МАКУШО́К Маркел Емяльянавіч (14.1.1881, с. Вярхнячка Уманскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 31.1.1952),
бел. вучоны ў галіне заалогіі. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. 1947). Д-рбіял.н. (1937), праф. (1918). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Кіеўскі ун-т (1910). З 1918 праф. Маскоўскага ун-та, з 1927 заг. кафедры Казанскага ун-та, з 1931 у Акіянаграфічным ін-це. У 1937—41 праф., у 1943—52 заг. кафедры, у 1950—52 прарэктарБДУ. Навук. працы па параўнальнай анатоміі жывёл, іхтыялогіі, герпеталогіі. Даследаваў пытанні паходжання лёгкіх і плавальнага пузыра, развіцця галавы пазваночных жывёл, сістэматыкі губак воз. Байкал і Баранцава м., іхтыяфауны Беларусі. Заснаваў у БДУ шкалу заолагаў марфолага-экалагічнага кірунку.
Тв.:
Карликовый сомик, его хозяйственное значение и биологические особенности. Мн., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ Валянцін Уладзіміравіч (н. 28.1.1938, в. Мішнева Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобл., Расія),
бел. радыёфізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1988). Скончыў Ленінградскае вышэйшае інж. марское вучылішча (1960). З 1965 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 19.79 прарэктар). Навук. працы па генерыраванні і ўзмацненні эл.-магн. ваганняў звышвысокіх і надзвычай высокіх частот. Даследаваў механізм узаемадзеяння зараджаных часціц з эл.-магн. палямі ў паўправадніковых прыладах. Распрацаваў тэарэт. асновы работы «кароткіх» дыёдаў Гана; прапанаваў спосаб павышэння стабільнасці частаты генератараў на іх аснове.
Тв.:
Субгармонические бифуркации периода колебаний в диодах Ганна с внешним гармоническим воздействием (разам з В.І.Шалатоніным) // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1993. Т. 36, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗДРЫ́Н-ПЛАТНІ́ЦКІ Міхаіл Іванавіч (н. 3.10.1932, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1987), праф. (1988). Засл. работнік культуры (1976). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам.ін-т (1956). З 1963 у Бел.дзярж.эканам. ун-це (у 1972—74 і 1988—97 прарэктар, з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах узнаўлення і павышэння эфектыўнасці асн. фондаў, выдаткаў вытв-сці, гасп. (камерц.) разліку, сукупнага грамадскага прадукту, удасканалення арганізац.-эканам. механізму кіравання вытв-сцю ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.
Тв.:
Формирование оптимальной структуры общественного продукта в условиях НТР. Мн., 1983;
К экономике высшей эффективности. Мн., 1987;
Актуальные проблемы интенсификации общественного производства. Мн., 1988 (у сааўт.);
Основы экономической теории. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАКАЙЧЫ́ЦКІ Анатоль Рыгоравіч (н. 17.10.1927, г. Магілёў),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1987). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1957). З 1961 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1965 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1968 прарэктар), з 1970 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па спектраскапіі і фізіцы плазмы, па даследаванні лакальных тэрмахім. і структурных пераўтварэнняў аксідаў металаў і іх кампазіцый пад уздзеяннем высокаканцэнтраваных патокаў энергіі.
Тв.:
О механизме поступления вещества в источниках света для спектрального анализа (разам з А.А.Янкоўскім) // Журн. прикладной спектроскопии. 1965. Т. 2, вып. 3;
Локальная кристаллизация титансодержащих стекол под действием лазерного излучения (у сааўт.) // Физика и химия стекла. 1991. Т. 17, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧКО́Ў Барыс Уладзіміравіч (н. 24.9.1938, г. Екацярынбург, Расія),
бел. музыкант-габаіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Канд. мастацтвазнаўства (1999). Скончыў Уральскую кансерваторыю (Свярдлоўск, 1961). У 1960—66 саліст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, аркестраў Бел. тэлебачання і радыё, Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1967 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі [у 1981—91 (з перапынкам) заг. кафедры, у 1986—91 прарэктар, з 1987 праф.]. Яго выканальніцкай манеры характэрны прыгажосць гуку, тэхн. дасканаласць. Арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля салістаў Дзярж. аркестра сімфанічнай і эстр. музыкі Беларусі (з 1993). Аўтар кн. «Народныя духавыя інструменты ў музычнай культуры Беларусі» (1981). Лаўрэат Рэсп. конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах (1963). Сярод вучняў Л.Каліноўскі, Ю.Лікін, І.Ляшчышын, Л.Мурашка, С.Сяргеенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЕ́НКА Станіслаў Іванавіч (н. 8.1.1939, в. Кляпін Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Канд.эканам.н. (1989). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1961). З 1975 у Гомелі: дырэктар з-да пластмасавых вырабаў, з-да сантэхабсталявання, ВА «Белэмальпосуд», з-да пускавых рухавікоў. З 1990 нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. З 1992 ген. дырэктар «Гомсельмаша». З 1955 прарэктар Гомельскага тэхн. ун-та імя П.В.Сухога. Навук. працы па праблемах сац.-эканам. развіцця, рыначных адносін і занятасці насельніцтва.
