зледзянення. Пазней вадаём быў спушчаны ракой Зах. Дзвіна каля г. Віцебск. Нізіна запоўнена азёрна-ледавіковымі глінамі і алеўрытамі, на ўскраінах пашыраны флювіягляцыяльныя адклады (жвір, пяскі, супескі), у асобных месцах марэнныя суглінкі. Карысныя выкапні: лёгкаплаўкія гліны, даламіт, буд. пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, торф.
Паверхня пласкахвалістая з эолавымі ўзгоркамі і парабалічнымі дзюнамі, лагчынамі, азёрнымі катлавінамі. Адносныя перавышэнні рэльефу 2—3 м, да 10 м (дзюнны рэльеф). Нізіну дрэніруюць р.Зах. Дзвіна з прытокамі Каспля, Усвяча з Аўсянкай. Даліны маюць па 2—3 эразійна-акумулятыўныя тэрасы. Найб. азёры Вымна, Цёста, Сясіта. Сярэдняя т-растудз. -7,8 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 620 мм за год. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-глеістыя і тарфяна-балотныя. Пад лесам каля 30%, лясы хваёвыя, асінавыя, бярозавыя, чорнаальховыя, трапляюцца дамешкі ясеню, клёну, ліпы і інш. Балоты вярховага тыпу. Пад ворывам да 20%. У межах С.н. біял. заказнік Запольскі.