кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. атрадаў 6-га «Марак» і 8-га імя М.Н.Селіваненкі партыз. брыгады «Аляксея», спец. групы БШПРпадкамандаваннем В.Дз.Сазонава і мясц. насельніцтва ў Суражскім і Віцебскім р-нах 3.10.1942. Назва ад вёсак Хоцемля і Аргуны ў Лёзненскім р-не. Праводзілася падраздзяленнямі 237-га ахоўнага батальёна, 13-га паліцэйскага палка СС з прыдадзенымі ім процітанк. і мінамётнымі батарэямі на чале з камендантам Смаленска. Паводле плана штаба тылу групы армій «Цэнтр» аперацыя «Х.—А.» разам з карнай аперацыяй «Маланка» павінна была адчысціць ад партызан перадполле чыг. Полацк—Смаленск. Раптоўнай атакай з Пн і Пд карнікі хацелі ўварвацца ў партыз. лагер. Сілы праціўніка ў 4 разы перавышалі сілы партызан. Пасля 6-гадзіннага бою партызаны з баямі адышлі на ПнЗ. Не дасягнуўшы поспеху, карнікі падпалілі в. Хоцемля, расстралялі 97 яе жыхароў і каля 60 жанчын і дзяцей спалілі ў хатах; у в. Кавалёва Суражскага р-на спалілі больш за 50 двароў і расстралялі 40 жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХААКІЯ́НСКІЯ ЭСКА́ДРЫ 1904—05,
злучэнні ВМФ Расіі, якія дзейнічалі на Д. Усходзе ў руска-японскую вайну 1904—05. 1-я Ц.э. (63 караблі, у т. л. 7 эскадраных браняносцаў і 10 крэйсераў; камандуючыя О.В.Старк, С.В.Макараў, В.К.Вітгефт, Р.М.Вірэн) складала гал. сілы рас.ВМФ на Ціхім ак.; базіравалася ў р-не Порт-Артура і ўдзельнічала ў Порт-Артура абароне 1904—05, дзе і загінула. 2-я Ц.э. адпраўлена ў кастр. 1904 з Балт. мора для ўзмацнення 1-й Ц.э. У лют. 1905 з той жа мэтай з Балт. мора рушыла 3-я Ц.э. падкамандаваннем М.І.Небагатава. Злучыўшыся ў крас. 1905 у Індыйскім ак., яны (33 караблі, у т. л. 10 эскадраных браняносцаў і 10 крэйсераў; каманд. З.П.Ражэственскі) удзельнічалі ў Цусімскім баі 1905, у ходзе якога разгромлены.
Літ.:
Золотарев В.А., Козлов И.А. Русско-японская война 1904—1905 гг.: Борьба на море. М., 1990;
Доценко В.Д. Морские битвы России, XVIII—XX вв. СПб., 1999;
Куропаткин А.Н. Русско-японская война, 1904—1905: Итоги войны. СПб., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯ́СЦІЦКІЯ БАІ́ 1812.
