машына або частка машыны (камбайна) для малацьбыс.-г. культур — выдалення насення з каласоў, мяцёлак, катахоў, кошыкаў і інш. Некаторыя М. таксама ачышчаюць і сартуюць зерне.
Існуюць М. для малацьбы збожжа (у т. л. ў складзе збожжаўборачнага камбайна), лёну (ільномалатарні, гл.Ільноўборачныя машыны), канапель (каноплемалатарні, гл.Каноплеўборачныя машыны), кукурузы, кенафу і інш. Есць селекцыйныя М. — для малацьбы раслін, што ўбіраюцца з доследных дзялянак. Першыя М. з’явіліся ў 17 ст. У канцы 18 ст. ў Шатландыі вынайдзены вярчальны малацільны барабан з трохграннымі біламі, з 1-й пал. 19 ст. выпускаюць малацільныя апараты з зубавымі барабанамі і зубчастымі дэкамі.
Да арт.Малатарня. Малатарня-веялка для вылучэння насення лёну, аддзялення галовак канюшыны і насеннікаў цукровых буракоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШЧАНКА Валянцін Аляксандравіч (н. 13.9.1936, г. Крамянчуг, Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1975). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Харкаўскую артыл. радыётэхн. акадэмію (1959). З 1987 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі, у 1989—94 кіраўнік Брэсцкага аддзялення гэтага ін-та. З 1994 у Ін-це сучасных ведаў (прарэктар). Навук. працы па выліч. тэхніцы, тэорыі распаралельвання алгарытмаў, аўтаматызацыі праектавання вял. і звышвял. інтэгральных схем, крыптаграфіі, ахове інфармацыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Метод селектирующих функций в нелинейных задачах контроля и управления. М., 1973;
Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТА́ПАЎ Аляксандр Львовіч (27.9. 1818—5.11.1886),
расійскі дзярж. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1874). Скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кав. юнкераў (1837). Удзельнік падаўлення Венгерскай рэвалюцыі 1848—49, Крымскай вайны 1853—56. З 24.5.1864 пам. віленскага ген.-губернатара М.М.Мураўёва. У 1868—74 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.-губернатар, гал.нач. Віцебскай і Магілёўскай губ., камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. Пры П. ў бел. губернях адменена ваен. становішча, у 1869—70 ад Віленскага генерал-губернатарства аддзелены Магілёўская, Віцебская і Мінская губ. Падтрымліваў праект Э.Т.Баранава перагледзець на карысць памешчыкаў умовы сял. рэформы 1861 на Беларусі. 3 ліп. 1874 шэф жандараў і гал.нач. 3-га аддзялення. Са снеж. 1874 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛТУ́К Алег Уладзіміравіч (н. 25.8.1946, в. Рыжэнькі Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1967). Настаўнічаў, працаваў ва ўшацкай раённай газеце. З 1999 у газ. «Віцебскі рабочы». У 1980—99 сакратар Віцебскага абл.аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1964. Асн. тэмы твораў — мінулае і сучаснае роднай зямлі і народа, яго гераічная памяць, даследаванне нашага складанага і супярэчлівага часу. Вершы С. вылучаюцца пафасам неспакою, любові да свайго краю; цэнтральны вобраз у іх — зямля-карміцелька (зб-кі «Пачатак дня», 1974; «Працяг», 1977; «Святло зямлі», 1982; «На далонях жыцця», 1988; «Трывога лёсу», 1996). Літ. прэмія імя У.Караткевіча 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУГА́ЕЎ Леў Аляксандравіч (16.10.1873, Масква — 23.9.1922),
расійскі хімік, стваральнік навук. школы па хіміі комплексных злучэнняў. Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). З 1895 заг.хім.аддзяленняБактэрыял. ін-та ў Маскве. З 1904 праф. Маскоўскага тэхн. вучылішча, у 1908—22 — С.-Пецярбургскага ун-та. Заснавальнік і дырэктар (з 1918) Ін-та па вывучэнні плаціны і інш. высакародных металаў. Навук. працы па хіміі тэрпенаў; распрацаваў метад вызначэння рухомых атамаў вадароду ў арган. злучэннях. Адкрыў і вывучыў анамальную вярчальную дысперсію арган. малекул з 2 асіметрычнымі цэнтрамі. Адкрыў адчувальныя аналіт. рэакцыі на металы VIII групы перыяд. сістэмы элементаў (1906). Прэмія імя У.І.Леніна 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЫЁНАЎ Леанід Фёдаравіч (1902, г. Табольск, Расія — 1973),
