ГАРНА́К (Анатоль Міхайлавіч) (н. 2.1.1936, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эканомікі. Канд.эканам.н. (1971), праф. (1992). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1959). З 1984 нам. старшыні Дзярж.к-таБССР па прафтэхадукацыі, з 1988 нам. міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследуе сац.-эканам. праблемы падрыхтоўкі кадраў, арг-цыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў сістэме прафтэхадукацыі. Аўтар манаграфіі «Эканамічныя пытанні падрыхтоўкі механізатарскіх кадраў» (1973), падручнікаў «Экскватары» (2-е выд. 1978), «Меліярацыйныя машыны» (1991), «Арганізацыя і тэхналогія меліярацыйных работ» (1992, усе з Я.Я.Шостакам), дапаможнікаў па методыцы навучання ў сістэме прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спец. адукацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́НАЎ (Фёдар Амосавіч) (18.5.1925, г. Крамянчуг, Украіна — 4.7.1994),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рэканам.н. (1976), праф. (1979). Засл. эканаміст Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам.ін-т (1954). З 1964 у Ін-це эканомікіАН Беларусі (з 1968 нам. дырэктара). У 1980—88 дырэктар Н.-д.эканам. ін-та Дзяржэканомплана. Навук. працы па сац.-эканам. праблемах навук.-тэхн. прагрэсу і эфектыўнасці вытв-сці.
Тв.:
Научно-технический прогресс и проблемы ускорения экономического роста. Мн., 1979;
Проблемы интенсификации промышленного производства. Мн., 1979 (у сааўт.);
Интенсификация в условиях научно-технического прогресса. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУЖЫ́НІН (Мікалай Міхайлавіч) (13.1.1886, г. Курск, Расія — 8.8.1986),
рускі гісторык. Акад.АНСССР (1953). Скончыў юрыд. (1911) і гісторыка-філал. (1918) ф-ты Маскоўскага ун-та. Працаваў пераважна ў Маскоўскім ун-це (1929—48), з 1938 у Ін-це гісторыі АНСССР. Аўтар прац па гісторыі эканомікі, грамадскай думкі і рэв. руху ў Расіі (пераважна 19 ст.). Дзярж. прэмія СССР 1947, Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Декабрист Никита Муравьев. М., 1933;
Государственные крестьяне и реформа П.Д.Киселева. Т. 1—2. М.; Л., 1946—58;
Русская деревня на переломе, 1861—1880 гг.М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛІ́БА (Барыс Мікалаевіч) (1.10.1949, г. Ходараў, Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1970). З 1972 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це (з 1993 заг. кафедры эканомікі). Даследуе праблемы рыначнага гасп. механізму, інтэнсіфікацыі і павышэння эканам. эфектыўнасці вытв-сці на прадпрыемствах ляснога комплексу ва ўмовах розных форм уласнасці.
