МА́РКАЎ Фёдар Рыгоравіч (24.12.1914, в. Качанішкі Уценскага пав., Літва — 14.1.1958),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Вілейскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). За рэв. дзейнасць у Зах. Беларусі ў 1936—39 быў зняволены ў Бяроза-Картузскі канцлагер, віленскую турму. У 1939—41 старшыня Свянцянскага гарсавета, нам. старшыні Вілейскага аблвыканкома. У партызанах з вер. 1941: камандзір спецгрупы, з мая 1942 — атрада імя Суворава, з ліст. 1942 — партыз. брыгады імя Варашылава, адначасова з крас. 1943 нач. ваенна-аператыўнага аддзела Вілейскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 нам. старшыні Вілейскага, Маладзечанскага аблвыканкомаў. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1940.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАЛЕ́НКА Кірыла Сямёнавіч (11.5.1902, с. Грышына Краснаармейскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 17.6.1985),
савецкі ваен. дзеяч, Маршал Сав. Саюза (1955), двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1978). Скончыў Украінскую аб’яднаную школу чырв. камандзіраў (1922), артыл. курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА (1928), ф-т удасканалення вышэйшага камсаставу Ваен. акадэміі імя Ф.Э.Дзяржынскага (1939). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандаваў брыгадай, карпусамі, конна-механізаванай групай, з 1942 — арміямі. З 1948 каманд. войскамі Маскоўскага р-на (акругі) ППА, з 1953 — Маскоўскай ваен. акругі. З 1960 галоўнакаманд. Ракетнымі войскамі стратэгічнага прызначэння — нам. міністра абароны СССР. У 1962—83 гал. інспектар Мін-ва абароны — нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМЕ́НКА Мікалай Сцяпанавіч (5.12.1923, Мінск — 25.6.1995),
расійскі вучоны ў галіне буд. механікі. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. 1979). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча ў Ленінградзе (1946). З 1946 у Цэнтр.НДІ (у 1971—84 нам. дырэктара), адначасова з 1951 у Ленінградскім ун-це. З 1984 нам. старшыні Прэзідыума Санкт-Пецярбургскага цэнтра і з 1988 дырэктар-арганізатар Ін-та праблем транспарту Рас.АН. Навук. працы па механіцы дэфармавальнага цвёрдага цела, буд. механіцы карабля, статыцы і дынаміцы інж. збудаванняў, фундаментальных праблемах трансп. сістэм і трансп. працэсаў. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Прочность и устойчивость пластин и оболочек судового корпуса. Л., 1967 (разам з К.Г.Абрамянам, У.В.Сарокіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫГА́НАЎ Вікенцій Васілевіч (22.6.1903, в. Надзейкавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 26.1.1945),
генерал-маёр (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў пях. школу (1925), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. Арміі з 1920, удзельнік грамадз. вайны і баёў з інтэрвентамі на Зах. і Паўд. франтах. Да 1935 у войсках БВА. камандзір батарэі, нам.нач. штаба брыгады, нач. артылерыі палка. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах., Паўд., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, Паўд.-Зах., 3-м, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір стралк. дывізіі. Стралк. дывізія на чале з ген.-маёрам С. вызначылася на тэр. Польшчы, дзе за 11 дзён прайшла з баямі 264 км, фарсіравала Одэр. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́РСА (Sorsa) Калеві (н. 21.12.1930, г. Кеўру, Фінляндыя),
фінляндскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Вышэйшую школу грамадскіх навук (цяпер ун-т Тамперэ). З 1959 у органах ЮНЕСКА у Парыжы, у 1965—69 ген. сакратар Нац. камісіі па справах ЮНЕСКА. Адначасова ў 1967—69 у Мін-ве асветы Фінляндыі. З 1969 сакратар, у 1975—87 старшыня С.-д. партыі Фінляндыі. З 1978 старшыня Кансультатыўнага савета Сацыяліст. інтэрнацыянала (Сацінтэрна) па раззбраенні, з 1982 нам. старшыні Сацінтэрна. У 1972 і 1975—77 міністр замежных спраў. У 1972—75, 1977—79, 1982—83 і 1983—87 прэм’ер-міністр Фінляндыі, у 1987—89 нам. прэм’ер-міністра, міністр замежных спраў. З 1970 дэп., з лют. 1989 старшыня парламента Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУШЫ́НСКІ Аляксандр Іосіфавіч (н. 5.8.1945, Мінск),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1969). З 1969 на Мінскім з-дзе ЭВМ (з 1987 дырэктар). З 1988 дырэктар НДІЭВМ і адначасова ген. дырэктар Бел.навук.-вытв. аб’яднання выліч. тэхнікі. З 1992 нам. міністра абароны Беларусі. З 1994 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1996 нам.ген. дырэктара прадпрыемства «ІВА». Навук. працы па выліч. тэхніцы, сучасных сродках мабільнай сувязі, арганізацыі вытв-сці ЭВМ.
