сялянска-плебейская ерэтычная секта 13 — пач. 15 ст. ў Паўн. Італіі. Засн. ў 1260 у г. Парма рамеснікам Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сац. і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысц. апосталаў (адсюль назва), выступалі супраць феад. дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена II Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 узняў паўстанне, якое задушана ў 1307. Апастолікі прапаведавалі свае ідэі ў Паўн. Італіі, Паўд. Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЭ-КАРАЛЕ́ЎСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў амер. калоніях Іспаніі ў 16 — пач. 19 ст., якою кіраваў віцэ-кароль. Першае віцэ-каралеўства — Новая Іспанія, створана ў 1535, у яго ўвайшлі тэр. Мексікі і большая ч.Цэнтр. Амерыкі. У Паўд. Амерыцы ў 1542 утварылася віцэ-каралеўства Перу, з якога ў 1739 вылучана віцэ-каралеўства Новая Гранада (тэр. Калумбіі, Панамы, Венесуэлы, Эквадора), у 1776 — віцэ-каралеўства Рыо-дэ-Ла-Плата (тэр. Аргенціны, Парагвая, Уругвая, Балівіі). Існавалі да Вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМІЛЬКА́Р БА́РКА (Hamilcar Barca; ? — 229 да н.э.),
карфагенскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Бацька Ганібала. У 1-й Пунічнай вайне (264—241 да н.э.) атрымаў шэраг перамог над рымлянамі ў Сіцыліі (з 247 да н.э.). Пасля паражэння ў 242 карфагенскага флоту пры Эгадскіх а-вах па даручэнні свайго ўрада заключыў мір з Рымам. У 241—238 удзельнічаў у задушэнні паўстання рабоў, наёмнікаў і мясц. лівійскага насельніцтва. У 237—229 заваяваў паўд.-зах. частку Іспаніі, загінуў у час аблогі аднаго з гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАЛА́ (стараж.-яўр., літар. паданне),
містычная плынь у іудаізме. Аб’яднала пантэістычную пабудову неаплатанізму і міфалагемы гнастыцызму з верай у Біблію як свет сімвалаў. Узнікла ў 9 ст., развіццё атрымала ў 13 ст. сярод яўрэяў Іспаніі і Праванса (Францыя), у 15 ст. распаўсюдзілася сярод хрысціянскіх вучоных Еўропы. Вучэнне К. — кабалістыка прапаведуе пошук асновы ўсіх рэчаў у лічбах і літарах яўр. алфавіта, лекавых сродкаў — у амулетах і формулах. Заснавана на веры, што пры дапамозе спец. рытуалаў і малітваў чалавек можа ўмешвацца ў боска-касм. працэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПСІ́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту і мезаліту (9—5-е тыс. да н. э.), пашыраная ў Паўн. Афрыцы і краінах Міжземнамор’я. Назва ад стаянкі ў г. Гафса (Капса) у Тунісе. Насельніцтва займалася паляваннем і збіральніцтвам. Адметная рыса паселішчаў — вял. скопішчы ракавін уперамешку з касцямі жывёл. З крамянёвых прылад найб. характэрны мікраліты, якія служылі ўкладышамі для складаных прылад і наканечнікамі стрэл. Знойдзены таксама абломкі пасудзін са шкарлупін страусавых яец. Магчыма, менавіта капсійцы стварылі стараж. наскальныя выявы ў Паўн. Афрыцы і Усх.Іспаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́РА (Navarra),
аўтаномная вобласць на ПнІспаніі, у паўд. адгор’ях Зах. Пірэнеяў. Пл 10,4 тыс.км². Нас. каля 550 тыс.чал. (1997). У адм. адносінах утварае прав. Навара. Адм. ц. — г. Памплона. Рэльеф горны (пік Ані, 2504 м). Клімат умераны. За год выпадае 500—1000 мм ападкаў. У гарах захаваліся шыракалістыя лясы. Вырошчваюць пшаніцу, цукр. буракі, агародніну. Вінаградарства і садоўніцтва. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Прам-сць: металург., металаапр., хім., дрэваапр., папяровая, харч., у т. л.цукр. і вінаробчая, гарбарна-абутковая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАГО́НСКАЯ РАЎНІ́НА,
міжгорная раўніна на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, паміж Пірэнеямі, Іберыйскімі і Каталонскімі гарамі. Даўж. каля 300 км, шыр. да 120 км. Паверхня — узгорыстая раўніна выш. да 250 м, паблізу гор да 500—700 м. З ПнЗ на ПдУ па Аравійскай раўніне цячэ р. Эбра. Клімат субтрапічны кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. 8 °C, ліп. 24 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. Пераважае сухі стэп (расліннасць тыпу гарыга), месцамі паўпустыня. Даліна р. Эбра шчыльна заселена. На Аравійскай раўніне — г. Сарагоса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ВІЛА (Avila),
горад у Іспаніі, на Пдаўт. вобласці Кастылія-Леон. Адм. ц. правінцыі Авіла. 46 тыс.ж. (1991).
У старажытнасці фінікійская, пасля рымская калонія. У 8 ст. заваявана арабамі, у 11 ст. адваявана хрысціянамі і стала аб’ектам дынастычнай барацьбы паміж Арагонам і Кастыліяй. У 1482—1808 у Авіле быў ун-т. Горад захаваў сярэдневяковую і рэгулярную планіроўку, жылыя дамы 13 ст., умацаваныя палацы 15—16 ст., гранітныя гар. сцены 11 ст., раманска-гатычны сабор (12—14 ст.), цэрквы (12—15 ст.), манастыр (1636) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕС-І-БА́ЭС ((Gómez y Báez) Максіма) (18.11.1836, г. Бані, Дамініканская Рэспубліка — 17.6.1905),
адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. руху кубінскага народа. У 1861—65 удзельнічаў у вайне за незалежнасць Дамініканскай Рэспублікі ад Іспаніі. У час нац.-вызв. вайны 1868—78 на Кубе стаў генералам арміі паўстанцаў, на чале якіх разбіў ісп. войскі каля Пала-Сека (1873), Наранха (1874), Гуасімаса (1874) і інш. Пазней у эміграцыі. З крас. 1895 зноў на Кубе, галоўнакаманд. арміяй паўстанцаў. Пасля ісп.-амер. вайны 1898 і акупацыі Кубы войскамі ЗША (студз. 1899) быў вымушаны распусціць сваю армію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦАВЕ́Ц (Сяргей Іванавіч) (6.7.1909, в. Бараўцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.9.1939),
двойчы Герой Сав. Саюза (22.2 і 29.8.1939). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1932), школу паветр. бою (1936). Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 (збіў больш за 30 самалётаў ворага), у 1939 баёў на р. Халхін-Гол (збіў 12 самалётаў праціўніка, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка). Загінуў у авіякатастрофе каля пас. Балбасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, в. Моўчадзь Баранавіцкага р-на яму пастаўлены помнікі.