Адбыліся 30 ліп. — 1 жн. каля в. Клясціцы і на шляху Полацк—Себеж (цяпер тэр. Расонскага і Полацкага р-наў) паміж рус. 1-м пях. корпусам П.Х.Вітгенштэйна (каля 23 тыс.чал., 108 гармат) і франц. 2-м корпусам Ш.Удзіно (37—40 тыс.чал., 114 гармат) у вайну 1812. Авангард Удзіно 20 ліп. пачаў пераправу цераз Зах. Дзвіну каля г. Дзісна. Вітгенштэйн, корпус якога размяшчаўся на правым беразе, абмежаваўся партыз. дзеяннямі атрада Я.П.Кульнева на левым беразе і 26 ліп. адвёў свае гал. сілы да Росіцы. Войскі Удзіно 26 ліп. занялі Полацк і працягвалі наступленне на Себеж; 30 ліп. іх перадавыя часці дасягнулі в. Клясціцы. Вітгенштэйн, разумеючы, што гэтым яму будзе адрэзана магчымасць адыходу на Пскоў і Пецярбург, вырашыў прарвацца да себежскага шляху. Ён сканцэнтраваў свае войскі на р. Свольна каля в. Кацярынава (цяпер Марачкова) і высунуў уперад па дарозе на Клясціцы авангард падкамандаваннем Кульнева. 30 ліп. пасты абодвух бакоў сустрэліся на лясной дарозе на З ад в. Якубова, і пачаліся авангардныя баі. Атакі дывізіі ген. К.Ж.Леграна былі адбіты. Увечары на дапамогу рус. авангарду прыбыў Вітгенштэйн з егерскай брыгадай Фралова і павёў атаку на левы фланг французаў. На дапамогу Леграну падышла 8-я пях. дывізія ген. Ж.А.Вердзье, якая нанесла беспаспяховы ўдар па цэнтры рус. войск. За ноч Вітгенштэйн сцягнуў да Якубова ўсе свае сілы, апрача кав. рэзерву, і дасягнуў прыкладнай колькаснай роўнасці з французамі. На світанні 31 ліп. французы адбілі ўдар па ключавым пункце сваёй пазіцыі, атакавалі цэнтр і левы фланг Вітгенштэйна, аднак былі спынены артыл. агнём. Вітгенштэйн атакаваў французаў і прымусіў Удзіно адступаць у бок Клясціц. Контратака рэзерву Удзіно забяспечыла бесперашкодны адыход яго 2-га корпуса на левы бераг р. Нішча, войскі пачалі адступаць на рубеж р. Дрыса. Рус. войскі занялі Клясціцы, а авангард Кульнева пачаў праследаваць французаў. Пад вечар французы перайшлі Дрысу і сталі лагерам у раёне в. Белае (цяпер Азіна). Кульнеў таксама пераправіўся цераз Дрысу і размясціў свой атрад на Пд ад в. Сівошына. Група франц. войск падкамандаваннем Леграна ў ноч на 1 жн. скрытна падышла да размяшчэння рускіх і раптоўным кав. і штыкавым ударам адкінула іх. Рус. авангард быў амаль цалкам знішчаны, некалькі соцень чалавек узяты ў палон; Кульнеў смяротна паранены. З раніцы дывізія Вердзье працягвала праследаваць рэшткі атрада Кульнева. Вітгенштэйн заняў моцную пазіцыю каля в. Галоўчыцы паміж лесам і р. Нішча, абышоў флангі і ўдарыў па цэнтры французаў. Вердзье адступіў у бок Сівошына. 2 жн. Удзіно пачаў адвод сваіх часцей да Полацка. За тры дні баёў страты з абодвух бакоў склалі па 4—5 тыс.чал. К.б. былі першай у ходзе вайны перамогай рус. войск над большымі сіламі праціўніка. У выніку гэтых баёў французы перайшлі да абароны на ўсім паўн. стратэгічным флангу, пагроза для камунікацый Вітгенштэйна была ліквідавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ БІ́ТВА 1941—42,
адна з вырашальных вайск. аперацый у Вял.Айч. вайну. Складалася з 2 перыядаў: наступленне ням.-фаш. войск на Маскву і абарончыя баі Чырв. Арміі (30.9—4.12.1941), контрнаступленні (5.12.1941—20.4.1942) сав. войск і іх дзеянні па разгроме герм. групы армій «Цэнтр» (каманд. ген.-фельдмаршалы ф. фон Бок, з 19 снеж. Г. фон Клюге). З сав. боку ўдзельнічалі войскі франтоў: Зах. (каманд.ген.-палк. І.С.Конеў, з 10 кастр.ген. арміі Г.К.Жукаў), Рэзервовага (Маршал Сав. Саюза С.М.Будзённы), Бранскага (ген.-палк. А.А.Яроменка, з кастр.ген.-м. Г.Ф.Захараў, з 18 снеж.ген.-палк. Я.Ц.Чаравічэнка), Калінінскага (ген.-палк. І.С.Конеў) правага крыла Паўд.-Зах. (Маршал Сав. Саюза С.К.Цімашэнка, са снеж.ген.-лейт. Ф.Я.