ПО́РЫ (ад грэч. poros адтуліна). У раслін — паглыбленні ў другаснай клетачнай абалонцы. Фарміруюцца ў абалонках сумежных клетак адна супраць адной. Адрозніваюць П. простыя — у клетачных абалонках парэнхімных і мех. тканак і абкружаныя — у водаправодных элементах. Адыгрываюць важную ролю ў правядзенні вады і пажыўных рэчываў. У жывёл П. — адтуліны вывадных пратокаў потавых залоз на паверхні эпідэрмісу (потавыя П.); адтуліны каналаў, якімі смакавыя органы злучаюцца з паверхняй эпітэлію слізістай абалонкі ротавай поласці (смакавыя П.). У марфалогіі П. — круглыя ўчасткі ў абалонцы клетачнага ядра, запоўненыя складана арганізаванымі глабулярнымі і фібрылярнымі структурамі. Адыгрываюць важную ролю ў транспарце буйных малекул з ядра ў цытаплазму і назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Мікалай Цітавіч (31.12.1892, С.-Пецярбург — 11.12.1954),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію ў Петраградзе (1915). У 1935—41 заг. кафедры Віцебскага, у 1943—54 Мінскага мед. ін-таў (адначасова у 1944—51 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях паталогіі органаў брушной поласці, пералівання крыві, агнястрэльных пашкоджанняў нерв. сістэмы.
Тв.:
Плечевые плекситы после огнестрельного ранения // Сб. науч. работ Ин-та теоретич. и клинич. медицины АНБССР. Мн., 1947;
Пенетрируюшие язвы желудка и двенадцатиперстной кишки // Сб. работ Минского мед. ин-та. Мн., 1949. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛІФАСО́ЎСКІ Мікалай Васілевіч (6.4.1836, г. Дубэсар, Малдова — 13.12.1904),
расійскі хірург.Д-р медыцыны (1863). Скончыў Маскоўскі ун-т (1859). З 1870 праф. Кіеўскага ун-та, з 1871 пецярб. Медыка-хірургічнай акадэміі, з 1880 Маскоўскага ун-та, у 1893—1900 дырэктар Ін-та удасканальвання ўрачоў у Пецярбургу. Удзельнік войнаў: аўстра-прускай (1866), франка-прускай (1870—71), руска-турэцкай (1877—78). Навук. працы па пытаннях ваенна-палявой хірургіі, траўматалогіі, хірургіі органаў брушной поласці. Прапанаваў метад злучэння касцей — «рускі замок» («замок С.»); распрацаваў метады лячэння мазгавых грыж. Прапанаваў і ўкараніў у хірург. практыку асептыку і антысептыку. Яго імем названы НДІ хуткай мед. дапамогі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́ЗІ,
рэчывы расліннага, жывёльнага і мікробнага паходжання, якія ўтвараюць вязкія водныя растворы. У раслін С. — гідрафільныя поліцукрыды, назапашваюцца пераважна ў слізевых хадах насення, каранёў, кары. Здольнасць С. да набракання ў вадзе спрыяе прарастанню семя, назапашванне С. ў тканках раслін (напр., кактусы, малачаі) павышае іх засухаўстойлівасць. У жывёл С. — сакрэты слізістых залоз, якія выдзяляюцца на паверхню скурнага покрыва і ва ўнутр.поласці некат. органаў. Па хім. прыродзе — складаныя сумесі глікапратэідаў. Прадухіляюць органы і покрыўныя тканкі ад мех. пашкоджванняў, спрыяюць руху ежы па стрававальным тракце, маюць імуналагічную і бактэрыцыдную актыўнасць. У некат. бактэрый клетачная сценка пакрыта слізістай капсулай, якая ахоўвае патагенныя мікробы ад фагацытаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМА́КУ О́РГАНЫ, смакавыя цыбуліны,
органы, якія ўспрымаюць смакавыя раздражненні.
У чалавека смакавыя цыбуліны (да 10 тыс.) размешчаны ў эпітэліі рота, языка, пярэдняга аддзела глоткі, стрававода і гартані. У дзяцей — у эпітэліі губ, надгартанніка, галасавых звязак. Маюць эліпсападобную форму, утвораны 30—80 прадаўгаватымі смакавымі клеткамі. Верхняя ч. смакавай клеткі мае мікравырасты, якія ўспрымаюць раздражненні смакавых рэчываў. Узбуджэнне смакавых клетак па нерв. валокнах перадаецца ў кару галаўнога мозга, дзе фарміруецца смак. У насякомых С.о. прадстаўлены конусападобнымі вырастамі на сценках рота і стрававода. У рыб у поласці рота каля 20 тыс. смакавых цыбулін, у птушак 80—400, у млекакормячых да 2 тыс.
ліквар, празрыстая бясколерная вадкасць, якая напаўняе поласціспіннога мозга і галаўнога мозга ў пазваночных жывёл і чалавека.
