ЧЫ́ЖЫК Яўген Іванавіч (н. 28.10.1938, в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1972), праф. (1993). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Магілёўскі маш.-буд. ін-т (1965), дзе і працаваў (у 1973—75 дэкан ф-та, з 1975 прарэктар). У 1992—2003 рэктар Магілёўскага ун-та харчавання. Навук. працы па даследаванні працэсаў распрацоўкі грунтоў выбухова-мех. спосабам. Распрацаваў методыку мадэліравання вышэйназваных працэсаў і рэкамендацыі па вызначэнні параметраў рабочых органаў выбухова-мех. дзеяння.

Тв.:

Землеройно-транспортные машины. Могилев, 1992.

т. 17, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)