Кастэнка) і Паўн.-Зах. (ген.-лейт. П.А.Курачкін). Восенню 1941 для наступлення на Маскву (аперацыя «Тайфун») герм. камандаванне сканцэнтравала 77 дыв., у т. л. 14 танк. і 8 матарызаваных; ням. сілы па колькасці войск, тэхнікі і ўзбраення мелі значную перавагу над абаронцамі Масквы. 30 вер.ням. войскі атакавалі левае крыло Бранскага, 2 кастр. — Рэзервовага і Зах. франтоў, прарвалі абарону сав. войск на шэрагу ўчасткаў, захапілі гарады Калінін, Малаяраславец, Мажайск, Валакаламск. Паводле рашэння Дзярж.к-та абароны гал. мяжой супраціўлення вызначана Мажайская лінія, куды выстаўляліся рэзервы Стаўкі Вярх. галоўнакамандавання (ВГК) і злучэнні, перакінутыя з іншых франтоў. Другая лінія абароны праходзіла непасрэдна на подступах да Масквы. Горад разам з войскамі абаранялі нар. апалчэнцы (16 дывізій). У Маскве і прылеглых да яе раёнах быў уведзены стан аблогі. Для лепшага кіравання войскамі ВГК 10 кастр. аб’яднала войскі Зах. і Рэзервовага франтоў у Зах. фронт, а з войск правага крыла Зах. фронту 17 кастр. сфарміравала Калінінскі, 10 ліст. — Бранскі франты. Гераічнымі намаганнямі (гл.Панфілаўцы) Чырв. Армія пры падтрымцы апалчэнцаў і баявых дружын прыпыніла наступленне ням. войск. У ходзе 2-й фазы наступлення з 15—16 ліст. група армій «Цэнтр» цаной вял. страт пацясніла сав. абарону на некат. участках і наблізілася да Масквы на адлегласць 25—30 км. Рубеж абароны прайшоў на Пд ад Волжскага вадасховішча, Дзмітрава, Яхрамы, Краснай Паляны, на У ад Істры, на З ад Кубінкі і Нара-Фамінска, на З ад Серпухава, на У ад Алексіна і Тулы. 27 і 29 ліст.сав. войскі нанеслі моцныя контрудары па паўн. і паўд. групоўках праціўніка. 1 снеж.герм. войскі ў апошні раз намагаліся прарвацца да Масквы. 5—6 снеж.сав. войскі, якія не мелі колькаснай перавагі ў сілах і сродках, перайшлі ў контрнаступленне. Да пач.студз. 1942 войскі Калінінскага, Зах., правага крыла Паўд.-Зах. і Бранскага франтоў разграмілі ўдарныя групоўкі праціўніка і адкінулі іх ад Масквы на 100—250 км, вызвалілі больш за 11 тыс.нас. пунктаў. 7—10.1.1942 контрнаступленне пад Масквой перарасло ў агульнае наступленне сав. войск на асн.стратэг. напрамках, у ходзе якога ням.-фаш. войскі адкінуты на 150—400 км, вызвалены Маскоўская і Тульская вобл., многія раёны Калінінскай, Смаленскай, Разанскай і Арлоўскай абласцей. У М.б. сярод злучэнняў і часцей вызначыліся воіны 2-га гв.кав. корпуса падкамандаваннемген.-м. Л.М.Даватара, 1-й гв. Маскоўскай мотастралк. дывізіі падкамандаваннемген.-м. А.І.Лізюкова, 8-й гв. стралковай дывізіі падкамандаваннем І.В.Панфілава, а таксама воіны-беларусы С.П.Алейнікаў, І.П.Камера, І.І.Казлоўскі, Г.А.Палаўчэня, П.Ф.Сычэнка, А.Дз.Церашкоў і інш. У час абароны Масквы Чырв. Арміі дапамагалі партызаны і падпольшчыкі, у т. л. Беларусі. Толькі падпольшчыкі Оршы за 3 месяцы ўчынілі 98 крушэнняў на чыгунцы, вывелі са строю 200 паравозаў. У М.б. праціўнік страціў больш за 0,5 млн.чал., 1,3 тыс. танкаў, 2,5 тыс. гармат і інш. тэхнікі. У бітве ўпершыню з пачатку Вял.Айч. вайны сав. войскі дасягнулі буйной перамогі над вермахтам. Герм. армія панесла першае адчувальнае паражэнне, што стала пачаткам павароту ў 2-й сусв. вайне, былі канчаткова пахаваны яе спадзяванні на «маланкавую вайну» (бліцкрыг). Перамога Чырв. Арміі садзейнічала ўзмацненню руху Супраціўлення на акупіраваных тэрыторыях і паскарэнню стварэння антыгітлераўскай кааліцыі. Каля 40 сав. часцей і злучэнняў атрымалі найменні гвардзейскіх, 110 воінаў — званне Героя Сав. Саюза, 36 тыс. узнагароджаны ордэнамі і медалямі. У 1944 устаноўлены медаль «За абарону Масквы» (ім узнагароджаны больш за 1 млн.чал.). 8.5.1965 Маскве прысвоена званне «Горад-герой».