Тв.:
Практикум по экономике производства и нормированию труда. Мн., 1994;
Рынок труда и занятость населения. Мн., 1995 (у сааўт.);
Основы рыночной экономики. Мн., 1993 (разам з У Дз.Арэшчанкам, А.Д.Янушкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЭ́ТНІКАЎ Сяргей Васілевіч (н. 22.7.1949, Гродна),
бел. палітолаг. Д-рпаліт.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1972). З 1982 у БДУ (з 1993 заг. кафедры, у 1995—96 прарэктар). З 2000 дырэктар Ін-та дзярж. кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі і метадах паліталогіі, аналізе паліт. працэсаў, публічнай палітыкі, дзярж. кіравання.
Тв.:
Политология в Республике Беларусь: Теоретико-методол. и прикладные аспекты. Мн., 1999;
Системный подход как методология анализа публичной политики. Мн., 2000 (разам з Н.А.Антановіч);
Государственная политика и управление в Республике Беларусь. Мн., 2001 (з ёй жа);
Методология и методы анализа государственной политики и управления. Мн., 2001 (разам з Н.А.Антановіч, Б.Я.Мігасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЮ́К Мар’ян Іванавіч (6.1.1938, в. Мохавічы Лідскага р-на Гродзенскай вобл. — 25.8.2000),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-ртэхн.н. (1986), праф. (1987). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1961). З 1961 працаваў на Наваполацкай ЦЭЦ-2, з 1963 у БПА (з 1978 нам. дэкана, дэкан, з 1987 прарэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы даследавання электрадынамічнай устойлівасці токаправодных канструкцый. Распрацаваў тэорыю і метады разліку электрадынамічных намаганняў у прасторавых токаправодных сістэмах адвольнай канфігурацыі.
Тв.:
Расчет электродинамических усилий в системе произвольно расположенных прямолинейных проводников (у сааўт.) // Электричество. 1976. № 5;
Расчет электродинамической стойкости гибких шин ОРУ с учетом климатических условий (у сааўт.) // Изв. вузов и энергообъединений СНГ. Энергетика. 1994. № 5/6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЦЕ́Й Віктар Пятровіч (н. 6.3.1946, в. Ізабелін Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1979), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1967). З 1979 у Гродзенскім ун-це (з 1982 заг. кафедры, з 1992 прарэктар, з 1995 дэкан ф-та). Навук. працы па праблемах бесперапыннай пед. адукацыі, выхавання моладзі, сістэмы адукацыі ў зах.-еўрап. краінах.
Тв.:
Лицом к молодежи. Мн., 1990;
Подготовка учителя в условиях непрерывного образования. Гродно, 1993;
Сацыяльныя ўстановы для дзяцей і моладзі ў сучаснай Швецыі // Адукацыя і выхаванне. 1998. №10;
Проблемы педагогики молодого учителя. Гродно, 1999 (у сааўт.);
Система образования взрослых в Германии. Гродно, 2001 (разам з І.М.Ліпкінай);
Социально-педагогические проблемы подготовки учителя в условиях непрерывного образования. Гродно, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРЭ́НЧЫК Аляксандр Сямёнавіч (н. 14.8.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі лесанарыхтовак. Канд.тэхн.н. (1984), дац. (1986). Акад.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1972). З 1973 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1988—91 дэкан, з 1991 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі высечак гал. карыстання і стварэнні абсталявання для іх правядзення. Распрацаваў тэарэт. асновы патокаў лесанарыхтовак з улікам нераўнамернасці іх функцыянавання, новага кірунку рэсурсазберагальных высечак. Адзін з аўтараў адукацыйных стандартаў у галіне лясной гаспадаркі і прыродакарыстання.
Тв.:
Заготовка сортиментов на лесосеке: Технология и машины. М., 1993 (разам з А.В.Жукавым, І.К.Евінем);