ВІ́ЦЕБСКІ ЧЫГУ́НАЧНЫ ВАКЗА́Л Пабудаваны ў 1866, калі праз Віцебск была пракладзена Рыга-Арлоўская чыгунка. У Вял.Айч. вайну пашкоджаны. У 1954 узведзены новы будынак вакзала (арх. Б.Мезенцаў). У аб’ёмна-прасторавым вырашэнні сіметрычнага прамавугольнага ў плане цаглянага будынка дамінуе цэнтр. аб’ём з 2—4-павярховымі бакавымі крыламі. Кампазіцыя гал. фасада цэнтр. аб’ёму заснавана на рытме 3 буйных арачных праёмаў на ўсю вышыню. У архітэктуры фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаны дэкар.элементы класічнай спадчыны: пілястры, капітэлі, паўкалоны і інш. Інтэр’еры апрацаваны мармурам, тынкам, гіпсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́ДЫ РЭЛІГІ́ЙНЫЯ,
абрады, заснаваныя на эмацыянальна-вобразным ўвасабленні рэліг. ідэй і ўяўленняў; знешняя форма праяўлення рэлігійнасці. Кожная рэлігія мае сваю сістэму і рэгламентацыю абрадаў рэлігійных. Іх разнастайнасць абумоўлена асаблівасцямі веравучэння і нац.-этнічнымі традыцыямі, умовамі жыцця веруючых людзей. Напр., у хрысціянстве важнейшыя магічныя культавыя абрады, якія, паводле царк. веравучэння, надаюць людзям цудадзейную моц («боскае хараство») — таінствы: хрышчэнне, мірапамазанне, прычашчэнне, споведзь, царк. шлюб, ялееасвячэнне, пасвячэнне ў духоўны сан. У абрадах рэлігійных беларусаў цесна пераплятаюцца язычніцкія і хрысц.элементы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ (Ян) (1811, г. Сянно Віцебскай вобласці — 1872),
бел. скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Вільні пад кіраўніцтвам Р.Слізеня, К.Ельскага. Ствараў пераважна медальёны, бюсты гіст. асоб і дзеячаў культуры Беларусі, Польшчы, Літвы: М.Рэя (1856), К.Ельскага (1853), М.Балінскага (1857), У.Сыракомлі (1856), Ю.Корсака (1853), Т.Нарбута (1856), Б.Панятоўскага (1850), Ю.Нямцэвіча (1850), Я.Каханоўскага (1855), Я.Тышкевіча (1856) і інш. (Нац. музей у Варшаве). Кампазіцыі бюстаў тыпу ант. гермы, элементы ўмоўнасці спалучаюцца з перадачай рэаліст. рысаў мадэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕШАНКО́ВІЦКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю візант. кірунку. Пабудавана ў 1870 з цэглы ў цэнтры г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Цэнтрычны крыжова-купальны 5-купальны храм. Вертыкальная накіраванасць кампазіцыі ўзмацняецца адсутнасцю гарыз. чляненняў, верт. выцягнутасцю фасадных плоскасцяў, выкарыстаннем лапатак на ўсю вышыню фасадаў, высока ўзнятых вузкіх арачных аконных праёмаў і нішаў, вял. цокальнага падмурка. У арх. дэкоры выкарыстаны элементыстараж.-рус. дойлідства. Унутраная прастора дынамічна расчынена ў светлавы барабан, моцная канструкцыя якога трымаецца на ветразях і 4 масіўных слупах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Аляксандр Гіршавіч) (н. 3.9 1938, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў БПІ (1960) і БДУ (1967). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, адначасова ў 1985—90 праф.БПІ. Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні, камп’ютэрнай графіцы і геам. мадэляванні тэхн. аб’ектаў.