Літ.:
Муриев Д.З. Провал операции «Тайфун». 2 изд. М., 1972;
Федоров А.Г. Летчики на защите Москвы. М., 1979;
Битва под Москвой: [Воен.-ист. очерк]. М., 1989;
Самсонов А.М. Москва, 1941 г.: от трагедии поражений к Великой победе. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЯ БІ́ТВА 1812,
абарончыя баявыя дзеянні рас. войск 16—18 жн. супраць напалеонаўскіх войск у вайну 1812. Гал. сілы праціўніка (больш за 180 тыс.чал.) пасля кароткага адпачынку ў 1-й пал.жн. аднавілі наступленне з мэтай авалодаць г. Смаленск і выйсці ў тыл 1-й і 2-й арміям, якія дзейнічалі ў раёне Рудні і Парэчча. Выкарыстаўшы нерашучасць рас. войск, французы фарсіравалі Дняпро ў раёне Расасна, Ляды і рушылі да Смаленска. 16 жн.рас. войскі адбілі іх атакі. Аднак галоўнакамандуючы М.Б.Барклай-дэ-Толі, каб захаваць армію, якая мела менш сіл і сродкаў, чым французы, вырашыў пакінуць Смаленск і загадаў 2-й арміі адыходзіць па Маскоўскай дарозе, а 1-й арміі ўтрымліваць горад для забеспячэння адыходу. У ноч на 17 жн. 2-я рас. армія пад прыкрыццём 1-й арміі пачала адыход на Дарагабуж. Увесь наступны дзень рас. войскі пад агульным камандаваннемген. Дз.С.Дахтурова адбівалі атакі ворага. У баях за Смаленск асабліва вызначыліся палкі (у т. л. Літоўскі ўланскі полк), дывізіі, атрады пад кіраўніцтвам ген. М.М.Раеўскага, Цз.П.Невяроўскага, І.Ф.Паскевіча, П.П.Канаўніцына і інш. У ноч на 18 жн. войскі Дахтурова пераправіліся на правы бераг Дняпра, узарвалі масты, пакінулі горад і выйшлі на Маскоўскую дарогу. Паводле рас. звестак, франц. армія за 2 дні баёў страціла больш за 20 тыс.чал. (па падліках франц. боку гэтыя страты складалі 14 тыс.чал.). Рас. войскі страцілі 10 тыс. чал.
Літ.:
Гл. пры арт.Вайна 1812.