расійскі анколаг-хіміятэрапеўт. Адзін з заснавальнікаў хіміятэрапіі злаякасных пухлін. Акад.АМН (1969), д-рмед.н. (1938), праф. (1940). Чл.-кар.Амер. асацыяцыі па вывучэнні раку (1960). Скончыў Томскі ун-т (1925), дзе і працаваў. Ў 1930—40 і ў 1941—45 у Ленінградскім Цэнтр. рэнтгеналагічным, радыелагічным і ракавым ін-це (з 1937 заг.аддзялення). У 1940—41 у Мінскім мед. ін-це (арганізаваў і ўзначаліў кафедру эксперым. анкалогіі). З 1945 у Ін-це анкалогіі АМНСССР у Маскве (заг. лабараторыі). Навук. працы па эксперым. анкалогіі. Стварыў шэраг проціпухлінных прэпаратаў. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Лечение белокровия и лимфогранулематоза эмбихином. М., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТЫ́ЛЬКІН Анатоль Іванавіч (6.1.1941, в. Кругавец-Калініна Добрушскага р-на Гомельскай вобл. —27.1.2002),
бел. грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Гродзенскі (1967) і Ленінградскі (1975) пед. ін-ты. Ініцыятар стварэння ў 1991 культ.-асв. Цэнтра бел.т-ва інвалідаў па зроку, друкавання л-ры па сістэме Брайля, аддзялення тыфлапедагогікі дэфекталагічнага ф-та ў Бел.пед. ун-це. Аўтар навук. прац па праблемах сац. і прац. рэабілітацыі інвалідаў па зроку. З 1997 1-ы віцэ-прэзідэнт параалімпійскага к-та Беларусі. Адзін з заснавальнікаў у 1993 і кіраўнікоў Рэсп. партыі працы і справядлівасці. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990—95, з 2000 дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭХАЎСКІ́Х Леанід Максімавіч (н. 23.4.1917, в. Стрункіна Архангельскай вобл., Расія),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Чл. Польскай АН. Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Пермскі ун-т (1939). У 1954—64 дырэктар Акустычнага ін-та, з 1969 акад.-сакратар Аддзялення акіяналогіі, фізікі атмасферы і геаграфіі Рас.АН. Навуковыя працы па рассейванні рэнтгенаўскіх праменяў у крышталях і вадкасцях, акустыцы і тэорыі распаўсюджвання хваляў. Даследаваў распаўсюджванне гукавых і электрамагнітных хваляў у неаднародных асяроддзях; развіў тэорыю хвалевых палёў кропкавых крыніц у слаіста-неаднародных асяроддзях, тэорыю бакавых, або галаўных, хваляў (выкарыстоўваюцца ў сейсмаразведцы). Адкрыў звышдалёкае распаўсюджванне гуку ў моры (разам з Л.Д.Розенбергам, 1946). Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія СССР 1951, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬБАКАПА́ЛКА,
машына для выкопвання бульбы, аддзялення яе ад зямлі і бацвіння. Бываюць: элеватарнага, грохатнага і шпурляльнага тыпаў; двух- і аднарадковыя; з пасіўнымі падкопвальнымі лемяшамі, актыўным падкопвальным ротарам і камбінаваныя. Пасля бульбакапалкі клубні падбіраюцца ўручную.
Бульбакапалка элеватарнага тыпу маюць прутковыя элеватары, якія разрыхляюць і прасейваюць глебу, а клубні і бацвінне скідваюць на зямлю. У шпурляльных бульбакапалках лямеш падкопвае радок, а ротар падхоплівае выкапаную масу і ўкладвае яе на поле. Прадпрыемствы Беларусі («Лідсельмаш») выпускаюць бульбакапалкі элеватарнага і шпурляльнага тыпаў, навясныя і паўнавясныя, двухрадковыя. Розныя іх мадыфікацыі (КТН-2В, Л-262, КТН-1Б і інш.) прыстасаваны да работы на розных тыпах глебаў, у т. л. камяністых і пераўвільготненых. Агрэгатуюцца з трактарамі «Беларусь». Прадукцыйнасць 0,4—0,9 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧКО́Ў Афанасій Фёдаравіч (27.12.1818, г. Хаміна, Фінляндыя — 14.4.1899),
рускі гісторык-славіст, археограф і бібліёграф. Акад. Пецярбургскай АН (1869; з 1866 экстраардынарны акадэмік). Старшыня Археагр. камісіі (1891), Аддзяленнярус. мовы і славеснасці АН (1893). Скончыў Маскоўскі ун-т (1840). Працаваў у Археал. камісіі АН. З 1844 хавальнік Аддзела рукапісаў і старадрукаваных кніг Публічнай б-кі ў Пецярбургу, у 1882—99 яе дырэктар. Рыхтаваў навук. апісанні рукапісных і старадрукаваных кніг, выдаваў летапісы, «Пісьмы і паперы Пятра Вялікага» (т. 1—4). У публікацыях пра старадаўнія помнікі рус. пісьменства закранаў і бел. помнікі (Метрыку ВКЛ, творы Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, братоў Мамонічаў і інш.). Рэдактар «Слоўніка беларускай мовы» І.І.Насовіча, садзейнічаў выпуску яго ў свет.