кідальны снарад для стральбы з лука, арбалета, самастрэла, духавога ружжа і некат. відаў кідальных машын. Найб. распаўсюджаная С. для лука складалася з дрэўка даўж. да 120 см (з прамаслойнага дрэва ці трыснягу), наканечніка (з крэменю, косці, бронзы, жалеза), апярэння (з пер’я птушак, лісця дрэў і інш.), вушка (прылада для ўпору на цеціву, з косці ці рогу)’.
На тэр. Беларусі лук і С. вядомы з неаліту, пашыраны ўсх.-еўрап. тронкавыя С. з утулкавымі наканечнікамі. У 4—3 ст. да н.э. на Пд Беларусі ў выніку кантактаў са скіфамі з’явіліся бронзавыя наканечнікі С. з трыма і дзвюма лопасцямі. Да сярэдзіны 1-га тыс.н.э. трохлопасцевыя жалезныя наканечнікі вядомы на З Беларусі і ў Літве. У 10—11 ст. з пашырэннем кальчуг і інш.метал. даспехаў яны выйшлі з ужытку. З жал. веку да канца 18 ст. (да выцяснення агнястрэльнай зброяй) у ваен. практыцы і для палявання выкарыстоўвалі С. з пляскатым наканечнікам. Гранёныя наканечнікі С. вядомы з канца 1-га тыс. н.э.
У наш час С. выкарыстоўваюцца для спарт.стральбы з лука.
Г.М.Сагановіч, У.П.Ксяндзоў.
Да арт.Страла: 1 — крамянёвы наканечнік стралы з гарадзішча Мыслі Капыльскага раёна (1—4 ст.); 2 — жалезныя наканечнікі стрэл з селішча Струга Столінскага раёна (7—9 ст.); 3 — страла з Паўночнай Індыі з чатырохлопасцевым апярэннем і доўгім шасцігранным наканечнікам для прабівання кальчугі; 4 — японская страла з вілападобным стальным наканечнікам; 5 — рытуальная страла індзейцаў племя сіу.