Тв.:
Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. Мн., 1970 (у сааўт.);
Автоматизация инженерно-графических работ с помощью ЭВМ. Мн., 1980;
Пакет программ машинной графики для ЕСЭВМ. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАФО́Н (ад геа... + ...фон),
прыёмнік гукавых хваль, што распаўсюджваюцца ў верхніх слаях зямной кары. Найб. дасканалыя геафоны (разведачныя сейсмографы) маюць эл.-мех. пераўтваральнікі, з дапамогай якіх ваганні глебы пераўтвараюцца ў ваганні эл. току, узмацняльнікі сігналаў і рэгістравальныя шлейфавыя асцылографы. Геафон з адчувальным элементам з п’езакварцу наз. п’езагеафонам. Выкарыстоўваюцца пры акустычнай разведцы горных парод, у вайсковай справе (выяўленне сапёрных работ праціўніка), у горнавыратавальнай службе (адчувальныя элементыгеамагнітафонаў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗО́Х (Уладзімір Васілевіч) (1.8.1934, в. Прудзішчы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 23.8.1981),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1958), дзе і працаваў з 1961, адначасова з 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па імпульснай тэхніцы, ядз. электроніцы, аналізе і сінтэзе інфармацыйна-вымяральных сістэм.
Тв.:
Новые аспекты временных измерений в ядерной спектроскопии (у сааўт.) // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1965. Т. 29, № 7;
Элементы теории информации. Мн., 1974 (разам з Я.І.Боўбелем, І.К.Данейкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЧ (ад ням. Kitsch таннасць, безгустоўнасць),
стэрэатыпнае псеўдамастацтва, якое не мае маст.-эстэт. каштоўнасці; спецыфічная з’ява, якая адносіцца да ніжэйшых пластоў масавай культуры. Тэрмін «К.» узнік у 19 ст. ў Германіі. Для К. характэрны імітацыя форм, звязаных у масавай свядомасці з прэстыжнымі формамі культуры, фабрыкацыя прымітыўнай, разлічанай на знешні эфект пачуццёва-прыемнай прыгажосці. Праявіўся практычна ва ўсіх галінах культуры, найб. пашырэнне атрымаў у жывапісе (т. зв. «салонны» жывапіс), літаратуры (бульварная літаратура), эстр. музыцы і розных формах быт. аздаблення. З 1960-х г.элементы К. выкарыстоўваюць поп-арт і некат. кірункі постмадэрнізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЕНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
канструкцыі, элементы якіх нераздымна злучаны з дапамогай кляёў. Адрозніваюць К.к. будаўнічыя (нясучыя — аркі, бэлькі, калоны, фермы, рамы і агараджальныя — звычайна слаістыя пліты, панэлі, карабы і інш.), суднавыя (напр., карпусы катэраў, шлюпак), авіяцыйныя (карпусы некаторых лятальных апаратаў), мэблевыя і інш.
Робяцца з драўніны, металу, пластмас, бетону, шкла і інш. матэрыялаў у розных спалучэннях. Найб. пашыраны клееныя драўляныя канструкцыі. Вызначаюцца павышанай нясучай здольнасцю, трываласцю, даўгавечнасцю, высокай эфектыўнасцю выкарыстання матэрыялаў (маламерных, рознагатунковых, фанеры). Разнавіднасць К.к. — абалонкі з сінт. тканін на клеявых злучэннях, што выкарыстоўваюцца як пакрыцці часовых збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАФТ (Kraffi, Kraft) Адам (каля 1460, г. Нюрнберг ?, Германія — 1508 або 1509), нямецкі скульптар, прадстаўнік мастацтва, пераходнага ад готыкі да Адраджэння. Працаваў у Нюрнбергу.
Творчасць вызначаецца стрыманасцю вобразаў, размераным рытмам, пластычнай важкасцю форм, ураўнаважанасцю кампазіцый. У работах часам трапляюцца жанравыя элементы. Сярод твораў: надмагілле Зебальда Шрэера (1490—92), дарахавальніца з партрэтнымі фігурамі К. і 2 чаляднікаў (1493—96), рэльеф «Вагаўшчык» (1497), серыя з 7 рэльефаў «Хрэсны шлях Хрыста» для могілак св. Іаана (каля 1505—08).
А.Крафт. Аплакванне Хрыста з серыі «Хрэсны шлях Хрыста». 1505—08.