НАЎЕ́ (Navier) Луі Мары Анры (15.2.1785, г. Дыжон, Францыя — 23.8.1836),
французскі інжынер і вучоны, адзін з заснавальнікаў тэорыі пругкасці. Чл. Парыжскай АН (1824). Скончыў Політэхн. школу (1804) і Школу мастоў і дарог (1806), у якіх і працаваў. Навук. працы пабуд. механіцы, тэорыі пругкасці, супраціўленні матэрыялаў, гідраўліцы і гідрамеханіцы. Вывеў агульныя ўраўненні раўнавагі і руху пругкага цела, ураўненні руху несціскальнай вязкай вадкасці (Н. — Стокса ўраўненні), распрацаваў метад разліку вісячых мастоў. Аўтар першага падручніка па супраціўленні матэрыялаў.
Літ.:
Тимошенко С.П. История науки о сопротивлении материалов: Пер. с англ.М., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РБАХ, Поербах (Purbach, Peuerbach) Георг (30.5.1423, Поербах, Аўстрыя —8.4.1461), аўстрыйскі астраном і матэматык. З 1450 праф. Венскага ун-та. Займаўся складаннем і ўдасканаленнем астр. табліц, праводзіў даследаванні па трыганаметрыі. Першы ў Зах. Еўропе выклаў пталамееву тэорыю эпіцыклаў у трактаце «Новая тэорыя планет» (выд. ў 1472), які доўгі час з’яўляўся навуч. дапаможнікам па астраноміі. Працаваў таксама над удасканаленнем перакладу твораў Пталамея. Разам са сваім вучнем Рэгіямантанам напісаў кнігу «Кароткае выкладанне вялікага твора Пталамея» (выд. 1543).
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ ПАЛА́Ц.
Існаваў у 2-й пал. 16—1-й пал. 20 ст. ў г. Рагачоў Гомельскай вобл.Па традыцыі наз. замкам Боны, сапраўдная назва невядомая. У 19 ст. выкарыстоўваўся як правіянцкі склеп. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак (21 × 14 м) быў накрыты вальмавым дахам. Вуглы ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, якія па вышыні даходзілі да сярэдзіны 2-га паверха. На верхні паверх вяла адкрытая галерэя з лесвіцай, вырашаная на гал. фасадзе цыркульнай аркадай. У аздабленні фасадаў былі выкарыстаны элементы рэнесансавай ордэрнай пластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЛЬЕ́ Карл Францавіч (20.4.1814, Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.4.1858),
расійскі прыродазнавец, біёлаг-эвалюцыяніст. Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1833). З 1840 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, палеанталогіі, тэарэт. біялогіі. Адхіляў вучэнне пра нязменнасць відаў, сцвярджаў, што вопыт вывядзення новых парод і акліматызацыя жывёл — ключ для разумення рухальных сіл эвалюцыі. Развіваў ідэі пра адзінства арганізма і ўмоў існавання, даказаў прычынную залежнасць эвалюцыі жывых форм ад змены навакольнага асяроддзя, развіваў дадарвінаўскую матэрыяліст. тэорыю арган. свету. Засн.навук. школу заолагаў-эвалюцыяністаў, распрацаваў праграму даследаванняў па экалогіі жывёл і зоапсіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНО́ЎКА,
рака ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р.Асцёр (бас.р. Дняпро). Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 201 км². Пачынаецца за 3 км на З ад в. Склімін, вусце на ўскраіне в. Хадунь. Цячэ папаўд.-ўсх. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, шыр. 0,5—1,5 км. Пойма двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, шыр. 100—200 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні пашыраецца да 500 м. Рэчышча на працягу 15 км каналізаванае, на астатніх участках звілістае, шыр. 5—10 м, у вярхоўі перасыхае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМЯШЧА́ЛЬНІЦТВА,
выкананне работнікам апрача сваёй асноўнай іншай работы, якая рэгулярна аплачваецца, на ўмовах прац. дагавора. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь сумяшчальнікам можа быць любы работнік незалежна ад яго спецыяльнасці, кваліфікацыі, памеру зарплаты. С. дапускаецца і па месцы асн. работы, і ў інш. прадпрыемстве, установе, арг-цыі. Пры С. забараняецца прыём на работу цяжарных жанчын і асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, а таксама сумесная служба сваякоў, звязаная з непасрэднай падпарадкаванасцю і падкантрольнасцю, і ў некат. інш. выпадках. Парадак афармлення на работу па С. рэгулюецца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОД (Todd) Александэр (2.10.1907, г. Глазга, Вялікабрытанія — 10.1.1997),
англійскі хімік-арганік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1942), у 1975—80 яго прэзідэнт. Замежны чл.АНСССР (1982). Вучыўся ва ун-тах г. Глазга, Франкфурта-на-Майне і Оксфардскім ун-це. З 1938 праф. Манчэстэрскага, у 1944—71 — Кембрыджскага ун-таў. У 1952—64 старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета Вялікабрытаніі панавук. палітыцы. Навук. працы па хіміі нуклеатыдаў, нуклеатыдных каферментаў і нуклеінавых кіслот. Устанавіў асн. прынцып хім. будовы рыбануклеінавых кіслот (1953). Ажыццявіў першы сінтэз дынуклеатыда (1955). Нобелеўская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭАТРА́ЛЬНЫ МІНСК»,
часопіс Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. Выходзіў у 1961—90 у Мінску на бел. мове 6 разоў на год. Асвятляў найб. значныя падзеі тэатр. жыцця (фестывалі, конкурсы, агляды і інш.). Спец. выпускі прысвячаліся асобным т-рам з нагоды юбілею, гастроляў і важным у гісторыі культуры Беларусі датам. Меў рубрыкі: «Праграмы спектакляў», «Рэцэнзіі», «Творчыя партрэты», «Старонкі гісторыі», «Кніжная паліца», у якіх змяшчаліся праграмы бягучага рэпертуару мінскіх т-раў, артыкулы па тэорыі і гісторыі тэатр. мастацтва, рэцэнзіі на прэм’еры і кнігі па т-ры, творчыя партрэты дзеячаў сцэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ЖЫК Яўген Іванавіч (н. 28.10.1938, в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1972), праф. (1993). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Магілёўскі маш.-буд.ін-т (1965), дзе і працаваў (у 1973—75 дэкан ф-та, з 1975 прарэктар). У 1992—2003 рэктар Магілёўскага ун-та харчавання. Навук. працы па даследаванні працэсаў распрацоўкі грунтоў выбухова-мех. спосабам. Распрацаваў методыку мадэліравання вышэйназваных працэсаў і рэкамендацыі па вызначэнні параметраў рабочых органаў выбухова-мех. дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКА́НЫ (Jacanae),
падатрад птушак сям. сеўцападобных; зрэдку паінш. класіфікацыі сям. ў падатр. кулікоў. 1 сям., 6 родаў, 7 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Жывуць на зарослых вадаёмах. Найб. вядомыя Я.: амерыканская (Jacana spinosa), аўстралійская (Irediparra gallinacea), афрыканская (Actophilornis africanus) і інш.
Даўж. цела 16—53 см. Афарбоўка апярэння рыжая або бронзава-карычневая. Крылы шырокія, на згібе крыла рагавая шпора. Ногі з вельмі доўгімі кіпцюрамі і пальцамі, якія дазваляюць лёгка бегаць па лісці водных раслін. Нясуць 3—6 яец. Кормяцца парасткамі, насеннем, насякомымі, малюскамі.