Тв.:
Методическое пособие по технологии печатных плат. Мн., 1988 (разам з І.М.Русаком);
Перспективы, прогнозы развития современных средств мобильной связи. М., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАСТО́Ў Міхаіл Міхайлавіч (н. 27.6.1949. в. Казлоўшчына Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1975), БДУ (1989). Працаваў у Бел. гандлёва-прамысл. палаце. З 1982 у МЗС Беларусі. З 1991 1-ы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН, пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША, з 1993 нач. аддзела, упраўлення МЗС, з 1994 нам. міністра замежных спраў, з 1997 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Канадзе. У 2000—01 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях знешняй палітыкі, нам. прэм’ер-міністра — міністр замежных спраў. З вер. 2001 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з 2003 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, Мексіцы (па сумяшчальніцтве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМАКО́Ў Аляксандр Пятровіч (н. 26.11.1941, с. Ільінка Дубаўскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1997). Скончыў Адэскае ваен. агульнавайск. каманднае вучылішча (1962), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1970) і Генштаба (1980). З 1962 на камандных і штабных пасадах у Адэскай, Закаўказскай, Бел.ваен. акругах (1980—86). З 1986 у Групе сав. войск у Германіі. З 1988 нач. штаба — 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1991—94 старшы групы ваен. спецыялістаў Рас. Федэрацыі ў КНДР, у Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова. З 1995 нач.Гал. штаба — 1-ы нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь, з 1996 в.а. міністра абароны, са студз. 1997 да сак. 2001 міністр абароны Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВАЛЬ Уладзімір Іванавіч (н. 7.1.1952, в. Адэльск Гродзенскага р-на),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Гомельскі ун-т (1976), з 1975 праиуе ў ім (з 1985 нам. дэкана, з 1990 заг. кафедры). Даследуе фразеалогію, этналінгвістыку, міфалогію, лінгвістыку тэксту. Аўтар манаграфій «Беларускія народныя святы і звычаі» (1993, з В.С.Новак), «Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы» (1995), «Усходнеславянская этнафразеалогія: дэрывацыя, семантыка, паходжанне» (1998), «Слоўніка новых і найбольш ужывальных замежных слоў» (1992), «Слоўніка актуальных замежных слоў» (2003) і інш.
Тв.:
Чым адгукаецца слова: Фразеалогія ў павер’ях, абрадах і звычаях. Мн., 1994;
Слово поведает нам...: (Отражение мифол. представлений в лексике рус. и белорус. языков). Гомель, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАГУ́БІК Барыс Паўлавіч (н. 6.8.1949, в. Грыцавічы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ваен.навук.Канд.ваен.н. (1989), праф. Акадэміі ваен. навук Рас. Федэрацыі (2001). Палкоўнік (1990). Скончыў Ленінградскае ваен. вучылішча (1969), Ваен.артыл. акадэмію імя Калініна (1982). З 1981 у НДІМін-ва абароны СССР. З 1992 ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь: з 1993 нач. аддзела аператыўна-тактычных даследаванняў Мінскага вышэйшага ваен. каманднага вучылішча, з 1995 нач. ваенна-навук. цэнтра Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь, з 2002 нам.нач.НДІУзбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2003 нам. дырэктара НДІ тэорыі і практыкі дзярж. кіравання. Даследуе праблемы дзярж. кіравання і арганізацыі тэр. абароны.