Да арт.Смаленская бітва 1812. Бітва ў Смаленску 18 жніўня 1812 г. Размаляваная гравюра невядомага мастака. 2-я пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫЙКО́ЎСКІ (Stryjkowski, Strykowski) Мацей (1547, Стрыкаў Лодзінскага ваяв., Польшча — каля 1590), польскі гісторык, храніст, паэт. Скончыў парафіяльную школу ў Бжазінах (1561). У 1563 пераехаў у ВКЛ. У 1563—73, верагодна, служыў у войску ВКЛ на маскоўскай мяжы ў якасці рыскуна (разведчыка). У 1572—74 служыў у Віцебскім гарнізоне падкамандаваннем А.Гваньіні і працаваў над гісторыяй ВКЛ і суседніх дзяржаў. У канцы службы здзейсніў Падарожжа па Зах. Дзвіне, у час якога занатаваў свае назіранні па гісторыі, этнаграфіі і культуры: аб Рагвалодавым камені, цэрквах і манастырах Полацка. У 1574—75 удзельнічаў у пасольстве ў Турцыю. У 1576—78 знаходзіўся пры двары кн. Алелькавічаў-Слуцкіх у Капылі і Слуцку. У 1579 заняў духоўную пасаду жамойцкага каноніка. У 1574 выдаў у Кракаве паэму «Ганец цноты...» (кароткая вершаваная гісторыя ВКЛ, частка твора пад назвай «Генеалогія, альбо Кароткае апісанне вялікіх князёў літоўскіх» выдадзена ў 1626 у Любчанскай друкарні. Аўтар гіст. твораў «Аб вольнасці Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага» (1575), «Аб пачатках, вывадах, мужнасці, справах рыцарскіх і хатніх слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага» (выд. ў 1978), «Аб паражэнні 30 000 Масквы з князем Пятром Шуйскім ваяводам полацкім у полі Іванскім над ракой Улай... 1564 года» (не апублікаваны, рукапіс зберагаецца ў Пушкінскім доме ў С.-Пецярбургу). Гал. праца С. — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582) — першая друкаваная гісторыя ВКЛ. Многія даследчыкі лічаць, што твор Гваньіні «Апісанне Еўрапейскай Сарматыі» (1578) з’яўляецца плагіятам запісак С., у чым С. неаднаразова абвінавачваў Гваньіні на старонках сваёй «Хронікі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТАЛЬЯ́НСКІ ПАХО́Д СУВО́РАВА 1799,
баявыя дзеянні (крас.—жн.) рас. і аўстр. войск падкамандаваннем фельдмаршала А.В.Суворава супраць 2 франц. армій у Паўн. Італіі ў вайну 1798—1802 Францыі з 2-й антыфранц. кааліцыяй (Англія, Расія, Аўстрыя, Турцыя, Каралеўства абедзвюх Сіцылій). Распрацаваны Суворавым план кампаніі прадугледжваў разгром франц. армій паасобку. 26—28.4.1799 гал. сілы Суворава (больш за 40 тыс.чал.) разбілі франц. армію на чале з ген. Ж.В.Маро (каля 28 тыс.чал.) на р. Ада, занялі г. Мілан, у маі — Турын і Александрыю. 17—19 чэрв. войскі Суворава (каля 30 тыс.чал.) у сустрэчным баі на р. Трэбія разграмілі франц. армію ген. Ж.Макданальда (33—35 тыс.чал.), якая рухалася на дапамогу Маро з Сярэдняй і Паўд. Італіі. Разгром саюзнымі войскамі (43 тыс.чал., паводле інш. звестак, 50 тыс.) 35-тысячнай франц. арміі ген. Б.К.Жубера (забіты ў пач. бітвы, яго змяніў Маро) 15 жн. каля г. Нові і перамогі ВМФ Расіі ў ходзе Міжземнаморскага паходу Ушакова 1798—1800 прывялі да амаль поўнага вызвалення Італіі ад франц. панавання. Сувораў быў накіраваны ў Швейцарыю (гл.Швейцарскі паход Суворава 1799). У.Я.Калаткоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-СІР, Гуўён-Сен-Сір (Gouvion-Saint-Cyr) Ларан (17.7.1764, г. Туль, Францыя — 17.3.1830), французскі ваенны і дзярж. дзеяч, маршал Францыі (1812). З 1792 у рэсп. арміі, ген. (1794). Удзельнік войнаў супраць 1-й (1793—97), 2-й (1798—1801) і 3-й (1805) антыфранц. кааліцый, вайны ў Іспаніі (1808—09). У вайну 1812 камандаваў 6-м (баварскім) корпусам. Пасля Віленскай аперацыі 1812 яго корпус разам з 2-м увайшоў у асобную вайск. групу падкамандаваннем Н.