ЗВЯРКО́Ў Яфрэм Іванавіч (н. 1.2.1921, с. Несцерава Цвярской вобл., Расія),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1981). Чл.-кар.АМСССР (1975). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1953). Аўтар жанравых карцін («Каруначніцы», 1964, «Белая ноч. Вяселле», 1967, і інш.). Асн. месца ў творчасці займае лірычны пейзаж, прысвечаны прыродзе сярэднярускай паласы і Поўначы: «Сіні дзень» (1965), «Кроплі дажджу», «Паўночная вясна» (абодва 1969), «Зімовае сонца» (1971), «Цішыня», «Блакітны красавік» (абодва 1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́К (Caravaque) Луі (1684—20 ці 26.6.1754),
французскі жывапісец. З 1716 у Расіі. З 1718 у ведамстве «Канцылярыі ад пабудоў», дзе меў вучняў (І.Вішнякоў і інш.). Працаваў у стылі позняга барока, пазней — ракако. Аўтар дэкар. размалёвак, батальных карцін, кардонаў для шпалер, партрэтаў. Сярод твораў: «Палтаўская баталія» (1717), партрэты Пятра I (1716 і 1723), імператрыцы Ганны Іванаўны (1730) і інш. Творчасць К., адметная вытанчанай жывапіснай манерай, паўплывала на рус. партрэт сярэдзіны 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САРАК (Kosárek) Адольф (6.1.1830, Гералец каля Гумпалец, Чэхія — 30.10.1859),
чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нац. школы рэаліст. пейзажа 19 ст. Скончыў Пражскую АМ (1855). Творчасці ўласцівы паступовы пераход ад пейзажа ідэалізавана-рамант. да заснаванага на непасрэдным назіранні натуры, прастата матываў і паэт. адлюстраванне станаў прыроды, перадача асаблівасцей ландшафту Чэхіі і Маравіі: «Змрок» (1853), «Матыў з Пардубіцаў» (1854), «Пейзаж з каменным мостам» (1855), «Чэшскі пейзаж» (каля 1858), «Пейзаж з капліцай» (каля 1859) і інш.
харвацкі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў харвацкай школы жывапісу 20 ст. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1907—11), акадэміі Гранд-Шам’ер у Парыжы (1911). Зазнаў уплывы Г.Курбэ і Э.Манэ. У абагульненай свабоднай манеры рабіў партрэты, пейзажы, нацюрморты, анімалістычныя сцэны, якія вызначаюцца стрыманасцю колеравай гамы, рысамі схаванага эмацыянальнага напружання і драматызму. Сярод твораў: «Аўтапартрэт з сабакам» (1910), «Аўтапартрэт з люлькай», «Бонвіван», «Люксембургскі сад» (усе 1912) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ЕР (Krøyer) Педэр Северын (23.7.1851, г. Ставангер, Нарвегія —20 ці 21.11.1909),
дацкі жывапісец-рэаліст. Вучыўся ў АМ у Капенгагене (1864—70), працаваў у майстэрні Л.Бана ў Парыжы. У творах імкнуўся перадаць рухі, святло-паветр. асяроддзе і яго ўздзеянне на форму прадметаў: «Чыстка сардзін у Канкарна ў Брэтані» (1879), «Вясковы капялюшнік у Італіі» (1880), «Рыбакі на беразе мора» (1883), «Пасяджэнне Акадэміі навук» (1897). Аўтар партрэтаў Розенёрн-Лен (1891), Х.Драхмана (1902) і інш.
сербскі жывапісец. Вучыўся ў Мюнхене ў Школе прыкладнога мастацтва і АМ (1873—83). Працаваў у рэаліст. манеры, якой былі ўласцівы рысы рамантызму, часам драматычнасць, напружанасць змрочнай колеравай гамы («Анатам», 1880). Пісаў сцэны нар. жыцця, пейзажы (у т. л. пленэрныя эцюды), абразы, гіст. кампазіцыі, партрэты. Сярод твораў: «Каля крыніцы» (1883), «Дзверы рыбацкай хаціны», «Гарадок Чачак» (абодва 1884), партрэт І.Паніча (каля 1885), «Мястэчка Баба-Кай» (1907) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛІХАЎ Георгій Сцяпанавіч (24.5.1908, г. Харкаў, Украіна — 22.4.1985),
украінскі жывапісец. Нар.маст. Украіны (1967). Чл.-кар.АМСССР (1979). Скончыў Кіеўскі маст.ін-т (1941), выкладаў у ім (1945—61; з 1960 праф.). Сярод твораў: «Гуцулка» (1946), «Малады Тарас Шаўчэнка ў майстэрні ў К.П.Брулова» (1947), «Дзеці» (1952), «М.Горкі на Украіне» (1957), «Франтавая вясна» (1967), «Горная дарога» (1971), «Бэз цвіце» (1974), «Музычная раніца» (1981) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁНЫ (Szönyi) Іштван (17.1.1894, г. Уйпешт, Венгрыя —30.8.1960),
венгерскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Будапешцкай АМ (1914—22, з 1938 яе праф.) і ў Надзьбанье (Румынія). Творча пераасэнсоўваў прыёмы імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму. Аўтар тонкіх па жывапісе і светлавых эфектах лір. пейзажаў і жанравых карцін: «На вяршыні гары» (1925), «Вечар у Забегене» (1928), «Баржы» (1937), «Капанне бульбы» (1949), «Перавозчык» (1951). Працаваў і ў галіне манум. мастацтва (размалёўка будынка пошты ў Будапешце, 1956). Прэмія імя Кошута 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́МБАЛ (Trumbull) Джон (6.6.1756, г. Лебанан, штат Канектыкут, ЗША — 10.11.1843),
амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Лондане ў Б.Уэста. Удзельнік Вайны за незалежнасць (1775—83), ад’ютант Дж.Вашынгтона. У 1794—1804 і 1808—15 жыў у Лондане. У 1817—36 узначальваў Амер. акадэмію прыгожых мастацтваў у Нью-Йорку. Аўтар невял. тонкіх рэаліст. партрэтаў удзельнікаў вызв. вайны, у т. л. Р.Ізарда, і патрыятычных гіст. карцін («Бітва пры Банкерс-Хіле», «Дэкларацыя незалежнасці», 1786—94).