БАХРУ́ШЫН (Сяргей Уладзіміравіч) (8.10.1882, Масква — 8.3.1950),
расійскі гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904), прыват-дацэнт (з 1909), праф. (з 1927) гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Супрацоўнік (з 1937), заг. сектара ў Ін-це гісторыі АНСССР (1940—50). Працы па гісторыі Расіі (пераважна 16—17 ст.), рус. каланізацыі і гіст. геаграфіі Сібіры, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Сяргей Малахіевіч) (28.7.1907, г. Віцебск — 10.9.1965),
бел. геадэзіст. Праф. (1960). Скончыў БСГА (1930). У 1954—63 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Гомель). Навук. працы па інж. геадэзіі і аэрагеадэзіі. Распрацаваў першую мадэль графарэдуктара (геадэзічная прылада).
Тв.:
Анализ погрешностей в линиях и площадях на аэрофотоснимках. Гомель, 1958;
Геодезия при крупном промышленном строительстве. 2 изд. М., 1965 (разам з І.І.Купчынавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯШЧО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (н. 23.8.1954, с. Аляксандраўскае Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1995). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па спосабах апісання і прагназаванні экстракцыйнай раўнавагі ў сістэмах на аснове няводных палярных растваральнікаў. Прапанаваў методыкі раздзялення, канцэнтравання і ачысткі гідрафобных арган. рэчываў розных класаў.
Тв.:
Оценка сольвофобного эффекта при сольватации гидрофобных органических неэлектролитов полярными растворителями // Журн. физ. химии. 1999. Т. 73, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПШО́ННЫ (Сяргей Фаміч) (5.9.1922, в. Кушняроўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. —30.8.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Узвод разведчыкаў на чале са ст. лейтэнантам П. вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Віслы на Пд ад Варшавы, дзе, знішчыўшы агнявыя кропкі праціўніка, разграміў штаб зенітнага палка, захапіў афіцэраў з дакументамі і палкавы сцяг ворага, садзейнічаў пераправе двух сав. палкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́БКА (Сяргей Назаравіч) (н. 4.12.1963, г. Луганск, Украіна),
украінскі спартсмен-лёгкаатлет (скачкі з шастом). Засл. майстар спорту СССР (1983), засл. майстар спорту Украіны (1994). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. культуры (1987). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988, адзіны ў свеце лёгкаатлет-пераможца 5 чэмпіянатаў свету (1983, 1985, 1987, 1993, 1995). Шматразовы чэмпіён Украіны і Еўропы. 19 разоў паляпшаў уласныя сусв. рэкорды, давёўшы іх да 6,14 м на стадыёнах (1994) і 6,15 м (1993) у залах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Сяргей Анісімавіч) (27.11.1921, в. Ульянавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 1.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У пач.Вял.Айч. вайны трапіў у лагер смерці, уцёк да партызан. У 1943—44 у партыз. атрадзе на тэр. Літвы. На фронце з крас. 1944, радавы. Вызначыўся ў баі на тэр. Польшчы. 1.2.1945 у вырашальны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога перашкаджаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЮ́К (Сяргей Мікалаевіч) (н. 3.4.1960, Мінск),
бел. спартсмен (тэніс). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). У 1991—95 на трэнерскай рабоце ў ЗША. З 1995 саветнік Мін-ва спорту і турызму Расіі. Чэмпіён Еўропы 1980 у камандным першынстве і парным разрадзе, 1983 — у парным разрадзе, у 1980 бронз. прызёр у змешаным разрадзе. Чэмпіён СССР 1979, 1982—83 у парным, 1982 у змешаным, 1983 у адзіночным разрадах.
расійскі біяхімік, фізіёлаг раслін, мікрабіёлаг. Акад.АНСССР (1923). Сын П.А.Костычава. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900), працаваў у ім (з 1916 заг. кафедры). З 1923 дырэктар Ін-та с.-г. мікрабіялогіі УАСГНІЛ (Ленінград). Навук працы па хімізме дыхання раслін, фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў.
Тв.:
Физиология растений. Т. 1. 3 изд М.; Л., 1937;
Избр. труды по физиологии и био химии микроорганизмов. Т. 1—2. М., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАЧО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (н. 2.9.1952, г. Екацярынбург, Расія),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975). З 1984 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па клінічнай неўралогіі, вестыбулярнай дысфункцыі ў клініцы нерв. хвароб.
Тв.:
Клинические и теоретические аспекты изучения некоторых вестибулоокулярных механизмов головного мозга // Лікарська справа. 1993. № 10—12;
Дифференциальная диагностика вестибулярной дисфункции по реакции подавления вестибулоокулярного рефлекса // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПРУ́ДНІК (Янка) (сапр.ВільчыцкіСяргей Мікалаевіч; н. 9.8.1926, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык, палітолаг, паэт, літ.-знавец, публіцыст. Д-ргіст.н. (1969). З 1944 у эміграцыі. Вучыўся ў бел. гімназіі імя Я.Купалы ў Міхельсдорфе (Германія). Скончыў Лувенскі ун-т (Бельгія, 1954). У 1947 дэбютаваў вершамі (пад псеўд.Сяргей Ясень). З 1948 працаваў шахцёрам у Англіі, браў удзел у выданні час. «Наперад» (1948—53), дзе друкаваліся і яго творы. У 1954—91 супрацоўнік бел. рэдакцыі радыё «Свабода» (у 1970—75 адначасова выкладаў гісторыю ў Куінсі-каледжы гарадскога ун-та Нью-Йорка). Публікаваўся і ўваходзіў у склад рэдкалегіі час. «Беларуская моладзь» (1959—64), рэдагаваў бюлетэнь «Навіны з Беларусі» (1964—69), быў гал. рэдактарам газ. «Беларус» (1970—80, з 1980 папераменна з З.Кіпель). У 1969 абараніў доктарскую дысертацыю «Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай Думе. 1906—1917». Аўтар кн. «Спадчына бацькоў: «Агледзіны»: (Да 100-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа)» (Нью-Йорк, 1982). Яго манаграфія «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях» (1993, на англ. мове) знаёміць заходняга чытача з шматвяковай гісторыяй і сучасным станам Беларусі.
Тв.:
Бел.пер. — Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. Мн., 1996.