ВАЛКАВЫ́ЦКІ (Георгій Фёдаравіч) (н. 13.3.1923, мяст. Белавеж Беластоцкага ваяв., Польшча),
бел. журналіст, публіцыст, паэт, мемуарыст. Скончыў Літ.ін-т у Маскве (1954). У 1956—87 рэдактарбел. штотыднёвіка «Ніва» (Беласток), дзе выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі, вершамі (з 1961, пад псеўд. Юрка Зубрыцкі) і інш. З 1958 быў старшынёй літ.-маст. аб’яднання «Белавежа», прычыніўся да выдавецкай справы «белавежцаў» (зб. «Рунь», 1959, «Мой родны кут», 1963, альманахі «Белавежа», 1965, 1971, 1980, 1988, бел. календары, кніжкі аўтараў). Аўтар кн. мемуараў «Віры» (1991, Беласток), у якой на багатым фактычным матэрыяле раскрывае жыццё бел. дыяспары ў Польшчы, работу Бел. грамадска-культ.т-ва, праблемы грамадскай, выдавецкай і журналісцкай работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРО́НІН (Мікалай Мікалаевіч) (13.12.1904, г. Уладзімір, Расія — 4.4.1976),
рускі археолаг і гісторык мастацтва. Д-ргіст.н. (1945), праф. (1946). Скончыў Уладзімірскі ін-тнар. асветы (1923), Ленінградскі ун-т (1926). З 1932 навук. супрацоўнік Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Ін-та археалогіі АНСССР). Вывучаў гісторыю культуры і дойлідства гарадоў Стараж. Русі. У 1949 вёў раскопкі на Замкавай гары ў Гродне. Даследаваў збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку, дойлідства Смаленска 12—13 ст. Арганізатар выдання, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (т. 1—2, 1948—51). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1965.
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Літвы (1965). Скончыў Камуністычны ун-тнац. меншасцей Захаду ў Маскве (1925). З 1930 у Мінску — супрацоўнік, у 1934—37 — рэдактаргаз. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»). У 1937 рэпрэсіраваны (рэабілітаваны ў 1956). З 1945 у Вільнюсе. Аўтар зб-ка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літ. мову пераклаў (пад псеўд. Ф.Садайніс) паэму Я.Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П.Броўкі, Я.Коласа, Т.Кляшторнага, І.Харыка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАРЫ́КІН (Пётр Дзмітрыевіч) (27.8.1836, г. Ніжні Ноўгарад — 12.8.1921),
рускі пісьменнік. Ганаровы акадэмік Пецярб.АН (1900). Вучыўся ў Казанскім і Дэрпцкім ун-тах. У 1863—65 рэдактар-выдавец час. «Библиотека для чтения». З пач. 1890-х г. за мяжою. Аўтар больш як 100 раманаў, аповесцяў, п’ес, у якіх моцны ўплыў натуралізму. У раманах «Дзялкі» (1872—73), «Кітай-горад» (1882), «Васіль Цёркін» (1892), аповесці «Паразумнеў» (1890) і інш. адлюстраваў жыццё рус. грамадства ў 2-й пал. 19 ст. Аўтар даследавання «Еўрапейскі раман у XIX стагоддзі» (т. 1, 1900), мемуараў «За паўвеку».