Ш.Удзіно. У час Полацкіх бітваў 1812 паранены С.-С. замяніў цяжкапараненага Удзіно, атрымаў перамогу і прымусіў рускіх адступіць. 18—20 кастр. ён зноў паранены, перадаў камандаванне 2-м і 6-м карпусамі ген. К.Ж.Леграну. З-за нязгоды ген. Врэдэ (камандуючы 6-м корпусам) падпарадкавацца Леграну 24 кастр. баварскае войска было разбіта каля в. Бабынічы. С.-С. зноў прыняў камандаванне і злучыўся 30 кастр. з 9-м корпусам маршала К.Віктора ў раёне Чашнікаў, здаў яму камандаванне і пакінуў армію. У перыяд рэстаўрацыі каралеўскай улады на каралеўскай службе, ваенны (1815 і 1817—19) і марскі (1817) міністр. Аўтар успамінаў (т. 1—4, 1831).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРАЎЛЯ́НСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16 ст. ў сутоку рэк Зах. Дзвіна і Тураўлянка (Полацкі р-н Віцебскай вобл.). Пабудаваны ў 1563 паводле загаду Івана IV Грознага з каменю і дрэва. Квадратны ў плане замак меў 4 вуглавыя вежы і пятую вежу-браму з боку Тураўлянкі, цераз якую быў перакінуты драўляны мост на палях. Вежы з боку Тураўлянкі былі чацверыковыя, крытыя ў 2 схілы, з боку Зах. Дзвіны — гранёныя або круглыя, з шатровым крыццём. Вежы мелі 3 баявыя ярусы: сярэдні з амбразурамі для гармат, ніжні і верхні з байніцамі для ручной агнястрэльнай зброі. Вуглавыя вежы стаялі на высокіх паўкруглых падмурках, сцены якіх былі прарэзаны круглымі байніцамі. Драўляная забудова замка была шчыльная. Сярод прамавугольных у плане жылых дамоў, накрытых 2-схільнымі дахамі, вылучаліся 2 збудаванні з купальнымі завяршэннямі, якія, верагодна, мелі культавае значэнне. 4.9.1579 да замка падышоў атрад войска ВКЛпадкамандаваннемкн. К.Лукомскага. Рускія спешна пакінулі Т.з. без бою. Заняўшы замак, Лукомскі загадаў страляць з усіх гармат. У выніку ўзнік пажар, які знішчыў замак. У 1579 С.Пахалавіцкі выканаў малюнак Т.з., паводле якога пазней зроблена гравюра.
Ю.А.Якімовіч.
Тураўлянскі замак. Гравюра Д.Б.Кавалеры 1580 паводле малюнка С.Пахалавіцкага 1579.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДЗЮ́НІНСКІ Іван Іванавіч (30.7.1900, в. Гілёва Тугулымскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія — 17.10.1977),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1939). Ген. арміі (1955). Скончыў Уладзівастоцкую пяхотную школу (1924), курсы «Выстрал» (1931), удасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941) і Вышэйшыя акад. курсы (1948) пры гэтай жа акадэміі. У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Зах. фронце ў 1920, на Кіт.-Усх. чыгунцы ў 1929, на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну камандаваў стралк. корпусам, 32-й, 42-й, 54-й, 5-й арміямі; з кастр. 1941 — Ленінградскім фронтам; з кастр. 1942 нам.каманд. Волхаўскім, з мая 1943 — Бранскім франтамі. З ліп. 1943 каманд. 11-й, са снеж. 1943 2-й ударнай арміямі. Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітвы, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Усх.-Прускай, Берлінскай аперацый Войскі 11-й арміі падкамандаваннем Ф. 26.11.1943 вызвалілі г. Гомель. У 1946—47 і 1954—65 каманд. войскамі шэрагу ваен. акруг, у 1951—54 нам. і 1-ы нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі. Са снеж. 1965 у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—66.