Мае ў сабе ваду (89%), бялкі (0,22—0,33%), глюкозу, солі, ферменты, лейкацыты (да 5%); мае слабашчолачную рэакцыю (pH 7,4—7,6), удз. в. 1,006—1,007. Утвараецца залозістымі клеткамі сасудзістага спляцення мазгавых жалудачкаў, дыялізам крыві праз сценкі крывяносных капіляраў. Аднаўляецца 4—8 разоў за суткі. Засцерагае мозг пры энергічных рухах галавы, забяспечвае падтрыманне ўнутрычарапнога ціску, пастаянства ўнутр. асяроддзя і ўмовы тканкавага абмену ў ц. н. с. Даследаванне саставу С.в. выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб ц. н. с. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІНАЛІ́ТЫКІ (ад халін + грэч. lytikos здольны раствараць, аслабляць), халіналітычныя сродкі, халінаблакатары,
група лекавых сродкаў расл. і сінт. паходжання, якія блакіруюць халінарэцэптары. Адрозніваюць м-Х. (напр., атрапін, скапаламін, метацын), н-Х.—2 групы (гангліяблакатары і міярэлаксанты) і м-н-Х. (напр., спазмаліцін, цыкладол, паркапан).
Некат. Х. блакіруюць пераважна перыферычныя (напр., метацын, гігроній), інш. — цэнтр. халінарэцэптары (напр., амізіл, цыкладол). М-Х. і м-н-Х. пераважна перыферычнага дзеяння выкарыстоўваюць пры спазмах гладкай мускулатуры органаў брушной поласці, для агляду вочнага дна і інш.); Х. цэнтр. дзеяння — для лячэння паркінсанізму і інш. Уласцівасцямі Х. валодаюць некат. транквілізатары, антыгістамінныя прэпараты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУР Мікалай Мікалаевіч (н. 19.8.1948, г. Вілейка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1999). Скончыў Віцебскі мед.ун-т (1972). З 1975 у Мінскай абл. клінічнай бальніцы. З 1995 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Асн.навук. працы па лячэнні хворых з сіндромам дыябетычнай ступні, малаінвазійных метадах лячэння астаткавых гнайнікоў брушной поласці.
Тв.:
Обоснование путей улучшения результатов лечения синдрома диабетической стопы // Актуальные вопросы эндокринологии. Мн., 1999;
Синдром диабетической стопы. Мн., 2000 (разам з І.М.Грышыным);
Ранние послеоперационные осложнения прободных пилородуоденальных язв и их лечение (у сааўт.) // Третий конгресс Ассоциации хирургов им. Н.И.Пирогова. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́ТНА ЧО́РНАЕ ЦЕ́ЛА,
ідэалізаваны аб’ект, які поўнасцю паглынае эл.-магн. выпрамяненне, што падае на яго (паглынальная здольнасць роўная адзінцы). У прыродзе не існуе, хоць паглынальная здольнасць некаторых рэчываў (сажа, плацінавая чэрнь) блізкая да 0,95. Штучная мадэль абсалютна чорнага цела (гл.рыс.) — вял. пустая замкнёная поласць з непразрыстымі сценкамі і маленькай уваходнай адтулінай. Пры звычайных т-рах выпрамяненне A, якое ўваходзіць праз адтуліну, шмат разоў адбіваецца ад сценак поласці C і практычна назад не выходзіць. Выпрамяненне абсалютна чорнага цела вызначаецца толькі яго абс. т-рай, размеркаванне энергіі ў ім падпарадкоўваецца Планка закону выпрамянення. Адыгрывае важную ролю ў тэорыі эл.-магн. выпрамянення.
Мадэль абсалютна чорнага цела. A — выпрамяненне; C — поласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭГАРЫ́НЫ (Gregarinia),
падклас прасцейшых кл. спаравікоў. Больш за 150 родаў, 800—1000 відаў. Паразіты кішэчніка і поласці цела насякомых, кольчатых чарвей, ігласкурых, абалоннікаў. Найб. вядомыя: грэгарына ўзброеная (Corycella armata), грэгарына прусаковая (Gregarina blattarum), грэгарына паліморфная (G. polimorpha).
Даўж. цела 10 мкм — 16 мм, падзяляецца на 3 аддзелы: пярэдні — эпімерыт, якім грэгарыны прымацоўваюцца да сценак кішэчніка гаспадара, сярэдні — протамерыт і задні — дэйтамерыт. Рухаюцца за кошт скарачэння мускульных фібрыл або слупка слізі на заднім канцы. Большасць размнажаецца палавым шляхам, ёсць і бясполае размнажэнне. Пажыўныя рэчывы ўсмоктваюць усёй паверхняй цела. Мяркуюць, што некат. грэгарыны — узбуджальнікі інвазійнай хваробы пчол (грэгарынозу).
Грэгарыны: а — узброеная, б — прусаковая (1 — эпімерыт; 2 — протамерыт; 3 — дэйтамерыт; 4 — ядро).