Тв.:
Собрание романов, повестей и рассказов. Т. 1—12. СПб., 1897;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЕЎ (Браніслаў Віктаравіч) (н. 1.2.1936, г. Варонеж, Расія),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Саранскае муз. вучылішча (1963). З 1963 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Сырадоеў («Трыбунал» А.Макаёнка), Анатоль Іванавіч («І змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Пятро Бусел («Спявае «Жаваранак» Ю.Семянякі, Рэдактар («Лесвіца ў неба» паводле М.Слуцкіса), Васкоў («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Сямён Каўроў («Ярасць» Я.Яноўскага), Эгей («Медэя» Л.Разумоўскай), Залешын («Свеціць, ды не грэе» А.Астроўскага), Пішта («Прачніся і спявай» М.Дзьярфаша), Кэбат («Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДЗІ́Н (Грузенберг) Міхаіл Маркавіч
(9.7.1884, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 29.5.1951),
рэвалюцыянер, сав.дзярж. і паліт. дзеяч. У рэв. руху з 1900, чл. Бунда. У 1907—18 у ЗША: стварыў у Чыкага спец. школу для эмігрантаў, удзельнічаў у рабоце сацыяліст. партыі Амерыкі, быў казначэем Т-ва дапамогі рус. палітвязням. З 1919 ген. консул РСФСР у Мексіцы, адначасова працаваў у Камінтэрне. У 1923—27 у Кітаі — паліт. саветнік ЦВК, нац.рэв. партыі Гаміньдана, потым у СССРнам. наркома працы, нам. дырэктара ТАСС, з 1932 гал.рэдактаргаз. «Moscow News» («Маскоўскія навіны»), у Вял.Айч. вайну ў рэдакцыі Саўінфармбюро. У 1951 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІ́Т (сапр.Болтач) Валянцін Уладзіміравіч
(н. 7.10.1938, в. Вострава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1966), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1974). Працаваў журналістам, на парт. рабоце. З 1987 гал.рэдактарчас. «Вожык». Друкуецца з 1960. У аповесці «Час прылёту журавоў» (1978) паказвае няпростыя пошукі ісціны, актыўную жыццёвую пазіцыю нашых сучаснікаў. Складаныя працэсы ў сучасных горадзе і вёсцы раскрывае ў аповесцях «Адчай» (1979), «Вяселле ў Беражках» (1980), «Шануй імя сваё» (1981), «Усмешка фартуны» (1982), і інш. Яго цікавяць праблемы духоўнай спадчыны, асабістай адказнасці чалавека перад сабой і сваім часам. Аўтар зб. гумарыст. апавяданняў «Вынаходнік» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЛАВУ́Х ((Wysłouch) Ігнацій Баляслаў Людвігавіч) (22.11.1855, маёнтак Сохі, цяпер у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. — 13.9.1937),
польскі грамадскі дзеяч, публіцыст. У 1874—79 вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це. У 1879 арыштаваны за рэв. прапаганду сярод бел. і польскага студэнцтва. У 1880 адзін з кіраўнікоў Варшаўскай сацыял.-рэв. арг-цыі. Распрацаваў яе тэарэт. аснову, склаў новую праграму, у т. л. па нац. пытанні. У лют. 1880 арыштаваны, на 3 гады зняволены ў турму. У 1884 выехаў у Галіцыю. У 1886—87 рэдактар львоўскага час. «Przegląd Społeczny» («Грамадскі агляд»), у 1889 заснаваў газ. «Przyjaciel Ludu» («Сябар народа»). У 1922—28 чл. польскага сената.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,
грамадска-паліт., эканам. і літ. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 28.5(10.6).1917 да ліст. 1918 у Мінску на бел. мове. У 1917 выходзіла 2 разы на тыдзень, у 1918 штотыднёва. Рэдактар Я.Лёсік, выдавец — Беларускі нацыянальны камітэт, з ліп. 1917 Т-вабел. культуры. Спачатку выступала за культ.-нац. і дзярж. аўтаномію Беларусі ў складзе будучай дэмакр. федэратыўнай Расіі. Пасля абвяшчэння БНР «Вольная Беларусь» пачала выступаць за незалежную дэмакр. Беларусь, заклікала да стварэння бел.нац. войска, крытыкавала палітыку ваен. камунізму і «цэнтралізму» бальшавікоў. Актыўнымі супрацоўнікамі газеты былі З.Бядуля, А.Гарун, М.Гарэцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАШЫ́ДЗЕ (Іраклій Вісарыёнавіч) (23.11.1909, г. Хоні, Грузія — 13.1. 1992),
грузінскі паэт.Акад.АН Грузіі (1960). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Тбіліскі ун-т (1931). У 1966—92 гал.рэдактарГруз. Энцыклапедыі. Асн. тэмы творчасці — Грузія ў мінулым і сучасным, лёс мастацтва, грамадзянскі абавязак паэта. Аўтар зб-каў паэзіі «Набліжэнне» (1966), «І гэтыя песні — маёй Грузіі» (1971), «Радзіма» (1973), «Вятры ў даліне Рыёні» (1979), цыклаў вершаў «Па слядах Руставелі» (1959), «Палесціна, Палесціна» (прэмія імя Ш.Руставелі 1966), літ.-крыт. артыкулаў (зб. «За высокае майстэрства», 1959). За цыкл «У палымянай Індыі» і кн. «Па дарогах Індыі» Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1972.