бел.вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1948). З 1951 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па мех. і тэхнал. уласцівасцях металаў, па кантактным узаемадзеянні металаў і сплаваў.
Тв.:
Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);
Диаграмма состояния железоуглеродистых сплавов. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (19.11.1900, г. Орша Віцебскай вобл. — 28.1.1968),
бел.дзярж. дзеяч, вучоны-геадэзіст. Праф. (1961). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў БСГА (1927). З 1933 у БПІ; з 1947 рэктар. З 1959 міністр вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. Навук. працы па розных відах геад. здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН Мікалай Іванавіч (24.9.1845, Эстляндская губ. — 1907),
вучоны-мовазнавец, гісторык навукі. Чл.-супрацоўнік Рас.геагр.т-ва (з 1889). Скончыў Тартускі ун-т (1870). У 1872—94 выкладаў стараж. мовы ў Мінскай гімназіі, у 1894—97 праф. Казанскага ун-та. Навук. працы па гісторыі фін. мовы. Аўтар кн. «Аб найстаражытнейшых школах чалавечага роду» (Мн., 1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКУ́Н Міхаіл Аляксеевіч (н. 20.3.1948, Мінск),
бел.вучоны ў галіне электрасувязі. Канд.тэхн.н. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972), дзе і працаваў. З 1993 рэктар Вышэйшага каледжа сувязі. Навук. працы па тэорыі кіравання ў тэхніцы звышвысокіх ваганняў, сістэмах і сетках электрасувязі, лічбавых сістэмах камутацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРМІ́Н Уладзімір Паўлавіч (н. 17.3.1909, Масква),
савецкі вучоны-механік. Акад.АНСССР (1966). Герой Сац. Працы (1956). У 1930 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча, дзе працаваў (з 1960 праф.). Асн. працы па кампрэсарабудаванні, халадзільнай тэхніцы, машынабудаванні, механіцы, стартавых комплексах ракет. Аўтар адкрыццяў і вынаходстваў у галіне механікі і машынабудавання. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1967, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСМА́НАЎ Іван Антонавіч (26.10.1917, пас. Амутнінск Удмурцкай Рэспублікі — 5.7.1974),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957). З 1946 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1963 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Асн. працы па пытаннях бухгалтарскага ўліку, калькулявання і сабекошту прамысл. прадукцыі, эканомікі машынабудавання, эканам. аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТЧА́ННІКАЎ Кім Аляксандравіч (9.5.1924, в. Рэпкі Валынскай вобл., Украіна — 13.12.1981),
бел.вучоны ў галіне санітарыі і гігіены. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1957 у Бел.сан.-гігіенічным НДІ, з 1972 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту. Навук. працы па даследаванні таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперым. тэрапіі атручэння фосфарарганічнымі злучэннямі, спартыўнай гігіене.
бел.вучоны ў галіне гігіены. Д-рмед.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1934). З 1943 працаваў у ім, з 1960 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па гігіене, планіроўцы сельскіх нас. пунктаў, камунальнай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ Генадзь Міхайлавіч (н. 8.3.1933, Мінск),
бел.вучоны ў галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1971), праф. (1973). Скончыў БПІ (1955). З 1956 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэарэт. і эксперым. даследаваннях дэфармацыйнага механізму ўшчыльнення парашковых цел і выяўленні заканамернасцей працэсу прасавання метал. парашкоў.
Тв.:
Теория прессования металлических порошков. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́КІНСКІ Аляксандр Арсенавіч (н. 30.9.1915, с. Закабякіна Любімскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1978), праф. (1979). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БСГА (1947), дзе працаваў да 1991. Навук. працы пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.
Тв.:
Локальное внесение минеральных удобрений. Мв., 1976 (у сааўт.).