дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Пасол на соймы 1756, 1764, 1766, падкаморы навагрудскі, чашнік ВКЛ у 1765, навагрудскі кашталян у 1765—73 і ваявода з 1773, член Скарбовай і Вайсковай камісій ВКЛ, старшыня Вайсковай камісіі абодвух народаў у час вайны 1792 з Расіяй, член Пастаяннай рады. Паліт. праціўнік падскарбія А.Тызенгаўза. Удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794. Віленскім актам паўстання 24.4.1794 прызначаны старшынёй Найвышэйшай літоўскай рады. Пасля яе роспуску старшыня скарбовага аддзелаЦэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага. Пасля задушэння паўстання амнісціраваны Кацярынай II, жыў у сваіх маёнтках (Новая Мыш, Варонча і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЭ (Palade) Джордж Эміль (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг.аддзеламед. школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук. працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІЦЯ́НСКАЯ Аляксандра Аляксандраўна (н. 1.12.1921, г. Бугульма, Татарстан, Расія),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і імуналогіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1984). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1948). У 1948—88 у Бел.НДІ пералівання крыві (з 1974 кіраўнік аддзела). Навук. працы па метадах дыягностыкі і лячэнні хвароб крыві, імунатэрапіі лейкозаў і анемій, распрацоўцы імунастымулявальных прэпаратаў.
Тв.:
Электрофорез клеток крови в норме и патологии. Мн., 1974 (разам з С.С.Харамоненка);
Иммуностимулирующие свойства эритрофосфатида — нового лечебного препарата (у сааўт.) // Докл.АНБССР. 1991. Т. 35, №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПА́РАЎ Іосіф Мікітавіч (27.9.1924, в. Задарожжа Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.9.1994),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1975). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1963 гал. хірург Віцебскага абл.аддзела аховы здароўя. З 1966 у Віцебскім мед. ін-це (у 1979—84 рэктар). Навук. працы па таракальнай хірургіі і вывучэнні рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Тв.:
Обширные резекции кишечника. Мн., 1974 (разам з У.М.Велічэнкам);
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з М.Р.Лудам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛКО́Ў Ігнат Георгіевіч (13.2.1898, в. Глазамічы Віцебскага р-на — 16.2.1969),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1963), праф. (1964). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1924). У 1924—30 у Наркамземе Беларусі. З 1945 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі. З 1948 заг.аддзела зернебабовых культур БелНДІ земляробства. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі глебы, агратэхнікі, фізіялогіі і біяхіміі раслін, селекцыі і насенняводства зернебабовых культур.
Тв.:
Многолетний люпин. Мн., 1962 (разам з М Дз.Нагорскай, І.П.Астравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУ́ВЭ Васіль Васілевіч (2.2.1889, С.-Пецярбург — 15.9.1965),
савецкі гісторык-усходазнавец. Акад.АНСССР (1935). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1911), вучыўся ў Берліне. З 1916 выкладаў у Пецярбургскім ун-це, у 1918—33 заг. Егіпецкага аддзела Эрмітажа. Дырэктар Ін-та этнаграфіі (1937—40), Ін-та ўсходазнаўства АНСССР (1941—50). Даследаваў сац.-эканам. рабаўладальніцкія структуры стараж.-ўсх. грамадстваў, гісторыю і культуру Стараж. і эліністычнага Егіпта, Шумера, Вавілоніі, Асірыі, Ірана, Палесціны, Урарту, Паўн. Прычарнамор’я. Аўтар працы «Гісторыя Старажытнага Усходу» (1941). Адзін з ініцыятараў выдання Сав.гіст. энцыклапедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРКО́ВА Ларыса Канстанцінаўна (н. 7.6.1941, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне пульманалогіі. Д-рмед.н. (1997). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1964). З 1969 у НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі (з 1986 кіраўнік лабараторыі, аддзела). Навук. працы па пытаннях патамарфозу, патагенезу, марфалогіі, імунапаталогіі туберкулёзу і інш. хвароб органаў дыхання.
Тв.:
Современные аспекты патоморфоза туберкулеза легких в Республике Беларусь (разам з М.І.Дзюсьмікеевай, М.Я.Штыльманам) // Пульмонология. 1996. № 2;
Роль иммунокомплексных патологических реакций в иммунопатогенезе туберкулеза легких (разам з Н.С.Шпакоўскай, М.І.Дзюсьмікеевай) // Пробл. туберкулеза. 1999. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМКО́ВІЧ (Semkowicz) Уладзіслаў Аляксандр (8.5.1878, г. Львоў, Украіна — 19.2.1949),
польскі гісторык. Правадз.чл. Польск. АН у Кракаве (1923), д-р габілітаваны (1909), праф. звычайны (1919). Скончыў Львоўскі ун-т (1903) і выкладаў у ім. У 1916—39 праф. Кракаўскага ун-та. У 1939—40 зняволены фашыстамі ў канцлагеры Заксенгаўзен. У 1945—47 дырэктар аддзела Польск. АН. Вывучаў генеалогію, геральдыку, сфрагістыку, палеаграфію, гіст. геаграфію і картаграфію феад. Польшчы і ВКЛ. Выдаў «Акты уніі Польшчы з Літвою 1385—1791» (з С.Кутшэбам), «Дыпламатычны кодэкс кафедральнага сабора і Віленскай дыяцэзіі» (з Я.Фіялкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЗНА Сямён Іванавіч (30.4.1890, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 12.6.1968),
бел. вучоны ў галіне селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1963). Скончыў Кіеўскі ун-т (1916). У 1924—31 дырэктар Палескай пясчана-балотнай доследнай станцыі. У 1934—41 у НДІ балотнай гаспадаркі (заг.аддзела). У 1945—65 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Навук. працы па агратэхніцы і селекцыі збожжавых культур на тарфяна-балотных глебах Беларусі. Вывеў сорт аўса Серабрысты.
Тв.:
Основы агротехники и селекции зерновых культур на торфяно-болотных почвах БССР. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЛКАТ (Wilcutt) Тэрэнс (н. 31.10.1949, г. Раселвіл, штат Кентукі, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік корпуса марской пяхоты ЗША. Скончыў Заходнекентукскі ун-т (1974). З 1990 у групе касманаўтаў НАСА. З 2001 кіраўнік аддзела эксплуатацыі шатлаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (ΚΚ): 30.9—11.10.1994 — на КК «Індэвар», 16—26.9.1996 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі (АС) «Мір», 23—31.1.1998 — на КК «Індэвар» і АС «Мір», 8—20.9.2000 — на КК «Атлантыс» (па праграме работ з Міжнар.касм. станцыяй). У космасе правёў 42 сут.