Тв.:
Эффективность ведения лесного хозяйства Белоруссии. Мн., 1986;
Повышение эффективности использования лесосырьевых ресурсов БССР. Мн., 1989 (у сааўт.);
Хозрасчет и эколого-экономическая оценка земельных и лесных ресурсов в лесхозах Беларуси. Мн., 1993 (разам з А.Д.Янушкам, М.М.Санковічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Георгій Ціханавіч) (н. 15.4.1918, в. Мацюшына Сцяна Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1950), праф. (1986). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1981). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1940), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС, адначасова Усесаюзны завочны фін.ін-т (1950). У 1952—73 і 1978—86 у Ін-це эканомікіАНБССР (у 1952—64 дырэктар). У 1973—75 у Ін-це павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ. Навук. працы па праблемах таварна-грашовых і размеркавальных адносін пры сацыялізме. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1955—63).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЕМ-БО́РНУ,
дзяржава ў Цэнтр. Афрыцы ў 9 — канцы 19 ст. Першапачаткова ўключала вобл. Канем (на ПнУ ад воз. Чад), у 14 ст. цэнтр дзяржавы перамясціўся ў вобл. Борну (на З ад воз. Чад). Дзярж. лад — манархія, пануючая рэлігія — іслам, аснова эканомікі — сельская гаспадарка, заснаваная на працы залежных сялян і надзеленых зямлёй рабоў. Найб. росквіт у 13 і 16—17 ст. У канцы 19 ст.тэр. К.-Б. ўваходзіла ў склад Рабаха дзяржавы, у пач. 20 ст. — у калан. ўладанні Вялікабрытаніі (асн. частка), Германіі і Францыі; цяпер у складзе дзяржаў Нігерыя, Чад, Камерун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАМАНЛІ́С ((Karamanlis) Канстанцінас) (23.2.1907, Проці, каля г. Серэ, Грэцыя — 23.4.1998),
грэчаскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Афінскі ун-т. Дэп. парламента (з 1935, выбіраўся 12 разоў). У 1946—54 міністр працы, транспарту, сац. забеспячэння, нац. абароны, грамадскіх работ. Заснавальнік і старшыня партый Нац. радыкальны саюз (1955—67) і «Новая дэмакратыя» (з 1974). У 1963—74 у эміграцыі (Парыж). У 1955—63 і 1974—80 прэм’ер-міністр Грэцыі, садзейнічаў лібералізацыі эканомікі краіны і дэмакратызацыі яе грамадскага жыцця, правёў рэферэндум аб скасаванні манархіі (1974). У 1980—85, 1990—95 прэзідэнт Грэч. Рэспублікі, дамогся ўступлення Грэцыі ў Агульны рынак (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВЕЛЬ (Павел Васілевіч) (н. 6.7.1937, в. Восава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1992). Скончыў БСГА (1959). З 1995 у БСГА. Навук. працы па праблемах спецыялізацыі і інтэнсіфікацыі с.-г. вытв-сці, выкарыстання эканоміка-стат. метадаў аналізу эфектыўнасці агр. сектара эканомікі, Адзін з аўтараў даведнікаў і навуч. дапаможнікаў па арг-цыі і кіраванні аграпрамысл. комплексам.
Тв.:
Экономическая эффективность специализации сельскохозяйственных предприятий: (Теория и практика измерения). Алма-Ата, 1976;
Производственные резервы повышения экономической эффективности работы сельскохозяйственных предприятий в условиях становления рынка. Горки, 1997 (у сааўт.).
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1985). Скончыла Ленінградскі ун-т (1954). З 1982 нам. дырэктара Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ, з 1993 заг. кафедры Бел. ін-та кіравання, фінансаў і эканомікі, з 1995 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па мікраэканоміцы і асновах агульнай эканам. тэорыі. Даследуе праблемы размеркавальных адносін і заработнай платы, функцыянавання і тыпалогіі эканам. сістэм, пераходныя станы ў эканоміцы.
Тв.:
Заработная плата: закономерности и пробл. формирования. Мн., 1978;
Трудовая активность и заработная плата. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАЭКАНО́МІКА,
раздзел эканам. навукі, які даследуе буйнамаштабныя з’явы і працэсы эканомікі краіны, яе гаспадаркі як адзінае цэлае. Аб’ектамі даследавання М. з’яўляюцца зводныя абагульняльныя паказчыкі па гаспадарцы — нац. багацце, валавы нац. і валавы ўнутр. прадукт, нац. даход, сумарныя дзярж. і прыватныя інвестыцыі, агульная колькасць грошай у абарачэнні; вывучае таксама сярэднія па краіне паказчыкі (напр., сярэднія даходы, заработная плата, узровень інфляцыі, беспрацоўе, занятасць), абагульняльныя паказчыкі росту, тэмпы павелічэння або зніжэння велічынь, што характарызуюць эканоміку краіны і эканам. працэсы. Асноўнае кола паказчыкаў сучаснага макраэканамічнага аналізу склалася пад уплывам Дж.М.Кейнс. Гл. таксама Мікраэканоміка.